Абве́стка ’аб’ява’ (БРС). Наватвор пачатку XX ст. (гл. Гіст. лекс., 255), частковая калька з польск. obwieszczenie (там жа, 256), абвясціць да весць, ведаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Святая́ннік ‘зверабой, Hypericum L.’ (ТСБМ, Кіс., ЛА, 1), сьветая́нкі ‘тс’ (Ласт.). Частковая калька свентаяннік або вынік адаптацыі першай часткі да святы (гл.); сюды ж сьвятая́нскае зельле (Гарэц.), гл. свентаянскае зелле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́вальґіс ’гультай, абібок’ (Цых.). Фанетыка (ґ узрыўное) паказвае на запазычанне і канец слова нагадвае літ. val̃gis ’ежа’. Магчыма, частковая калька з невядомага літоўскага экспрэсіўнага назоўніка тыпу пражора; параўн. išválgyti ’з’есці, выесці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамбі́на ’ягада з рабіны’ (Ян.). Частковая дээтымалагізацыя ў выніку пераносу з назвы дрэва на плод гэтага дрэва, дадаткова аформленага эпентэтычным ‑м‑ у корані слова (штучнае “акультурванне” слова шляхам назалізацыі?), параўн. польск. jarzębina ’рабіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Алі́ ’ці, або’ (Нас.), рус. али, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а і лі (гл.). Частковая семантычная кантамінацыя з але (гл.), якое іншага паходжання. Параўн. Шанскі, 1, А, 75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Існава́нне ’наяўнасць чаго-н., каго-н. у рэальнасці, быццё; жыццё, спосаб жыцця’ (ТСБМ), істнава́ньне (Гарэц.). Частковая калька па ўзору польск. istnienie ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 256; Гіст. мовы, 2, 141); параўн. укр. існува́ння. Гл. існы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саіска́льнік ’удзельнік конкурсу на атрыманне чаго-небудзь’, ’той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання’ (ТСБМ). Частковая калька (бел. суф. ‑(а)льнік) рус. соиска́тель ’тс’ < искать ’шукаць’, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 124 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадонне ’бездань, бяздонне’, ’прорва’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прадо́нная ’тс’ (Нас.). Гл. бездань; аднак у дадзеным выпадку цяжкасці ўзнікаюць з семантыкай прыстаўкі. Не выключаны што гэта калька (прынамсі, частковая) літ. pragaras ’пекла, апраметная’ або pragarmė ’бездань, прорва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўчуга́н ’аўчарка, сабака, які вартуе авечак’ (Нас.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад аўца па тыпу ваўчуган ’бялізны воўк’, зладзюган ’злодзей’, якім адпавядаюць формы на ‑у́га (‑ю́га): ваўчуга, зладзюга, параўн. Карскі 2–3, 33. Адсутнасць або незафіксаванасць зыходнай формы *аўчу́га, магчыма, указвае на сувязь (частковая калька?) з літ. avìganis ’аўчар’, ’аўчарка’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 193, 212).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скабу́рка ‘скарынка зямлі (замёрзшая, якая крышыцца)’ (мядз., Нар. словатв., Сцяц.). Дэрыват ад ска́ба (гл.) з суф. ‑урк‑, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 181–182. Мяркулава (Этимология–1983, 64–65) змяшчае гэтае слова ў гняздо дэрыватаў ад прасл. *skab‑; падрабязна гл. пад ска́ба. Параўн. скару́бак ‘скарынка, засохшы верх густой cтравы’ (гл.), што можа сведчыць аб зыходнай форме, у якой адбылася частковая метатэза зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)