Пражо́ра ’абжора’ (ТСБМ, Мат. Гом.), прожо́ра, пражы́ра (Сл. ПЗБ), про́жар ’калі шчупак адразу хапае ўсю прымашчу’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. прожо́ра, прожера, укр. про́жирь, про́жра ’тс’. Да этымалогіі гл. абжора. Сюды ж прыметнікі: пражорны, пражорлівы, пражырны, пражарысты ’пражорлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)