Машнікцецярук Tetrao magallus’ (Інстр. II). З рус. мошни́кмоховой тетерев (Даль, 2, 922). Да мох (гл.). Матывацыя: цецярук жыве ў лесе сярод імхоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лірахво́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае хвост, падобны на ліру ​1 (у 1 знач.). На бярозу ўзляцеў чорны лірахвосты цецярук. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бо́лбаткацецярук’. Утварэнне ад балбата́ць (гл.). Птушка так названая па «балбатанню», якое характэрна для яе ў перыяд такавання. Гл. Флінт, Птицы, 174.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каса́ч1 ’касач, Iris pseudacorus’. Ад касаты (гл.) пры дапамозе суфікса ‑jь; kasat‑jь > kasačь.

Каса́ч2цецярук-самец’ (ТСБМ). Гл. папярэдняе.

Каса́ч3 ’заяц’ (Касп.), да косы ’касавокі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тете́ря ж.

1. обл. цяце́ра, -ры ж.;

2. глуха́я тете́ря прост., бран. глуха́я цяце́ра, цецяру́к, глушма́н, глушэ́ц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прашыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Шыпець некаторы час. Валодзя, як дамовіўся з Сяргеевым, двойчы прашыпеў, нібы цецярук на таку: «Чу-у-у-у-шы-ы-ы...» Федасеенка. // што і без дап. Сказаць што‑н. шыпячым голасам. — Што, баішся заходзіць? Сорамна? — не сказала, а прашыпела Галіна. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каса́ч 1, ‑а, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства касачовых з доўгімі мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі жоўтага, сіняга або фіялетавага колеру. У Акілініным агародчыку прабіваліся ўжо чырвоныя стрэлы півоняў і вострыя, як кінжалы, лісты касачоў. Вітка.

каса́ч 2, ‑а, м.

Цецярук-самец, які ў адрозненне ад самкі мае ў хвасце доўгае выгнутае пер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяце́ра, ‑ы, ж.

Разм.

1. Цецярук. Цяцера прыляцела на чарніцы. Яна ў іх добра разумее смак. Дубоўка. Шумна цяцера ўзляцела, Крыкнула спуджана сойка. Танк.

2. Разм. груб. Някемлівы, няспрытны чалавек; разява. Снуюць яшчэ шаптухі розныя між нас І ухітраюцца на веру Злавіць цяцеру. Корбан.

•••

Глухая (чортава) цяцера (груб.) — абразлівы выраз, які ўжываецца ў адносінах да глухога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.

1. Сказаць або зрабіць яшчэ раз тое ж самае. Паўтарыць просьбу. Паўтарыць загад. Паўтарыць паездку. □ — Цётка, чаго вы? — Старая прыціхла.. — Цётка, што з вамі? — паўтарыў .. [начлежнік] пытанне. Брыль. // Перадаць якія‑н. гукі (пра рэха, водгук і пад.). І толькі паўтарылі лозы Перадвясельнай песні гук, Як дзесь аклікнуўся з пагрозай Чырванабровы цецярук. Танк. // Аднавіць яшчэ раз у памяці раней завучанае. Заўтра экзамены, але ўсё, што трэба, Лёдзя і Кіра паўтарылі. Карпаў.

2. Поўнасцю ўзнавіць што‑н. Кожны крок наш легенда паўторыць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вятлю́к ’маладзік’ (Бяльк.). Па фармальнаму падабенству гэта ўтварэнне, якое з’явілася ў выніку дээтымалагізацыі першаснага вятох (аб магчымасці такога працэсу гл. вятух). Пэўныя цяжкасці выклікае, аднак, наяўнасць л. Дапускаючы суфіксацыю ‑юк, тыповую для гэтага раёна, можна думаць, што маглі ўзнікаць і трансформы *‑люк як вынік перараскладання слоў тыпу шчаўлюк, шаплюк, гаплюк, камлюк і да т. п.; параўн. асабліва ціцярлюкцецярук’ (Бяльк.), дзе л, праўда, магло ўтварыцца фанетычным шляхам. Параўн. яшчэ фармальна падобнае жаўтляк ’жоўты агурок’. Іншая версія — існаванне формы тыпу *ветлы (< *ветхлы?), якую, магчыма, пацвярджае н.-луж. wjatły ’зношаны, стары, струхлелы’. Ва ўсякім выпадку суфіксацыя памяншальная, і гэта тлумачыць значэнне ’маладзік’ разглядаемага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)