цецяру́к, цецерука́, мн. цецерукі́, цецеруко́ў, м.

Птушка сямейства цецеруковых атрада курыных з чорным (у самак — стракатым) апярэннем.

|| прым. цецеруко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цецяру́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цецяру́к цецерукі́
Р. цецерука́ цецеруко́ў
Д. цецеруку́ цецерука́м
В. цецерука́ цецеруко́ў
Т. цецеруко́м цецерука́мі
М. цецеруку́ цецерука́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цецяру́к, род. цецерука́ м., зоол. те́терев

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цецяру́к, цецерука, м.

Птушка сямейства цецеруковых атрада курыных з чорным (у самак — стракатым) апярэннем. На белыя галіны бяроз садзіцца чарада цецерукоў. Ігнаценка. На гэтым месцы цецерукі збіраюцца такаваць, гуляюць, б’юцца. Маўр.

•••

Цецярук глухі — пра чалавека, які кепска чуе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́лбатка

цецярук

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бо́лбатка бо́лбаткі
Р. бо́лбаткі бо́лбатак
Д. бо́лбатцы бо́лбаткам
В. бо́лбатку бо́лбатак
Т. бо́лбаткай
бо́лбаткаю
бо́лбаткамі
М. бо́лбатцы бо́лбатках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каса́ч

цецярук

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каса́ч касачы́
Р. касача́ касачо́ў
Д. касачу́ касача́м
В. касача́ касачо́ў
Т. касачо́м касача́мі
М. касачы́ касача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каса́ч², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Цецярук-самец, які ў адрозненне ад самкі мае ў хвасце доўгае выгнутае пер’е.

|| прым. касачо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коса́ч зоол. цецяру́к, род. цецерука́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

те́терев м. цецяру́к, род. цецерука́ м., цяце́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяце́ра, -ы, мн. -ы, -це́р, ж. (разм.).

1. Тое, што і цецярук.

2. перан. Пра някемлівага, няспрытнага чалавека (разм., неадабр.).

Глухая цяцера (груб.) — абразлівы выраз, які ўжываецца ў адносінах да глухога чалавека.

Сонная цяцера — пра вялага, соннага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)