цяцера, ‑ы, ж.
Разм.
1. Цецярук. Цяцера прыляцела на чарніцы. Яна ў іх добра разумее смак. Дубоўка. Шумна цяцера ўзляцела, Крыкнула спуджана сойка. Танк.
2. Разм. груб. Някемлівы, няспрытны чалавек; разява. Снуюць яшчэ шаптухі розныя між нас І ухітраюцца на веру Злавіць цяцеру. Корбан.
•••
Глухая (чортава) цяцера (груб.) — абразлівы выраз, які ўжываецца ў адносінах да глухога чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)