За́шчыкукол’ (Сл. паўн.-зах.; смарг., Нар. словатв.). З польск. zastrzyk ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 272).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камфара́, ы́, ка́мфара і камфо́ра, ‑ы, ж.

Бясколернае пахучае крышталічнае рэчыва, якое ўваходзіць састаўной часткай у эфірныя алеі некаторых раслін або здабываецца сінтэтычна (скарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне). Укол камфары. □ — На камфару, пакапай у вуха — памагае. Бядуля.

[Грэч. kámphora.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пункці́р ’перарывістая прамая лінія’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пункти́р ’тс’, што з ням. punktieren < лац. punctāre ’пракалоць, накалоць’ (вытворнае ад лац. punctumукол’), гл. пункт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тушэ́, нескл., н.

Спец.

1. У музыцы — характар, спосаб дакранання (націск, удар) пальцаў выканаўцы пры ігры на фартэпіяна, што ўплывае на афарбоўку і выразнасці, гучання інструмента ў розных выканаўцаў.

2. У спорце — укол (удар) у фехтаванні. // Дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне.

[Фр. toucher — чапаць, дакранацца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радабо́дзіна, радабо́ціна, радабо́ззя ’рэдкае, няякасна вытканае палатно’ (лід., ганц., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), радабо́дзь, радабо́ць ’рэдкае (пра палатно, пасеў, сенажаць)’ (Нар. словатв., Варл.), ’рэдкія ўсходы’ (Юрч.), ’грубая, рэдкая тканіна’ (Янк. 3.), radabócie ’рашотка’ (Арх. Федар.), радабо́ддзе: з радабоддзя хмар зрэдку вытыркаўся месяц (Асіпенка, Полымя, 1992, № 5). Ад рад1 (гл.) і бада́ць (< *bosti) (гл.), параўн. серб.-харв. бо̑дукол’, ’спосаб шыцця і пляцення’, ’пятля ў пляценні’, ’калючка’, макед. бод ’шывок’, ’вастрыё’, балг. бодукол вострым’, ’тып пляцення’, ’шывок пры вышыванні’, якія ўзыходзяць да *bodъ. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 29), ад рэдкі (гл.), у аўтара радкі́: «усё тое, дзе рэдка стаяць бодкі — пункты».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укало́ць, укалю, уколеш, уколе; зак., каго-што.

1. Параніць, уваткнуўшы ў цела што‑н. вострае. Села [Глафіра] цыраваць панчоху — укалола палец і адлажыла работу па пасля. Пальчэўскі. / у перан. ужыв. Ён [дзядзька] так укалоў мяне позіркам строгім, Што я ў той жа момант пабег да дзвярэй. Прыходзька. // перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё, падобнае на адчуванне ўколу. Праходзілі апошнія нашы дні, і нейкае падсвядомае прадчуванне балюча ўкалола сэрца. Карпюк. // Разм. Зрабіць укол (у 2 знач.). Іван Іванавіч загадаў зрабіць хворай укол. Надзя скоранька набрала ў шпрыц лякарства, укалола ў руку. Арабей.

2. перан. Пакрыўдзіць, абразіць; даняць. Незалежны і паўафіцыйны тон [лейтэнанта] укалоў дзяўчыну. Карпюк. У голасе Прасі на гэты раз гучала непадробленая злосць і жаданне ўкалоць абоіх: і гаспадара і падчарыцу. Васілевіч.

3. Разм. Уваткнуць што ў што‑н. Укалоць кветку ў валасы. Укалоць пруток у клубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пункт ’кропка’ (ТСБМ, Гарэц.), ’страфа, куплет песні’ (валож., Жыв. сл.) ’частка ў музычным творы, калена’ (ПСл), ст.-бел. пунктъ ’кропка’. Запазычана праз польск. punkt (з 1566, гл. Банькоўскі, 2, 965) з ням. punkt < лац. pūnctusукол’ ад pungere ’калоць’; значэнне ’частка’ развілося на падставе нумарацыі асобных строфаў, куплетаў і г. д. лічбай з кропкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушэ́ ‘ўдар па клавішах пры ігры на фартэпіяна’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘удар, укол у фехтаванні’, ‘прыём у барацьбе (палажыць на лапаткі)’ (ТСБМ). Праз рускую мову з франц. touche ‘дотык’, touché ‘закрануты, які атрымаў удар’, якое з toucher ‘дакранацца, чапаць’ (ЕСУМ, 5, 689; Арол, 4, 123). Сюды ж тушы́раваць ‘класці саперніка на лапаткі (у барацьбе)’, ‘падбадзёрваць лёгкімі ўдарамі дрэсіраваную жывёліну (у цырку)’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́лкі 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які пры дотыку наносіць укол; калючы. Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку іржышча. Гарэцкі. // перан. Які выклікае адчуванне, падобнае на адчуванне ўколу (пра вецер, снег, мароз, дождж і пад.). Часам падзьме вецер, і сухі колкі снег, як шрот, непрыемна б’е ў твар. Лупсякоў. Ударыў колкі і густы, Нібы іголкі, дождж. Броўка.

2. перан. З’едлівы, злосны. Раптам успомніліся.. колкія і пякучыя словы, якімі [цётка] не раз надзяляла Васіля. Кулакоўскі.

ко́лкі 2, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка колецца. Колкія дровы. Колкі цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмперату́ра, ‑ы, ж.

1. Ступень нагрэтасці (якога‑н. цела, рэчыва); цеплавая характарыстыка. Тэмпература паветра. Тэмпература кіпення вады. □ У нетрах Сонца .. тэмпература дасягае некалькіх мільёнаў градусаў. «Маладосць».

2. Паказчык цеплавога стану арганізма чалавека і жывёлы. Памераць тэмпературу хвораму. □ Ніна гарыць, бо ноччу тэмпература падымаецца ледзь не да сарака градусаў. Брыль. Іван Іпалітавіч даваў укол за ўколам, сачыў за тэмпературай і пульсам хворага і ўпаўголаса перагаварваўся з маладым урачом Вераб’ёвай. «Беларусь». // Гарачка. У дзіцяці тэмпература.

•••

Абсалютная тэмпература — тэмпература, якая вымяраецца ад абсалютнага нуля.

Пакаёвая тэмпература — тэмпература жылога памяшкання.

[Лац. temperatura — стан.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)