прыбуцве́ць, ‑ее; зак.

Трохі, не да канца збуцвець, струхлець. Дошкі прыбуцвелі. □ Аполачак гэты ўжо трохі прыбуцвеў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

истле́ть сов.

1. (сгнить) сатле́ць, струхле́ць, спарахне́ць;

2. (сгореть) сатле́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Збу́цве́ць, збутле́ць, збутне́ць, збутве́ць ’згнісці, сапрэць, струхлець’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, да буцвець, звязанага з батва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збуцве́ць, ‑ее; зак.

Гніючы, ператварыцца ў парахню; сапрэць, струхлець. Зробленыя з альховых ці бярозавых плашак, .. [буданы] за тры гады збуцвелі, зараслі крапівай і хмызняком. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струхне́ць, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і струхлець. [Патапавіч:] — Плот унь усюды струхнеў. Кулакоўскі. Што ж здарылася? Пень стаяў, можа, сто гадоў. Увесь ён струхнеў. Магутныя карані ягоныя ў зямлі таксама струхнелі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обветша́ть сов. састарэ́ць; (одряхлеть) адрахле́ць, стаць ляда́шчым; (истлеть) струхле́ць, спарахне́ць; (прийти в упадок) заняпа́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патрупяшы́ць ’пагнісці’ (ваўк., Сл. ПЗБ), патрупехнуцьструхлець’ (ветк., Мат. Гом.). Генетычна роднасныя з труха (гл.), тады ‑пе‑ можна ўспрымаць як экспрэсіўны дзеяслоўны суфікс. Ёсць падставы таксама суаднесці бел. лексемы з труп, якое, паводле Зубатага (AfslPh, 16, 416)’, Младэнава (там жа, 36, 132), Бугі (РФВ, 75, 151), Брандта (там жа, 25, 31), Мюленбаха–Эндзеліна (4, 226 і 248), суадносіцца са словам труха. У такім выпадку па‑трупехнуць можна разглядаць як кантамінаванае ўтварэнне (з патрухаць і + трупець < труп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сатле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Гніючы, разбурыцца; згнісці, струхлець, спарахнець. Труп сатлеў ужо напалову, час знішчыў рысы твару. Лынькоў. Дакументы настолькі сатлелі, што прачытаць іх было амаль немагчыма. «Беларусь».

2. Тлеючы, згарэць, ператварыцца ў попел. Старая [лазня] згарэла тры гады назад. Не тое каб агнём, а проста — так ужо напалілі, такі быў у ёй мятны ды густы дух з парай, што яна ціха сабе сатлела за ноч, не вытрывала. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)