Вы́калупаць (БРС, Яруш.), вы́клупацца (Нас.) ’выматваць, атручваць’ (Мат. Гом.). Гл. калупаць. Адносна абсалютнай рэдукцыі галоснага перад л гл. Крывіцкі, З нар. сл., 132.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смарда́ ‘парэчкі, смародзіна’ (Бяльк.). Магчыма, вынік моцнай рэдукцыі другога галоснага ў *смарада́ (гл. смародзіна). Але не выключаны ўплыў яшчэ ст.-польск. smard ‘смурод’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́залаціць (БРС), вызлаціць (Нас., Касп.). Гл. залаціць. Форма вызлаціць можа быць запазычаннем з польск. wyzłocić ’тс’ або вынікам моцнай рэдукцыі а ў форме вызалаціць (ДАБМ, к. 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падняхве́рывацца ’згаджацца; абяцаць (легкадумна)’ (Юрч.), падняхверываць ’падбухторваць, падахвочваць’ (Юрч.). Няясна. Магчыма, да ахвяра (гл.); першапачаткова паднеахверывацца, потым у выніку рэдукцыі галоснага пад- няхверувацца. Не можа быць паразітнай устаўкай, параўн. маг. ніхаліпа ’халепа, нянасце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка ’кажа’ (Кліх, Рам., Сержп., Федар., 1, Янк. 1, Янк. 2, Сержп. Грам.). Паводле Карскага, 1, 267, ка < кажа, як мо < можа, у выніку рэдукцыі слова, якое часта ўжываецца ў апавядальнай мове. Параўн. іншы прыклад алеграформы казаць: балг. дыял. каам казу(в)ам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пляўкі ’плады дзікай яблыні’ (в.-дзв., мсцісл., клім., ЛА, 1), пляўка ’тс’ (мсцісл., З нар. сл.), пыляўкі ’тс’ (дубр., горыц., краснап., тамсама): поліўкі ’дзікія яблыні і грушы на полі’ (бяроз., ЛА, 1). У выніку рэдукцыі з палёўкі палёўкі < поле (гл.), гл. Крывіцкі, З нар. сл., 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́снік, проснь ’мера напрадзеных нітак’ (Інстр. 3), ’вялікае верацяно, на якое перамотваюць ніткі з малых верацён’ (Нас.). Дэрываты ад про́сты (гл. прасцень). Першаснае слова ўтворана з суф. ‑нік, проснь з’яўляецца скарачэннем слова прасцень, відаць, у выніку рэдукцыі паслянаціскнога галоснага е пры пераносе націску на першы склад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паві́нкі мн. ’капуста, квашаная палавінкамі’ (Мат. Гом.). Не зусім ясна. У словаўтваральных адносінах — аддзеяслоўнае суфіксальнае ўтварэнне; у такім выпадку ад *павінуць (гл. вінуць) < viti; г. зн. звітыя часткі капусты ў процілегласць насечаным. Не выключана, аднак, што слова з’яўляецца і вынікам нерэгулярных дыялектных фанетычных працэсаў: моцнай рэдукцыі галоснага і асіміляцыі зычных: палавінкі < пальвінкі > паўвінкі > павінкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́нечнік ‘расліна Helianthus annuus L.’ (Байк. і Некр., Ласт., ТС, Ян.), со́ўнечнік, со́ўнешнік ‘сланечнік’ (Шатал., Жыв. св.), со́ўнях (лельч., Жыв. сл.), сон, со́нечнік, со́нца, со́ўнешнік ‘тс’ (Мат. Гом.), сон ‘круг ад сланечніку’ (браг., З нар. сл.). Да сонца, калька запазычанага сланечнік (гл.). Не выключаны і ўкраінскі ўплыў, параўн. укр. со́няшник, со́нях. Форма сон утворана ў выніку рэдукцыі. Сюды ж cо́нкі ‘семачкі’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сулды́га ’частка нагі ад калена да пяткі’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.), ’вялікая костка’, перан. ’нага’ (Юрч.), сулды́жжа зборн. (мсцісл., З нар. сл.), сулды́жка ’частка рукі ад пляча да локця’, ’ніжняя частка галёнкі’ (Мат. Маг.), ’костка, масол’ (Бяльк.), ’вялікая костка’ (Юрч. Вытв.). Укр. дыял. сулды́га ’шчыкалатка’. З *sǫ‑lъdyga (гл. ладыга) (Міклашыч, Vergl. gr., 2, 285; ЕСУМ, 5), роднаснае *lydъka (гл. лытка), адлюстроўвае карнявы вакалізм у ступені рэдукцыі (Слаўскі, 5, 391; Бязлай, 2, 145).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)