сцяка́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да сцячы.

2. Цячы, працякаць, спускаючыся адкуль‑н. Некаторы час маўчалі, слухаючы, як недзе непадалёк цурчаў, сцякаючы ў раку, ручай ды на другім беразе раз-поразу крычаў драч. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протека́ть несов.

1. працяка́ць, цячы́;

2. перен. (проходить) прахо́дзіць, ісці́; (миновать) праміна́ць, міна́ць;

3. перен. (о болезни) прахо́дзіць; см. проте́чь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плы́нуцьпрацякаць, цячы’, ’плысці’, ’праносіцца (аб слове)’ (Нас.; смарг., Сл. ПЗБ), Да прасл. *plynǫti < *pluti > плыць, плысці (гл.). Магчымы пазнейшы ўплыў польск. płynąć ’праплываць, цячы’, ’бегчы’, ’лунаць’, ’імчацца на хвалях’, ’разносіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закры́ты, -ая, -ае.

1. Які мае дах, сценкі.

З. вазок.

2. Не для ўсіх даступны.

Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае). З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).

3. Скрыты, унутраны (спец.).

Працякаць у закрытай форме (пра хваробу). З. пералом.

Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.

Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цячы́, 1і 2 ас. не ўжыв., цячэ́; цяку́ць; цёк, цякла́, -ло́; незак.

1. Ліцца струменем, патокам у якім-н. напрамку.

Рака цячэ між гор.

Кроў цячэ з раны.

2. перан. Бесперапынна плаўна гучаць.

Цякуць гукі музыкі.

3. Прапускаць вадкасць у выніку няспраўнасці (праз дзірку, адтуліну і пад.).

Вядро цячэ.

4. перан. Праходзіць, працякаць (пра час).

Цякуць гады.

|| наз. цячэ́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прато́ка ’рака, якая злучае два вадаёмы; канал’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), прото́ка ’тс’ (ТС). Параўн. рус. прото́ка, ст.-польск. przetoka, чэш. průtok, славац. prietok ’працяканне; канал’, балг. про́ток ’праліў’. Вытворнае з суф. ‑а ад працякаць з чаргаваннем галосных. Узнаўляецца прасл. *protokъ (БЕР, 5, 790), *pertoka (Банькоўскі, 2, 916).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́гчы, бягу́, бяжы́ш, бяжы́ць; бяжы́м, бежыце́, бягу́ць; бег, -гла; бяжы́; незак.

1. Хутка рухацца, перамяшчацца, рэзка адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі.

Б. па вуліцы.

Б. трушком.

2. перан. Імкліва перамяшчацца ў якім-н. напрамку, несупынна цячы патокам.

Кроў бяжыць па жылах.

3. перан. Праходзіць, працякаць (пра час, жыццё).

Бягуць гады.

4. Ратавацца ўцёкамі.

Б. з палону.

5. Пашырацца, даносіцца, далятаць, распаўсюджвацца (пра чуткі, звесткі).

Добрая вестка ляжыць, а дрэнная па дарозе бяжыць (прыказка).

Бегма (бягом) бегчы (разм.) — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы.

Бегчы без аглядкі (разм.) — вельмі хутка бегчы.

Бегчы (ісці) куды вочы глядзяць (разм.) — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да абмыць.

2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян. // Працякаць вакол, паўз што‑н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары амывае рака.

3. перан. Разм. Адзначаць якую‑н. падзею выпіўкай.

•••

Абмываць і абшываць — даглядаць каго‑н., выяўляць жаночы клопат аб кім‑н.

Кветачкі абмываць — тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць).

Рука руку абмывае гл. рука.

Языкамі абмываць — абгаворваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ператока1 (перэпюка) ’пратока’ (ТС), піряток(а) ’тс’ (Юрч. СНЛ), укр. перетік ’тс’, рус. переток ’праточная лужа, ручаёк’, польск. przetok ’вузкі пас вады паміж двума берагамі’, славац. prielok ’плынь, працяканне’, славен. pretok ’пратока, рукаў ракі, рэчышча’, pretoka ’канава, па якой вада цячэ на млын’. Узыходзяць да прасл. *per‑tekii, — рус. перетечь, перетекать ’цячы праз што-небудзь’, польск. przeciekaćпрацякаць, прасочвацца’, серб.-харв. npemėhu ’перацячы, пераліцца’, славен. ргеіесі ’прабегчы, праходзіць (пра час)’. Да пера- і іршы (гл.).

Ператока2 ’старэйшы ў зграі звяроў’ (Мядзв.), ’гуска ва ўзросце да I года’ (паўн.-усх., КЭС), ператопка, пірапючка ’аднагадовая авечка’ (Бяльк.). Рус. дыял. перетока ’авечка, што на год ці болей засталася без ягняці’, ’гусь, якая не нясецца’, лац. переток ’тс’ (паляўнічае) переток, перетока ’воўк. ваўчыха, што перазімавалі адну зіму’, ’перагадавалая ліса’, перетоки ’раі пчол, якія болей года таму аддзяліліся’. Да пера- (гл.) і ‑такси якое генетычна можна звязаць з казах., кірг. taktu ’аднагадовы баран’, тур. tokiu ’аднагадовае ягнё’, tok насычаны’, ’густы’, ’тоўсты’ < аг.-цюрк. toq ’сыты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́яць (та́иць) ’раставаць’ (Нас.), та́яць ’тс’ (Ласт., Бяльк.; ашм., Стан.), та́е, та́я, та́іць, та́не, та́ня ’растае’ (ЛА, 2), ст.-бел. таяти ’тс’ (КГС); сюды ж таць ’тс’ (гл.). Укр. та́яти ’раставаць’, рус. та́ять ’тс’, польск. tajać ’тс’, н.-луж. tajaś ’тс’, в.-луж. tać ’тс’, чэш. tát ’тс’, славен. tájati se ’тс’, серб.-харв. та̏јати ’прасочвацца, працякаць’, макед. дыял. таи ’тс’, ’раставаць’, балг. та́я ’тс’, дыял. та́е ’прапускае (пра порысты, няшчыльны посуд)’. З прасл. *tajati (*ta‑ja‑ti ад асновы цяп. ч. *tajǫ, *taješь) ’раставаць’, роднаснага да ст.-інд. tṓyam ’вада’, грэч. τήκω ’растопліваць; расчыняць’, дар. τάκω ’тс’, лац. tābeo, ‑ere ’раставаць, расцякацца; распадацца, разлагацца’, асец. t‘ayun ’раставаць’, арм. t‘anam ’змочваю, увільгатняю’, ст.-в.-ням. douwen, ням. tauen ’тс’, ст.-англ. þāwian, англ. thaw ’тс’, ст.-ірл. tām ’чума’, вал. tawdd ’растоплены’; усё да індаеўрапейскай асновы *tā‑ ’раставаць, расплаўляцца’ (Фасмер, 4, 30; Чарных, 2, 230; Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 515; Борысь, 625; Шустар-Шэўц, 1494; Бязлай, 4, 147; Трубачоў, Труды, 1, 313–314). Варыянты асновы ў раставаць, растаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)