пралі́ты

1. про́литый;

2. про́литый; изли́тый;

1, 2 см. пралі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спла́кацца, сплачуся, сплачашся, сплачацца; зак.

1. Праліць шмат слёз; змучыцца ад плачу. На свежым пяньку хлапчук малы Сплакаўся — усхліпвае ледзьве. Барадулін.

2. Выплакацца. Пакуль не сплачашся, не палягчэе. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прало́й: нядзелю цэлую ішоў прапой (Янішчыц), пролай, пролий ’лівень’ (Сл. Брэс.), прарой ’тс’ (бяроз., Шатал.). Укр. пролій ’тс’. Дэрыват ад праліць < ліць з суф. т/ь, як прабіць: прабой і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.

1. што і чаго. Разм. Праліць нейкую колькасць слёз. Ад прыгону-гора, ад паноў, ад катаў слёз стаяла мора, што мужык наплакаў. Машара.

2. што. Плачучы, давесці да чырвані, прыпухласці (вочы).

•••

(Як) кот наплакаў гл. кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зрані́ць, зро́ніваць ’заўчасна нарадзіць нежывое дзіця’ (Нас.). Рус. валаг. изроня́ть ’страціць’, вяцк. изрони́ть ’пражыць у бядзе’, укр. зрони́ти ’не ўтрымаць, упусціць’, ’сказаць’, польск. zronić ’упусціць’, ’нарадзіць заўчасна’, чэш. zroniti ’змачыць (слязьмі, потам)’, славац. zroniť ’скінуць уніз, забіць’, в.-луж. zronić ’упусціць’, н.-луж. zroniś ’упусціць, рассыпаць’, серб.-харв. изро̀нити ’выйсці з-пад вады на паверхню’, ’выйсці на свет’, ’узнікнуць’, ’праліць, прасыпаць’, балг. изо̀нвам (се) ’крышу́ на дробныя часцінкі’, ’падаю (пра лісце, пот, зерне, слёзы)’, макед. изрони ’тс’. Ст.-рус. изронити ’дазволіць упасці, утраціць’ (XII ст.). Прасл. jьz‑ron‑i‑ti верагодна, мела значэнне ’ўпусціць, праліць, прасыпаць’, якое развілося ў бел., польск. да значэння ’нарадзіць заўчасна’ (аналагічнае развіццё ў выкінуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́скаць ’выплюхваць, праліваць вадкасць праз край’, плюнуцьпраліць праз край’, ’плёснуць, пляснуць, трохі праліць’, плюханне ’праліванне праз край пасудзіны’, пліску́чы ’невыгодны з-за адхоністых краёў посуд дня нашэння вадкасці’ (Нас.), плюскаць ’разліць’ (Яруш.), пліскагща ’плюхацца’ (Мік.), рус. смал. плистть ’пырскаць’, серб.-харв. плиска ’усплёск вады, калі ў яе кідаюць каменьчыкі’, балг. плисвам, плискам ’плёскаць, пырскаць, плюхаць’, макед. плиска ’тс’. Гукапераймальнае. Параўн. плісь! — пра імгненнае праліццё вадкасці праз край (Нас.). Сюды ж пляскацца ’пырскацца’ (жыле, Мат. Гом.; Жыв. сл.), плыскатыся, плэскатысь ’тс’ (пін., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.), плісконіна ’плёханне, пырсканне’ (ТС), плюснуць ’лінуць, плюхнуць’ (Сцяшк. Сл.), пліскаi̯ (гл.). Гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 169; Куркіна (Этимология–1981, 15) бачыць тут комплекс /?/-, варыянт зыходнага кораня *реІ‑/*роі‑ з чаргаваннем *pliskati/*plixati, гл. плюхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распляска́ць 1, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

1. Плешчучы, праліць; разліць па якой‑н. паверхні. Распляскаць ваду з вёдзер. / у перан. ужыв. І паверыш пры сустрэчы У яе жаночы лёс: Свайго шчасця не расплешча, У бядзе не схіліць плечы І дарма не ўроніць слёз. Пысін.

2. перан. Разм. Расказаць тое, чаго не трэба гаварыць. «Гэтыя [старыя] адразу расплешчуць па ўсяму сялу, як толькі ўбачаць мяне ў царкве», — падумаў Сцёпка. П. Ткачоў.

распляска́ць 2, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

Расплюшчыць. Бацька казаў, што то паўпудовы молат, ім б’юць, калі трэба распляскаць якую-небудзь тоўстую жаляз[я]ку. Сабаленка. Дрыжучы ад страху,.. [Майка] распляскала нос аб шкло і круглымі вачыма сачыла за .. [Лазнікам]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святло́, -а́, н.

1. Прамяністая энергія, якая робіць навакольны свет бачным; электрамагнітныя хвалі ў інтэрвале частот, што ўспрымаюцца зрокам.

Сонечнае с.

Пры святле месяца.

С. свечкі.

2. Тая або іншая крыніца асвятлення.

Запаліць с.

Уключыць электрычнае с.

Стаць бліжэй да святла.

Устаць да святла (да ўсходу сонца, да світання).

3. Светлае месца, блік на карціне, у адрозненне ад ценю.

Кантрасты святла і ценю.

4. перан., чаго. Тое, што робіць зразумелым навакольны свет, што дае пачатак чаму-н. радаснаму, робіць шчаслівым жыццё.

С. яго ідэй відаць ва ўсіх кутках зямлі.

С. дабра.

5. перан. Ззянне, бляск вачэй, радасна-ўзбуджаны выраз твару пад уплывам якога-н. пачуцця.

На твары відаць было с. пяшчоты.

Праліць святло на што (кніжн.) — растлумачыць што-н.

У святле чаго — зыходзячы з пэўнага пункту гледжання на каго-, што-н.

У святле якім (выстаўляць, падаваць і пад.) — у якім-н. выглядзе.

У чорным святле (бачыць, падаваць што-н.) — змрочным, непрыглядным.

|| прым. светлавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

С. сігнал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святло́ ср., в разн. знач. свет м.;

дзённае с. — дневно́й свет;

патушы́ць с. — погаси́ть свет;

вы́йсці на с. — вы́йти на свет;

вочы́ свяці́ліся цёплым ~ло́м — глаза́ свети́лись тёплым све́том;

у ~ле́ — (чаго) в све́те (чего);

у ружо́вым ~ле́ — в ро́зовом све́те;

пралі́ць с. — (на што) проли́ть свет (на что)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ні́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Тонка ссуканая пража, якая выкарыстоўваецца для шыцця, вязання і пад. [Варвара:] — Збегай, Косцік, вазьмі ў шуфлядзе чорны гузік і іголку з чорнай ніткай. Васілевіч. За прасніцай некалі маці тужыць, Суровая нітка праз пальцы бяжыць. Вялюгін.

2. Нізка (пацерак, караляў і пад.). Да .. шыі [мадонны на карціне] была падвешана (прыбіта цвічкамі) нітка сапраўдных караляў. Чорны.

3. Прадмет, які па сваёй форме падобны на нітку. У іржэўнік парванымі, патузанымі ніткамі паўпляталася павуцінне. Скрыган. // перан. Аб чым‑н. такім, што нагадвае нітку. [Самалёты] пакідалі за сабой танюткія серабрыстыя ніткі следу. Лынькоў.

4. перан. Аб чым‑н. пабудаваным, што выцягнулася ў выглядзе простай лініі. Нітка чыгункі. Нітка трубаправода. □ Чырванаватая нітка брукаванага тракту паблісквае вільгаццю. Лужанін.

5. перан. Тое, што злучае, служыць для сувязі. Газеты з’яўляюцца для Міхалкі вышэйшай школай — універсітэтам. Яны злучаюць яго нябачнымі ніткамі з усім светам. Бядуля. // Рад, чарада чаго‑н. Нітка ўспамінаў. □ Думкі паўзуць шэрай, блытанай ніткай. Лынькоў.

•••

Да (апошняй) ніткі — усё, поўнасцю, да канца (аграбіць, абабраць, праліць і пад.).

На жывую нітку — нетрывала (зрабіць што‑н.). Двор зарос травой, паркан пастаўлен на жывую нітку, на хляве — прагніўшая страха. Навуменка.

Прамокнуць да ніткі гл. прамокнуць.

Праходзіць чырвонай ніткай гл. праходзіць.

Шыта белымі ніткамі гл. шыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)