адцы́ркнуць

‘адліць, падаіць маленькімі струменьчыкамі што-небудзь (адцыркнуць малако); плюнуць праз зубы што-небудзь (адцыркнуць сліну)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адцы́ркну адцы́ркнем
2-я ас. адцы́ркнеш адцы́ркнеце
3-я ас. адцы́ркне адцы́ркнуць
Прошлы час
м. адцы́ркнуў адцы́ркнулі
ж. адцы́ркнула
н. адцы́ркнула
Загадны лад
2-я ас. адцы́ркні адцы́ркніце
Дзеепрыслоўе
прош. час адцы́ркнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́цыркнуць

‘выліць, выдаіць што-небудзь маленькімі струменьчыкамі; плюнуць цераз зубы; выліцца (пра малако і пад.)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́цыркну вы́цыркнем
2-я ас. вы́цыркнеш вы́цыркнеце
3-я ас. вы́цыркне вы́цыркнуць
Прошлы час
м. вы́цыркнуў вы́цыркнулі
ж. вы́цыркнула
н. вы́цыркнула
Загадны лад
2-я ас. вы́цыркні вы́цыркніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́цыркнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плёвый прост. пусты́; (легко исполнимый) лёгкі;

плёвое де́ло гэ́та раз плю́нуць, гэта пуста́я (лёгкая) спра́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. чаго. Нагаварыць лухты, глупства. [Андрэй Гаўрылавіч:] — Вы тут, кажу, гэтулькі брыдкага наплявузгалі... Пра адміранне сям’і... пра распад сям’і. Грамовіч.

2. Напляткарыць, нагаварыць на каго‑н. — [Пачоску і Здроку] наплявузгаць на чалавека, абылгаць яго — раз плюнуць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплява́ць, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; зак.

Плюнуць некалькі разоў; пляваць некаторы час. Любіць Сцяпан пасядзець на прызбе, пасмактаць люльку ды напляваць у пясок перад прызбай. Крапіва. Васіль папляваў у далоні, размахнуўся і ўдарыў сякерай па камлі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плі́гаць ’хварэць паносам’, плюнуць ’разам вызваліцца ад вадкіх экскрэментаў (пра дзіця)’ (Нас.), плэгатэ, плэгнутэ, плыгаты ’раптоўна выдзеліць на чалавека вадкія экскрэменты (пра тушку, якая ў гэты час ляціць альбо знаходзіцца на дрэве)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Відаць, звязаны з прыметнікам плюгавы (гл.), параўн. плюгивіць, рус. плюга́вгппь ’пэцкаць нечыстотамі, брудам, ванітамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што. Выплюнуць. Рыбнік сплюнуў пахмельную сліну. Караткевіч. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню і пайшоў да дзвярэй. Адамчык.

2. Плюнуць. [Быстроў] паварушыў засмяглымі патрэсканымі губамі і сплюнуў на дарогу. Мележ. — Цьфу ты! — сплюнуў [дзядзька Рыгор]. — Ды тут няйначай звер які! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плі́скаць ’выплюхваць, праліваць вадкасць праз край’, плюнуць ’праліць праз край’, ’плёснуць, пляснуць, трохі праліць’, плюханне ’праліванне праз край пасудзіны’, пліску́чы ’невыгодны з-за адхоністых краёў посуд дня нашэння вадкасці’ (Нас.), плюскаць ’разліць’ (Яруш.), пліскагща ’плюхацца’ (Мік.), рус. смал. плистть ’пырскаць’, серб.-харв. плиска ’усплёск вады, калі ў яе кідаюць каменьчыкі’, балг. плисвам, плискам ’плёскаць, пырскаць, плюхаць’, макед. плиска ’тс’. Гукапераймальнае. Параўн. плісь! — пра імгненнае праліццё вадкасці праз край (Нас.). Сюды ж пляскацца ’пырскацца’ (жыле, Мат. Гом.; Жыв. сл.), плыскатыся, плэскатысь ’тс’ (пін., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.), плісконіна ’плёханне, пырсканне’ (ТС), плюснуць ’лінуць, плюхнуць’ (Сцяшк. Сл.), пліскаi̯ (гл.). Гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 169; Куркіна (Этимология–1981, 15) бачыць тут комплекс /?/-, варыянт зыходнага кораня *реІ‑/*роі‑ з чаргаваннем *pliskati/*plixati, гл. плюхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расце́рці сов.

1. в разн. знач. растере́ть;

р. фа́рбы — растере́ть кра́ски;

р. гразь па падло́зе — растере́ть грязь по́ полу;

р. хво́рае ме́сца — растере́ть больно́е ме́сто;

2. раздави́ть; размя́ть;

р. я́гаду — раздави́ть (размя́ть) я́году;

плю́нуць і р. — плю́нуть и растере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

твар, ‑у, м.

1. Пярэдняя частка галавы чалавека. Салдаты і афіцэры выціралі з загарэлых твараў пот. Мележ. Высокая .. [Алена] была, поўная, жыццярадасная, з такім добрым, прыгожым тварам... Нікановіч. Люба, падстаўляючы .. [ветру] твар, жмурылася і ціхенька смяялася сама сабе. Васілевіч.

2. перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго‑, чаго‑н. Твар горада. □ Калектывізуючы сваю зямлю, сяляне спрэс і да самага карэння зменьваюць самы твар зямлі і ўсё жыццё на ёй. Чорны.

•••

Ведаць у твар гл. ведаць.

Змяніцца з твару гл. змяніцца.

З твару — тварам быць падобным да каго‑н., маладым, прыгожым і пад. [Зосін бацька:] — Галена? Яна ў бацьку пайшла: і з твару на яго падобная і з голасу нават. Чорны.

Кроў ударыла ў твар гл. кроў.

Мяняцца з твару гл. мяняцца.

На твары напісана гл. напісаны.

(Не) да твару — а) (не) ідзе каму‑н. што‑н. Белае плацце прыйшлося .. [Крысціне] да твару. Васілевіч; б) (не) прыстойна каму‑н. так, (не) адпавядае чыйму‑н. становішчу. У пісаравым поглядзе не адбілася ні ветлівага здзіўлення, ні робленай радасці: Васількевіч глядзеў на свайго суседа, як на блазна, з якім яму, пісару, кампанаваць не да твару. Колас. Хацелася падысці да .. [жонкі], моцна абняць і пацалаваць так, як некалі ў маладосці. Аднак і гэтага не зрабіў [Міхал Андропавіч] — пасаромеўся: юнацкі ўчынак не да твару яму, старому. Шамякін.

Не ўдарыць (не ўпасці, не пляснуцца) тварам у гразь гл. ударыць.

Ні крывінкі ў твары гл. крывінка.

Плюнуць у твар гл. плюнуць.

Спасці з твару гл. спасці.

Сцерці (змесці) з твару зямлі гл. сцерці.

Твар выцягнуўся — пра здзіўленне, расчараванне, прыкрасць, што адбіваюцца на твары.

Твар гарыць — пра стан моцнага хвалявання, узбуджэння.

Твар свеціцца — быць вельмі задаволеным.

Твар у твар; тварам у твар; тварам да твару — побач, вельмі блізка (стаяць, сустрэцца, бачыць і пад.).

У твар — адкрыта, у прысутнасці каго‑н. або прама звяртаючыся да каго‑н. (гаварыць што‑н., смяяцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)