Пе́шкам ’пехатой’ (пух., Сл. ПЗБ; Ян.) утворана ў выніку кантамінацыі лексем пе́шшу ці пе́ша і пяшко́м, апошняе, відаць, больш пашырана на рус. моўнай тэрыторыі і паходзіць са ст.-рус. пешькъ ’пешаход’ (КЭСРЯ, 337).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пехато́й, пехато́ю, пехото́ю, пехато́м, пехо́том, пехото́мпешшу, сваімі нагамі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; жытк., Мат. Гом.; ЛА, 5). Укр. піхотою, рус. пехото́ю, польск. piechotą, piechotką ’тс’. Прыслоўе — былы назоўнік у Тв. скл. Да пяхота (гл.). Формы на ‑том — вынік кантамінацыі лексем пехата́ і пяшком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандрава́ць ’вандраваць, падарожнічаць, блукаць па свеце’ (Мал., Федар. 2, Федар. 7, Чач., Шат.; паўд.-усх., КЭС), ’вандраваць пешшу’ (Нар. Гом.). Укр. мандрува́ти ’тс’, ’ездзіць’. З польск. wędrować ’тс’, якое з ням. wandern ’падарожнічаць, блукаць’. Аб пераходзе в > м гл. Карскі, 1, 340. Сюды ж пераноснае мандровачка ’павестка’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праца; пр. прапёр, ‑перла; заг. прапры; зак.

Разм.

1. каго-што. Пранесці, працягнуць што‑н. цяжкае, вялікае. Праперці мех бульбы.

2. што. Прайсці хутка, праехаць значную адлегласць. Праперці пешшу дзесяць кіламетраў.

3. каго. Груб. Выгнаць, прагнаць адкуль‑н. Яму [Бабру] прыйшлося надта крута: Яго з работы Леў прапёр. Валасевіч. // Гонячыся за кім‑н., прагнаць яго куды‑н. Насця Сурага выламала з плота доўгі прут і праперла Маню аж за сяло. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дво́е, дваіх, ліч. зб.

Два (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Двое братоў. Двое ягнят. Двое саней. Нас было двое. □ Двое рабочых разбілі на кавалкі даўжэзны прэнт. Чорны. // толькі Н і В. Дзве пары (з назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы). Двое панчох. Двое вачэй.

•••

На сваіх дваіх (жарт.) — пехатой, пешшу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяхо́та: на пяхо́ту ’пехатой, пешшу’ (Цых.), ’род войска’ (ТСБМ, Ласт.), пях́отайпешшу’ (валож., Жыв. сл.), пяхо́там ’тс’ (Жд.), пехото́м ’тс’ (ПСл), пяхто́м ’тс’ (Сцяшк. Сл.), укр. піхо́та ’пяхота’, рус. пехо́та ’тс’, польск. piechota ’хаджэнне пешкі; пешае войска’, чэш. pěchota ’пешае войска’. Прасл. дыял. *pěxota, вытворнае ад *pěxъ ’пешы’ (Фасмер, 3, 254), гл. пехата. Відаць, не можа разглядацца асобна ад славен. pehóta ’стома’, якое Бязлай (3, 21) параўноўвае з харв. дыял. pijèhati ’дыхаць, храпці’. Тады, відаць, першапачаткова гукапераймальнае, параўн. чэш. pěch ’трамбоўка’, pěchovati ’трамбаваць, піхаць’. Банькоўскі (2, 546) прапануе выводзіць з *pěxъ ’павольнае і мернае апусканне таўкача ў ступе’, што адлюстравалася ў пех ’чалавек, якога трэба папіхаць да справы’ (Нас.), чэш. pěchem ’паволі’, балг. пех ’марудны, цяжкі’ і звязана з пхаць, піхаць (гл.). Па семантычных і фармальных прыкметах цяжка выводзіць з і.-е. *pēd‑s, параўн. і.-е. *pēd‑ ’нага, ступак’, параўн. Махэк₂, 446; Варбат, Этимология–1971, 18. Гл. таксама пешы (ш < х, параўн. пе́хам ’пешкі’, гл.). У значэнні ’род войска’ запазычана праз польскую з чэш. pěchota або непасрэдна з рус. пехо́та, што замянілі ў XVIII ст. германізм інфантэрыяісп. infantería, ад infante ’хлопец, пахолак, які пешкі суправаджаў рыцара на кані’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́ды1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́рмаз, ‑а і ‑у; мн. тармазы, ‑оў; м.

1. ‑а. Прыстасаванне для запавольвання або спынення руху машыны, цягніка і пад. Ручны тормаз. Аўтаматычны тормаз. □ Машына, гучна скрыгануўшы тармазамі, спынілася. Ваданосаў. У машыне раптам закрычаў чалавек — нема, бы яго разануў хто. Заскрыпелі тармазы. Пташнікаў. // Пляцоўка чыгуначнага вагона, дзе знаходзіцца такое прыстасаванне. На тормазе нікога больш не было, і Сцёпка адчуваў сябе вольна. Колас.

2. ‑у. Тое, што і тармажэнне. Выхад адзін — кінуць машыну і выбрацца з горада пешшу. Тормаз. Машына спынілася. Пятніцкі. Вацік даў трактару тормаз, прарэзлівым лопатам аглушыў Харытона. Баранавых.

3. ‑у; перан. Тое, што з’яўляецца перашкодай у развіцці чаго‑н. Пераправа адыграла сваю ролю ў першыя месяцы будоўлі, а цяпер з яўляецца тормазам усяго ходу работ. Грахоўскі.

[Грэч. tormos — адтуліна, утулка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псава́цца, псуюся, псуешся, псуецца; псуёмся, псуяцеся; незак.

1. Прыходзіць у стан няспраўнасці, станавіцца непрыгодным. Улетку, калі «студэнтачка» была дома, у.. [Тодзіка] каля яе хаты што-небудзь псавалася ў аўтобусе, а рамонт працягваўся доўга. Чорны. Плод.. [ігрушы] мог ляжаць усю зіму і не псаваўся, а ўсё смачнеў. Кулакоўскі. // Паддавацца пашкоджанню. Ад чытання ў прыцемку псуюцца вочы. □ Я заўсёды ёй гаварыў: «Наталка, не прывыкай да цукерак, ад цукерак зубы псуюцца». Пянкрат.

2. Рабіцца непрыемным, брыдкім; пагаршацца. Калі .. [Васіль] глядзеў на няскончаны зруб клуба, заўсёды псаваўся настрой. Шамякін. Прыемна было ісці пешшу, асабліва ў лесе. Праўда, пачало псавацца надвор’е. Неба пакрылася смугою, якая пакрысе засланяла сонца. Чарнышэвіч.

3. Набываць дрэнныя схільнасці, станавіцца дрэнным. [Падпалкоўнік:] — Салдату нельга доўга сядзець у казармах, бо ён псуецца без работы, як іржавее без работы добры аўтамат! Лынькоў.

4. Зал. да псаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераходзіць — перайсці (у 1–8 знач.).

2. Месца, прыгоднае або прыстасаванае для пераправы цераз што‑н. Пераход цераз раўчук. □ Вярблюд здаволіўся, ківае галавою: пакуль пяройдзе брод, напіцца можна. Ішак глядзіць на пераход трывожна. Дубоўка. Хай заваліла пераходы, Пячэ марозная імгла, Мы перасілім непагоду, І не такія перашкоды Людская мужнасць браць магла. А. Александровіч. // Месца, прыстасаванае для таго, каб пераходзіць вуліцу.

3. Спецыяльнае збудаванне, якое злучае адно памяшканне або месца з другім; калідор, галерэя. Ісці па цёмных пераходах. Крыты пераход. Падземны пераход для пешаходаў. □ На лайнеры пераходы з аднаго класа ў другі былі заўсёды на замку. Лынькоў.

4. Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які‑н. час. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў, аднак на гэты пераход быў затрачаны доўгі летні дзень. Брыль.

5. Момант або месца, дзе што‑н. адно пераходзіць у іншае; звяно, што аб’ядноўвае з’явы, якія пераходзяць адна ў другую. Пераход ад зімы да вясны. Качканос з’яўляецца пераходам ад млекакормячых да птушак. Тонкія пераходы фарбаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)