чамада́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чамадана. Чамаданны замок. Чамаданная скура.

•••

Чамаданны настрой (жарт.) — паходны настрой перад ад’ездам куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які абрыдае; надакучлівы. Не прадыхне дунайскі вецер Начной абрыдлівай імжы. Аслепла ўсё. І толькі свеціць Ліхтар паходны ў бліндажы. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. поле.

2. Які знаходзіцца або які робіцца ў полі (не ў садзе, не ў лесе, не ў гарах).

Палявыя травы.

Палявая мыш.

Палявыя работы.

3. Які мае адносіны да баявых дзеянняў, паходны.

Палявая артылерыя.

Палявая пошта.

П. статут.

Палявая форма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медсанба́т, ‑а, М ‑баце, м.

Медыка-санітарны батальён. Тут быў паходны медсанбат — Яго хаваў густы бярэзнік Ад лязгу гусеніц жалезных, Ад грому дальніх кананад. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасоўны, паходны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пахажа́лы ’будні (пра адзенне)’, ’паходны (чалавек)’ (Нас.). Да паход, пахаджа́ць < хадзі́ць (гл.). Параўн. серб.-харв. по̏хођани ’перазоў, госці ў маладой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паходня1 ’пераносная свяцільня’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з польск. pochodnia ’тс’, якое са ст.-чэш. pochodně (сучаснае pochodeň); апошняе ўзыходзіць да прыметніка pochodníпаходны’ (< ’паходны сродак асвятлення’) (Брукнер, 423; Махэк₂, 468). Да паход1 < ход (гл.). Гл. таксама пахадня́.

Пахо́дня2 ’палавік, дарожка’ (Касп.). Утворана ад паход ’дарога, сцежка’. Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165. Блізкія значэнні таксама ва ўкр. похідня́ ’перакідны масток’, у рус. кастрам. похо́дни ’трап з лодкі на бераг’, цвяр. похо́дня ’масток для пешых’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

похо́дный пахо́дны;

похо́дная ку́хня пахо́дная ку́хня;

похо́дное снаряже́ние воен. пахо́дная амуні́цыя;

похо́дная фо́рма пахо́дная фо́рма;

похо́дная коло́нна пахо́дная кало́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рукза́к, ‑а, м.

Заплечны рэчавы мяшок. [Антось:] — Ну, я гатоў. А вось і рукзак. Ого, які цяжкі! Ён мне плечы абарве. Цікава, чаго гэта мама паклала ў дарогу. Бяганская. Рукзак паходны рэжа мае плечы, Ды я маўчу, маўчаць мае сябры. Свірка.

[Ням. Rucksack.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рышту́нак, ‑нку, м.

1. зб. Набор, сукупнасць прадметаў, прыстасаванняў, неабходных для якой‑н. дзейнасці, занятку, работы. Рыбацкі рыштунак. Вадалазны рыштунак. Паходны рыштунак. □ [Лапецька] як апантаны імчаўся дадому, хапаў свой паляўнічы рыштунак і неўзабаве на бліжэйшым балоце ці ў лесе грымела сапраўдная кананада. Паслядовіч.

2. Абл. Рыштаванне. Колькі ні намагаўся пан адбудавацца, нічога з гэтага не выйшла — як толькі з пабудоў здымалі рыштункі, зноў усё з’ядаў ненажэрны агонь. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)