Пахажа́лы ’будні (пра адзенне)’, ’паходны (чалавек)’ (Нас.). Да паход, пахаджа́ць < хадзі́ць (гл.). Параўн. серб.-харв. по̏хођани ’перазоў, госці ў маладой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)