пахо́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пахо́дны |
пахо́дная |
пахо́днае |
пахо́дныя |
| Р. |
пахо́днага |
пахо́днай пахо́днае |
пахо́днага |
пахо́дных |
| Д. |
пахо́днаму |
пахо́днай |
пахо́днаму |
пахо́дным |
| В. |
пахо́дны (неадуш.) пахо́днага (адуш.) |
пахо́дную |
пахо́днае |
пахо́дныя (неадуш.) пахо́дных (адуш.) |
| Т. |
пахо́дным |
пахо́днай пахо́днаю |
пахо́дным |
пахо́днымі |
| М. |
пахо́дным |
пахо́днай |
пахо́дным |
пахо́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пахо́дны в разн. знач. похо́дный;
~ная ку́хня — похо́дная ку́хня;
~ная амуні́цыя — похо́дное снаряже́ние;
~ная кало́на — похо́дная коло́нна
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пахо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паходу, уласцівы яму; такі, які бывае ў паходзе. Была нават свая паэзія і хараство ва ўсёй гэтай бязладнай абстаноўцы ваеннага паходнага жыцця. Колас. Ішла нястройнымі паходнымі калонамі пяхота. Мележ. Байцы Чырвонай Арміі Ідуць паходным маршам. Купала. // Прызначаны для паходу. Паходная палатка. □ Шафёр сеў на пяньчук і стаў моўчкі завязваць свой паходны мяшок. Кулакоўскі. Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта, ў шынялі паходным, Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна. Танк.
2. Які бывае, знаходзіцца пры войску, экспедыцыі і пад.; перасоўны. Паходны шпіталь. Паходная радыёстанцыя. □ На дзядзінцы дымілася паходная кухня, а каля яе стаялі салдаты з медзянымі кацялкамі. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахо́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Перамяшчэнне войск або флоту з якой-н. мэтай.
Полк выступіў у п.
2. Ваенныя дзеянні супраць каго-н.
Крыжовыя паходы.
3. Арганізаванае падарожжа ці далёкая прагулка, а таксама наогул сумесны рух групы асоб з пэўнымі мэтамі, заданнямі.
Турысцкі п.
П. па месцах баявой славы.
4. Арганізаванае або загадзя намечанае наведванне чаго-н.
Калектыўны п. у кіно.
|| прым. пахо́дны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Ісці паходным маршам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Пахо́дны, похо́дны ’прыдатны, выгодны’ (ТС), драг. походно́ ’зручна, добра, выгодна для хадзьбы’ (Клім.). Узыходзіць да прасл. xodьnъ(jь): славен. hȏden ’лёгкі на ногу, ходкі’, чэш. chodný, в.-луж. khódny, н.-луж. chódny, польск. chodny ’ходкі’, балг. ўре́миту й ходну ’самы час ісці’, — якое пазней кантамінавала з poxodъ ’паход, выхад, гулянне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вае́нна-пахо́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вае́нна-пахо́дны |
вае́нна-пахо́дная |
вае́нна-пахо́днае |
вае́нна-пахо́дныя |
| Р. |
вае́нна-пахо́днага |
вае́нна-пахо́днай вае́нна-пахо́днае |
вае́нна-пахо́днага |
вае́нна-пахо́дных |
| Д. |
вае́нна-пахо́днаму |
вае́нна-пахо́днай |
вае́нна-пахо́днаму |
вае́нна-пахо́дным |
| В. |
вае́нна-пахо́дны (неадуш.) вае́нна-пахо́днага (адуш.) |
вае́нна-пахо́дную |
вае́нна-пахо́днае |
вае́нна-пахо́дныя (неадуш.) вае́нна-пахо́дных (адуш.) |
| Т. |
вае́нна-пахо́дным |
вае́нна-пахо́днай вае́нна-пахо́днаю |
вае́нна-пахо́дным |
вае́нна-пахо́днымі |
| М. |
вае́нна-пахо́дным |
вае́нна-пахо́днай |
вае́нна-пахо́дным |
вае́нна-пахо́дных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
рукза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Заплечны рэчавы мяшок з кішэнямі.
Паходны р.
|| прым. рукза́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рышту́нак, -нку, м., зб.
Набор, сукупнасць прыстасаванняў неабходных для якога-н. занятку, для якой-н. работы.
Рыбацкі р.
Паходны р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
амуні́цыя, -і, ж. (уст.).
1. Паходны рыштунак байца (акрамя зброі і адзення).
Пры поўнай амуніцыі (з усім тым, што ваеннаслужачы павінен мець у паходзе).
2. Больш шырока: адзенне і прылады.
|| прым. амуні́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чамада́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Дарожная сумка прамавугольнай формы з адкідным векам і ручкай для перавозкі рэчаў.
|| памянш. чамада́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. чамада́нны, -ая, -ае.
◊
Чамаданны настрой (разм., жарт.) — паходны настрой перад ад’ездам куды-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)