По́круць ’помесь паляўнічага сабакі з дварняком’ (Жыв. НС), по́круч ’дзіця ад бацькоў розных нацыянальнасцей’ (Нікан.). Укр. по́круч ’помесь’, польск. pokurcz ’помесь’. Да по- і круціць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
*Монькала, мо́нькало ’проська, канькала’ (Нікан.). Утворана ад монькать ’канькаць’. Магчыма, узыходзіць да moliti ’прасіць’ > *moljati ’упрошваць’, у якім lʼ > nʼ з дадаваннем суфікса ‑k‑ па тыпу канькаць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ёўчык ’сініца (?)’ (Мат. Гом.). Укр. йовчик ’камянка з сямейства драздоў (Oenathe Oenathe)’ (Нікан.). Магчыма, звязана па паходжанню з укр. назвамі івалгі ева, века (параўн. Ніканчук, БЛ, 5, 1974, 66).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вы́крут ’хітрыкі’ (БРС, КТС, Гарэц., Др.-Падб.); ’буралом’ (Нікан.). Рус. вы́крут ’дзеянне па дзеяслову выкрутить’, укр. ви́крут ’хітрыкі’, польск. wykręt ’тс’. Бязафікснае вытворнае ад выкруціць (гл. круціць) (Шанскі, 1, В, 225).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ро́йла ’нязграбны, неакуратны чалавек’ (Юрч.), укр. дыял. ро̂йло ’бялізны, тоўсты, сыты, тлусты чалавек ці жывёла’ (Нікан.). Да папярэдняга слова ройка 3 (гл.). Параўн. і ро́іла (гл.), усх.-бел. ро́йла ’непарадак’ (Яўс.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пасахі́, посохі ’вугал ля печы, дзе стаяць вілы, качэргі’ (Нікан.). Зборны назоўнік ад посах, палес. посох ’кіёк’ (ТС), які праз рус. посох, ст.-рус. посохъ са ст.-слав. посохъ. Да саха (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рэ́кша ’сіваваронка, Coracias garrulus L.’ (Нікан.). Укр. ра́кша, рус. ра́кша, ро́кша ’тс’, звязана з гукапераймальным коранем слоў рокота́ть, регота́ть (Фасмер, 3, 439), насуперак Праабражэнскаму, які выводзіць з *кракша ад кракаць (2, 179).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Смяцю́х ‘від жаваранкаў, якія не адлятаюць у вырай’ (Скарбы), ‘шэрая сініца’ (Сцяшк. Сл.), сьмэтю́шка ‘жаваранак чубаты, Galerida cristata L.’ (стол., Нікан.), укр. смітю́х ‘тс’. Да смецце (гл.), бо птушкі ўзімку збіраюцца каля сметнікаў. Гл. сметнік 2.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ля́паўка ’драўляны званок, які вешалі карове на шыю’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’бразготка’ (в.-дзв., Шатал.), ля́паўка ’балбатун’, ’пляткарка’ (Растарг.; гом., Нікан.; шчуч., воран., Сцяшк. Сл.). Да ля́паць ’гаварыць бязглуздзіцу’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 113–114).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Му́са, муса́, му́со, му́сіна ’хара’, ’морда жывёлы’ (Янк. 1, Нікан., ТС; лельч., Мат. Гом., Нар. лекс.; жытк., мазыр., Жыв. сл.), ’не пакрытая поўсцю пярэдняя частка галавы каня’ (гом., ЛАПП). Да мы́са (гл.). ‑у‑ — характэрная замена фанемы [ы] ва ўсх.-палес. гаворках.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)