Ні́хвецьнедамагаць, чэзнуць’, ніхневаць ’тс’ (ТС). Няясна; магчыма, утворана ад дзеяслова хвеяцца (хвѣицьца) ’хістацца’ (Нас.), польск. chwiać ’згібаць, хістаць’, укр. хвіяти ’нахіляць, гойдаць’ і пад., ні‑ ў гэтым выпадку мела б узмацняльны характар, чым і тлумачыцца яго націскны характар. Відаць, выпадковае падабенства да балг. дыял. нехвеламнедамагаць, хварэць’, нехвель ’хвароба, слабасць’ (Гераў), якое лічыцца грэцызмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нямо́глы ’слабы, хваравіты’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Архаізм, параўн. ст.-чэш. nemohlý ’тс’, да магчы (Махэк₂, 395), параўн. немагчы́недамагаць’, німагушчы ’слабы’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́ліццанедамагаць, хварэць’ (Шат., Сержп. Пр., Янк. I, Жыв. сл., Ян., ТС), ’ныць, жаліцца, енчыць’ (Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Гл. кволіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Негалю́зны ’несамавіты, плюгавы’ (барыс., Шн. 2), ’няўклюдны’ (Янк. 1), негілюзны ’непрыглядны’ (Ян.). Магчыма, да літ. negaluotiнедамагаць, хварэць, быць нездаровым’; дзеепрыметнік, аналагічны да негадзявы, негадзяшчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́храць (ніхрэць) ’недамагаць, чэзнуць’ (ТС), ніхрыты ’чахнуць, сохнуць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна; магчыма, у аснове дзеяслоў тыпу рус. хрять ’цягнуцца марудна і з цяжкасцю’, суадносны з польск. ochrzely ’чэзлы’ і пад. (параўн. Фасмер, 4, 281); у такім выпадку ні‑ мае ўзмацняльны характар, чым, магчыма, тлумачыцца і націск на ім. Нявысветленыя адносіны да балг. дыял. нехареіа ’марнець, чахнуць, чаўрэць’, з якім суадносіцца нехар (Стойчев, СбНУ, XXXI, 306), нехрь, нехър ’лянота, гультайства’, нехрив ’лянівы, вялы’ (Гераў), параўн. радоп. харее ’спрыяе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хварэць, недамагаць, ляжаць; качацца (перан.) □ ляжаць у пасцелі, не ўставаць з пасцелі, кволіцца здароўем

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Неда- прэфіксальны комплекс у складзе слоў тыпу недаесці, недасеяць, недаспелы і пад., што надае дзеясловам і вытворным ад іх значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, якасці і г. д., утварыўся аб’яднаннем адмоўя не з прыстаўкай да‑ ў дзеясловах: не дакурыць > недакурыць, параўн. недаку́рак ’акурак’ (карэл., Нар. словатв.) або ў спалучэнні з прыназоўнікам да, параўн. недарэчны ’неразумны, дзіўны, бесталкова з не да рэчы; пазней пры дапамозе гэтага прыставачнага комплекса ўтвараюцца словы, якія могуць не мець суадносных утварэнняў без не-, параўн. недабача́ць ’дрэнна бачыць’ (Расторг.), недамага́ць ’адчуваць недамаганне’ (Сл. ПЗБ). Утварэнні тыпу недачалаве́к ’непаўнацэнны чалавек’ узніклі, відаць, як калькі з ням. Untermensch ’тс’. Параўн. Махэк₂, 393.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ґалда, нёі*елда ’няўдалы; неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), нёгалда ’несамастойны, непрыстасаваны (пра дзяцей)’ (докш., ^Ііхайлаў, вусн. паведамл.), нёгалда ’тоўстая, нязграбная, непаваротлівая жанчына або дзяўчына’ (Растарг.). Відаць, звязана з голда ’высокая, худая, даўгатварая дзяўчына’ (там жа), прыводзіцца як сінонім да нёгалда, не- ў гэтым выпадку Узмацняе «адмоўнае» значэнне экспрэсіўнага слова, апошнім, відаць, тлумачыцца і I (узрыўное), аднак яно можа сведчыць пра запазычанасць зыходнага слова, параўн. галдавиць ’прыслужваць, дагаджаць, даваць паблажку’, галдоунік ’патуральнік’ (Нас.), крыніца якіх знаходзіцца, магчыма, у мове ідыш, што відаць з ілюстрацый, якія прыводзяцца ў слоўніку Насовіча. Пра сувязь з галди ’галас, шум’ (гл.) па семантычных меркаваннях гаварыць цяжка, што не выключае магчымую фармальную блізкасць названых слоў (параўн. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1 (Г), 14). Спроба вывесці этымалагізуемае слова з літ. negvald‑us ’які лёгка вылушчваецца’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 1975, 184) непераканальная перш за ўсё з семантычнага і лінгвагеаграфічнага бакоў (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 146, дзе названае слова аднесена да тых, балтыйскае паходжанне якіх недастаткова аргументаванае); больш верагодна ўтварэнне ад літ. negalėtiнедамагаць, хварэць, быць нездаровым; не быць у стане’, што адпавядала б семантычна іншым экспрэсіўным утварэнням такога тыпу негадана (гл.), нягоднік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)