нахмы́рыць

нахмурыць, насупіць, зморшчыць што-небудзь (нахмырыць лоб)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нахмы́ру нахмы́рым
2-я ас. нахмы́рыш нахмы́рыце
3-я ас. нахмы́рыць нахмы́раць
Прошлы час
м. нахмы́рыў нахмы́рылі
ж. нахмы́рыла
н. нахмы́рыла
Загадны лад
2-я ас. нахмы́р нахмы́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час нахмы́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

насу́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Нахмурыць, наморшчыць (бровы, твар). Фрунзе акінуў вачыма сядзібу салдаткі-ўдавы. Пасуровеў, насупіў бровы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасу́піць (вочы) ’апусціць, насупіць’ (Бяс.), пасу́піцца ’нахмурыцца’ (Бяльк.). Укр. посу́питися ’тс’, посу́питинахмурыць’, ’апусціць галаву’, рус. пск., цвяр. посу́па ’той, хто ходзіць насупіўшыся’, посу́питьнахмурыць’, польск. nasępić (się), чэш. (na)supiti se ’тс’, posupný ’хмурны’. Паўн.-славянскае. Узыходзіць да паўн.-праслав. sǫpъ ’сіп’ (рус. суп, польск. sęp, н.-луж., чэш., славац. sup ’тс’), роднаснага з прасл. sopěti (Голуб-Копечны, 361).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссу́нуць, -ну, -неш, -не; ссунь; -нуты; зак.

1. каго-што. Зрушыць, скрануць.

С. з месца што-н.

2. каго-што. Сунучы, скінуць што-н., перамясціць.

С. салому з воза.

С. снег са страхі.

3. што. Пра галаўны ўбор: перамясціць.

С. капялюш на лоб.

5. што. Сунучы, рухаючы, наблізіць адно да другога; насупіць, нахмурыць (пра бровы).

С. сталы.

С. бровы.

|| незак. ссо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахму́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нахмурыць.

2. у знач. прым. Хмурны, пануры. Старшы дзедаў сын Максім, нахмураны і сур’ёзны, панура пацвердзіў Панасавы словы. Колас. Ішоў .. [Сідарчук] дахаты павольнаю хадою, выпрастаны, нахмураны, і ў душы нараджаліся суровыя думкі. Пестрак. // Які выражае суровасць, задуменнасць, заклапочанасць. Пакуль гарэла запалка, ... [Суздалеў] глядзеў на нахмураны жаночы твар. Чыгрынаў. З-пад нахмураных броў свяцілася хітраватая, добрая, цёплая ўсмешка. Бялевіч.

3. перан.; у знач. прым. Пахмурны, змрочны, цёмны (аб прадметах і з’явах прыроды). Нахмуранае неба. □ Лес стаяў спакойны і нахмураны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Накуве́сіцца ’наваліцца, навіснуць?’, параўн., Вот немец пракляты, вот ірад накувесіўся на нашу волаву (В. Поляк, ЛіМ, 19 лютага 1971 г.), наковёсіцца ’нахмурыцца (пра надвор’е)’, наковёсіцьнахмурыць’: брові наковесіў (ТС), накуве́зіцца ’прыстаць, прычапіцца без дай прычыны’ (парыц., Янк. Мат.). Фармальна і семантычна блізкае да серб.-харв. накве̏сит се ’нагнуцца, нахіліцца, схіліцца, скрывіцца’: Што си ми се наквесио ту више главе? (Елезовніі Г. Речник косовско-метохиског диjалекта, 1. Београд, 1932, 437), натквесим се ’звесіцца, навіснуць над чым-небудзь ці над кім-небудзь’ (ђирићљ. Говор Лужнице. Београд, 1983, 147), якія Скок адносіць да kvečiti se Загібацца’ (Скок, 2, 252), аднак несумненная сувязь з беларускім словам дае падставы меркаваць пра агульнае паходжанне ці развіццё ў аднолькавым напрамку на кбжнай з адзначаных тэрыторый. Хутчэй за ўсё да прасл. *vesiti, гл. весіць, вісець, з экспрэсіўнай ko‑ (ky‑, k‑) прэфіксацыяй, адносна якой гл. Дебеляк, Slavistična revija, 5–7, 1954, 169 і інш.; Фасмер, 2, 271 і інш. З у накувёзіцца ў выніку азванчэння с у інтэрвакальным становішчы або збліжэння да вязаць, вязацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лоб лоб, род. ілба́ м., (после гласных) лба, мн., ілбы́, -бо́ў, (после гласных) лбы, -боў;

нахму́рить лоб нахму́рыць лоб;

ата́ка в лоб воен. ата́ка ў лоб;

ме́дный лоб ме́дны лоб;

столкну́ть лба́ми сутыкну́ць ілба́мі;

на лбу напи́сано на лбе напі́сана;

семи́ пя́дей во лбу погов. лоб на сем пя́дзей;

что в лоб, что по́ лбу погов. не кі́ем, дык па́лкай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́га, ‑і, ДМ ва́зе, ж.

Тоўстая жэрдка або бервяно для падважвання цяжкіх прадметаў.

вага́, і́, ДМ вазе́; мн. ва́гі, ‑аў; ж.

1. толькі адз. Цяжар якога‑н. цела, які вызначаецца ўзважваннем; маса. Вага 20 кг. Прыбавіць у вазе. // Узважванне. Жыта маё прадаецца без вагі і меры — дабра свайго нікому не шкадую... Бядуля.

2. толькі адз. Важкасць якога‑н. цела, прадмета. Перастаялая салома не вытрымала вагі каласоў. // перан. Значэнне, сіла, уплыў. І часам дзед нахмурыць бровы, Ды больш дадасць сабе вагі, Бо як-ніяк, а ў яго хаце Знайшлі прытулак бедакі. Колас.

3. толькі адз. Сістэма мер для вызначэння цяжару. Меры вагі. Адзінка вагі.

4. Прылада для ўзважвання чаго‑н. Спружыновая вага. Аўтаматычная вага. □ Сама [цётка] прынесла з кутка мяшок, паставіла яго на вагу і з нейкім заклапочана-адчайным выглядам сказала: — Важце. Брыль. Жыта ссыпаюць проста ў кучу на брызент каля вагі. Васілевіч.

•••

Дэцымальная вага — вага, якая ўраўнаважваецца гірамі ў 10 разоў лягчэйшымі, чым груз.

Жывая вага — поўная вага жывой жывёліны, у процілегласць чыстай вазе мяса.

Забойная вага — вага тушы без шкуры, галавы, ног і вантробаў.

Удзельная вага — а) адносіны вагі цела пры тэмпературы 0°C да вагі роўнага аб’ёму вады пры тэмпературы 4°C; б) колькасць, роля, значэнне, месца каго‑, чаго‑н. дзе‑н., у чым‑н.

Чыстая вага — вага чаго‑н. без пасуды, без упакоўкі і пад., нета.

На вагу золата — надта дорага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Зрушыць, скрануць што‑н. Людзі ўсталі, Сталы з месца ссунулі. Калачынскі. // Скрануць з прызначанага месца. Ссунуць акуляры на лоб.

2. Сунучы, скінуць што‑н.; перамясціць. Ссунуць снег са страхі. □ Скончыўшы наразаць,.. [Кашын] акуратна нажом ссунуў селядца на вузкую даўгаватую талерку, паглядзеў так-гэтак, паправіў. Карпаў. // Сунучы, спусціць на ваду. Я ссунуў байдарку з пясчанай водмелі і паплыў па забалочанай рачулцы туды, дзе яна зліваецца з Пінай. В. Вольскі. // Зняць што‑н. Пры калёсах корпаецца дзядзька Ігнат. Ссунуў кола і шчодра і клапатліва, нібы масла на хлеб, намазвае на вось каланіцу. Хадановіч.

3. Сунучы, зграбаючы, сабраць у адно месца. Хлопцы і дзяўчаты яшчэ цясней ссунулі вакол Міколы скрыні, на якіх сядзелі. Новікаў. // Адсунуць што‑н. Тым часам жанчына ссунула з краю стала абрус, паклала некалькі лустак хлеба, драўляную лыжку, пачала даставаць з печы чыгун. Бураўкін.

4. Перамясціць (пра галаўны ўбор). Дзед Талаш ссунуў з ілба шапку, нібы яна замінала яму думаць. Колас. Аксіння Хвядосаўна энергічна ссунула з галавы хустку. Шамякін. На хвілінку спыніўся [Валюжынец], глянуў, .. ссунуў на патыліцу шапку, махнуў рукой і павярнуў у праўленне. Б. Стральцоў. // Зняць з сябе што‑н. зусім або не поўнасцю (пра адзенне, абутак). Ссунуць з ног боты. □ Было пакутна і балюча, і ўсё ж ён [Сотнікаў], расшпіліўшы, ссунуў да каленяў таксама скрываўленыя штаны. Быкаў.

5. Рухаючы, наблізіць адзін да другога. Тады Баран унёс «рацыяналізатарскую прапанову»: усім сесці на канапе, а замест стала ссунуць дзве табурэткі. Дамашэвіч. // Насупіць, нахмурыць (пра бровы). Колька падставіў пад буйныя кроплі свой кірпаты вяснушкаваты тварык, ссунуў бровы. Грахоўскі. Ссунуў чорныя бровы, Суровыя бліснулі вочы: — Я на вецер, — адрэзаў ён, — словы Кідаць не ахвочы. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)