нахму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Сурова наморшчыць (твар, лоб), насупіць (бровы).

|| незак. нахму́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахму́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нахму́ру нахму́рым
2-я ас. нахму́рыш нахму́рыце
3-я ас. нахму́рыць нахму́раць
Прошлы час
м. нахму́рыў нахму́рылі
ж. нахму́рыла
н. нахму́рыла
Загадны лад
2-я ас. нахму́р нахму́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час нахму́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нахму́рыць сов. нахму́рить; насу́пить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Сурова наморшчыць (твар, лоб), насупіць (бровы). Дзяніс Давыдавіч акінуў вачыма сцяну і хутка падняўся на рыштаванні, дастаў вымяральны прыбор, як бы праверыў сябе, і нахмурыў бровы. Гурскі. [Дзед Талаш] сядзеў пануры, нахмурыўшы свой маршчыністы лоб, і думаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахму́рыць гл. хмурыць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

насу́піць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што.

Тое, што і нахмурыць.

Н. бровы.

|| незак. насу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахму́рить сов. нахму́рыць, насу́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахму́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нахмурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

принахму́рить сов., разг. (тро́хі) нахму́рыць, (тро́хі) насу́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zachmurzyć

зак. нахмурыць;

zachmurzyć czoło — нахмурыць лоб

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)