аса́да I ж. наса́дка;

а. сяке́рынаса́дка топора́

аса́да II ж., воен. оса́да;

а. го́рада — оса́да го́рода

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натыка́нне ср. наса́живание, наса́дка ж.; см. натыка́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпу́ля, -і, мн. -і, шпуль, ж.

1. Тое, што і шпулька (у 1 і 2 знач.).

2. Насадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы.

3. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама наматаны сам дрот, кабель і пад. (спец.).

Ш. кабелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыса́да1 ’тронкі ў нажа, мяча і пад.; ложа ў стрэльбе; насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прыса́дканасадка (касы, сякеры і пад.)’ (Байк. і Некр.), пріса́да ’ложа стрэльбы’ (Бяльк.). Ад прысадзі́ць ’асадзіць, уставіць’ да садзі́ць (гл.); параўн. у іншых славянскіх мовах з блізкімі значэннямі: рус. дыял. приса́дка ’прымацоўванне, накладанне; асаджванне’, польск. przysada ’аздоба’ і г. д.

Прыса́да2 ’выгода, прыволле’ (ТС), ст.-бел. присадъ ’сядзіба’, укр. приса́да ’тс’. Відаць, семантычнае развіццё прыса́да, прыса́ды ’дрэва ўздоўж дарогі, алея; насаджэнні’ (гл.), або ад прысадзі́ць ’пасадзіць каля чаго- ці каго-небудзь’ (Нас.), параўн.: его прысада хороша, удобства кругом (ТС), што дае падставы вывесці першаснае значэнне ’размяшчэнне, пасяленне’. Гл. аса́да.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наганя́нне ср.

1. навёрстывание;

2. перен. набива́ние;

3. набива́ние, накола́чивание;

4. наго́нка ж., наса́дка ж., наса́живание;

5. натира́ние;

1-5 см. наганя́ць 2, 5, 7-9

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жы́ўчык ’прыкметнае біццё артэрыі, торганне павека’, ’сперматазоід’. Рус. жи́вчик ’торганне павека, жылкі’, ’рэзвы, шустры чалавек’, ’сперматазоід’, укр. жи́вчик ’жылачка, што торгаецца’, ’вяртлявы чалавек’, ’сперматазоід’, польск. żywczyk памянш. ад żywiecнасадка’, дыял. ’жывы хлопец’. Параўн. балг. живе́ц ’пульс’, серб.-харв. жи́вац ’нерв’, славен. žívec ’жывая істота; нерв’. Памянш. ад бел. жывец2 ’частка жывога цела’ > ’частка пазногця’ (адкуль ’артэрыя, біццё яе’) і жывец1 ’жывая рыбка’ < ’жывая істота’ (адкуль ’сперматазоід’) утворана з дапамогай суфікса *‑ikъ ад асновы *živьk‑ (> *živьcь па бадуэнаўскай палаталізацыі), відаць, яшчэ ў прасл. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аса́джванне I ср.

1. наса́дка ж., приса́дка ж.;

2. опра́вка ж.; обрамле́ние;

3. устано́вка ж.;

1-3 см. асадзі́ць I

аса́джванне II ср. оса́живание; см. аса́джваць II 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбіва́нне ср.

1. набива́ние, наби́вка ж.; наса́живание, наса́дка ж.;

2. разг. натя́гивание, напя́ливание;

3. взбива́ние, взби́вка ж.;

4. взбива́ние, взби́вка ж.;

5. сня́тие;

1-5 см. узбіва́ць 1-4, 6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наса́тка1 ’насоўка, насавая хустачка’ (Гарэц., Жд. 1, Сл. ПЗБ), сюды ж насаві́к ’тс’ (Ян.), наса́рка ’тс’ (Сцяшк. Сл.) і пад. Да нос, вынік семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў тыпу насава́я ху́стачка і пад.

Наса́тка2 ’драўляная пасудзіна, бочачка з носікам для напіткаў, алею і інш.’ (Нас., Мат. Гом., ТС; чэрв., Нар. лекс.), ст.-бел. носатка, насатка, насадка ’адзінка вымярэння вадкасці’, ’ёмістасць, якая змяшчае ў сабе дзве калоды мёду, у выглядзе цэбра, які насілі на каромысле, ці ў выглядзе посуда з носам’ (Нас. гіст.). Да нос (Скурат, Меры, 74–75), параўн. насаты ’з (вялікім) носам’; формы з д — вынік дээтымалагізацыі ці ад’ідэацыі да насадзіць ’набіць, насадзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыве́ц1 ’жывая рыбка, якая насаджваецца на кручок пры лоўлі буйной драпежнай рыбы’ (ТСБМ). Рус. живе́ц ’жывая насадка (у тым ліку рыбка, чарвяк)’, укр. живе́цьнасадка ў выглядзе рыбкі’, польск. żywiecнасадка, жывая рыбка; жывёла, прызначаная для забою; расліна Dentaria’, уст. ’чалавек жывога характару’, ’жывая істота’, славен. žívec ’жывая істота’, ’нерв’, серб.-харв. жи́вац ’нерв’, балг. живе́ц ’пульс; цэнтр; завусеніца, мяса пад пазногцем’. Ст.-рус. живецъ ’жывы чалавек’. Відаць, яшчэ прасл. утварэнне ад кораня *živ‑ і суфікса *‑ьcь‑ (як *starьcь), які ўтвараў наз. ад прыметнікавых асноў. Значэнне, відаць, ’істота, прабываючая ў жывым станс’ (у адрозненне ад *mrьtvьcь); першапачаткова магло не быць адрознення розных істот (параўн. *junьcь ’малады бычок; юнак’) з пазнейшай спецыялізацыяй.

Жыве́ц2 ’прырослая частка пазногця’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. дыял. żywiec ’частка цела вала, напр., пад хвастом’, балг. дыял. живе́ц ’мяса пад пазногцем’, ’завусеніца’, жувѐц ’белая частка ногця’. Параўн. серб.-харв. жи́вац ’нерв’, балг. живѐц ’пульс’, славен. žívec ’нерв’, укр. живе́ць ’карэнні, парасткі, з якіх вырастаюць новыя расліны’. Відаць, рэфлекс прасл. *živьcь, маючага значэнне ’частка жывога цела’, ’жывая частка цела (у супрацьпастаўленні пазногцю)’, утворанага ад прыметніка *živъ суфіксам *‑ьcь.

Жыве́ц3 ’пласт грунту, з якога б’е крыніца’, ’месца, дзе сачыцца вада’ (Яшкін), ’жоўты пясок’, ’мох’ (Бяльк.). Рус. табол., гом., еніс., сіб. живе́ц ’крыніца, каля якой збіраюцца рыбы’, ’незамярзаючая рэчка’, укр. живе́ць ’крыніца’, ’пласт грунту’, польск. дыял. żywiec ’неўражайны пласт грунту’, в.-луж. žiwc ’палявы шпат’, чэш., славац. živec ’тс’, славен. žívec ’палявы шпат’. Магчыма, познепраслав. утварэнне *živ‑ьcь, дзе *živ‑ выступае ў знач. ’ваданосны’ (параўн. жываток, жывавод) для абазначэння ’крыніцы’, ’ваданоснага слою грунту’, адкуль перанос на пароду (пясок), на рэчку, балота (дзе расце мох).

Жыве́ц4 ’дрэнна вырабленая скура’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ярасл. живе́ц ’жоўта-зялёны слой у скуры ў выніку недастатковага дублення’, укр. живе́ц ’слой у скуры’. Відаць, усх.-слав. ’утварэнне з суф. ‑ьць ад прыметнікавай асновы жив‑ у знач ’не высахлы’.

Жыве́ц5 ’шнур у ткацкім станку, да якога прывязваюць ніці’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. паўд. живе́ц ’сырамятны рэмень, што прывязваюць да сядла ззаду’, укр. дыял. живе́ць ’раменьчык з драўляным кійком, што замацоўваюць да невада’, ’кальцо ў ярме’, ’раменьчык, вакол якога пляцецца пуга’. Усх.-слав. ці асобнае бел. утварэнне ад асновы жыв‑ы ’рухомы’ з суфіксам ‑ец (‑ьць).

Жыве́ц6 ’нявыляжалы лён’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. серб.-харв. жѝвѝца ’кастрыца’, рус. ніжнегар. живи́га ’нявыляжалы лён’. Улічваючы іншаслав. суадносныя словы з тым жа коранем, але іншымі суфіксамі, відаць, уласна бел. утварэнне з суф. ‑ец паводле тыпу гнілец, сырэц (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 102). Аснова жыв‑ы бярэцца ў знач ’не засохлы, не завялы’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)