капані́ца, ‑ы, ж.
Абл. Матыка. Саша знаходзіць у пажоўклай і палеглай траве каліўе бульбы, выварочвае капаніцай мокрую зямлю. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Капара́лка, кыпырилка ’матыка’ (рас., Шатал.) — кантамінаванае ўтварэнне ад капалка і капарнуць ’капнуць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
тя́пка ж.
1. с.-х. маты́ка, -кі ж.;
2. (для рубки) сяка́ч, род. секача́ м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Кі́рка ’прадаўгаваты завостраны малаток для драблення цвёрдай пароды’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’матыка’ (ТС, Др.-Падб., Бяльк.). Праз рус. кирка ’тс’, якое, паводле Шанскага (2, 136), запазычана з грэч. κερκίς ’матыка’ (?) з пераходам у іншы марфалагічны тып (назоўнікі ж. р. на ‑а). Гэта этымалогія належыць Матцэнаўэру (LF, 8, 165). Але значэнне ’матыка’ для грэчаскага слова застаецца невядомым ні для Матцэнаўэра, ні для Фасмера (2, 238). Апошні сумняваецца ў гэтай этымалогіі, лічачы больш верагоднай этымалогію Корта (AfslPh, 9, 518) (< тур. küräk ’лапата’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Ко́пачка ’матыка з некалькімі зубамі для капання бульбы’ (Жыв. сл., Сл. паўн.-зах.). Да капаць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Са́пка 1 ’матыка’ (Касп., ТС, Клім., Выг.), са́па ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. паўдн. сапа́, са́пка, укр. са́па́, са́пка ’тс’. Праз польск. sapa ’тс’ (Брукнер, 481) з франц. sape ’матыка’, італ. zappa, sapa ’тс’ (гл. Міклашыч, 27; Бернекер, 1, 121). Румынскае пасрэдніцтва (Мацэнаўэр, LF, 19 246; Брукнер, там жа) адхіляецца Фасмерам (3, 558).
Са́пка 2 ’раптам’ (Сл. рэг. лекс.). Да сапці (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трабцы́ ’капачка’ (Сцяшк.). Відаць, з дра́бцы, дра́бці ’тс’ (ашм., іўеў., слонім., баран., стаўб., ЛА, 2) ці з гра́бзы ’матыка-трохзубка’ (Сцяшк. Сл.), у якім ‑з‑ замест ‑ц‑ пад уплывам лексемы зуб. Да драпаць ці грэбці, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
*Матальга́ць, драг. матальга́тэ ’рабіць частыя махі’ (Нар. лекс.). Укр. метеллюга́ти, ’віляць, выкручвацца’, рус. новасіб. мотола́зить, урал. матало́сить ’бязладна махаць рукамі’. У выніку падаўжэння асновы дзеяслова матляць < мата́ць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑га‑. Параўн. ст.-рус. мотолыга ’матыка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ко́шка 1 ’касільна’ (Маш.). Гл. кошка 2.
Ко́шка 2 ’прыстасаванне ў выглядзе якара для падымання прадметаў з вады’ (ТСБМ, Нар. словатв., Ян.). Да кошка ’самка ката’. Гл. кот 1.
Ко́шка 3 ’вілы для гною, бусак’ (Мат. Гом.), ’матыка’ (Мат. Маг.). Гл. кошка 2.
Ко́шка 4 ’народная назва грыба пеўнік стракаты’ (Жыв. сл.). Гл. кот 2.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Ка́пачка ’кропелька’ (Бяльк.), капычку ’крышку’ (Яўс.), кипачкі сабраць ’быць вельмі падобным’ (Гарэц., Янк. БП). Укр. рус. кипочка ’капелька’. Усх.-слав. утварэнне, якое тэрытарыяльна проціпастаўляецца зах.- і паўд.-слав. карчма (Трубачоў, Эт. сл., 9, 150). Лднак параўн. κάηκα ’капля’ (Ян., Бяльк.), да капаць (гл.).
◎ Капа́чка, кыпачка ’жанчына, якая працуе на ўборцы бульбы’ (Яўс., Сцяшк.); ’матыка’ (браг., Шатал.). Да капач (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)