рытуа́льна-магі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рытуа́льна-магі́чны рытуа́льна-магі́чная рытуа́льна-магі́чнае рытуа́льна-магі́чныя
Р. рытуа́льна-магі́чнага рытуа́льна-магі́чнай
рытуа́льна-магі́чнае
рытуа́льна-магі́чнага рытуа́льна-магі́чных
Д. рытуа́льна-магі́чнаму рытуа́льна-магі́чнай рытуа́льна-магі́чнаму рытуа́льна-магі́чным
В. рытуа́льна-магі́чны (неадуш.)
рытуа́льна-магі́чнага (адуш.)
рытуа́льна-магі́чную рытуа́льна-магі́чнае рытуа́льна-магі́чныя (неадуш.)
рытуа́льна-магі́чных (адуш.)
Т. рытуа́льна-магі́чным рытуа́льна-магі́чнай
рытуа́льна-магі́чнаю
рытуа́льна-магі́чным рытуа́льна-магі́чнымі
М. рытуа́льна-магі́чным рытуа́льна-магі́чнай рытуа́льна-магі́чным рытуа́льна-магі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маги́ческий магі́чны;

маги́ческий квадра́т магі́чны квадра́т;

маги́ческий круг магі́чнае ко́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амуле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі прадмет, які носяць на целе як магічны сродак, здольны засцерагчы ад бяды, хваробы і пад.; талісман.

|| прым. амуле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амуле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, быццам бы здольны засцерагчы ад няшчасця, хваробы і пад.; талісман.

[Лац. amuletum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маг ’чарадзей, чараўнік’, ’жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае’, (ТСБМ). Ст.-бел. макгъ, макгусъ (пач. XVII ст.). Запазычана праз польск. (ці рус.) мову з лац. magus < грэч. μάγος < ст.-перс. maguš (Барталомэ, 1111; Фасмер, 2, 554; Лёхін, 414). Сюды ж ма́гія, ма́гічны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лівандрэк ’лекі — забабоны ад урокаў у выглядзе чорных кавалкаў нейкай смалы, якую чапляюць, напрыклад, на рогі карове, калі яна ацялілася’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем са словам Levant ’Усход’, абазначаючы нейкі магічны сродак, які прыйшоў з Усходу, а другая частка з ням. Dreck ’бруд, кал’, ’дрэнь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любі́ста, любі́сцік, любі́сто́к, любы́сток, любі́сьнік, любі́стра ’расліна з сямейства парасонавых, Levisticum officinale Koch.’, якая ў народнай медыцыне выкарыстоўвалася як сродак для ўзбуджэння любоўных пачуццяў, як магічны сродак для барацьбы з цёмнымі сіламі, напр., як зелле для купання дзіцяці’ (ТСБМ, Грыг., Кіс., Бяльк., Нас., Мат. Гом., Бес., Некр., Юрч. Вытв., Растарг.; даўг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. lubieszczek, lubistek, lubist, якія з с.-в.-ням. lübestecke, lübestëcco, lobistek, lubstöck ’тс’ (у іх ужо ў XV ст. назіраецца народная этымалогія да lieber, ням. lieb ’любы, мілы’, як і ў слав. назвах — да лю́бы, любі́ць) < с.-лац. lubisticum, libisticum < лац. ligusticum < Ligus ’з краіны Лігурыі’ (Слаўскі, 4, 350–351; тое ж А. К. (Мовознавство, 1967, 1, 83); Кюнэ (73), Махэк (Jména, 163).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наводліў ’наводмаш’ (ТСБМ), навотліў ’тс’ (калінк., З нар. сл.), наўотліў: «паганымі рукамі рву [завітку] наўотліў — направа ці налева, толькі не ўверх» (хойн., Полес. этнолингвист. сб. М., 1983, 100), навотляў ’наводліў, наводмаш’ (карэл., Нар. лекс.), навотляй (лях., Янк. Мат.), навотля, наотля ’наводмаш; наадварот, не так, як трэба; ад сябе’ (гродз., Сцяшк. Сл.), навотля, навотлю ’наводмаш; на адлегласці’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж, відаць, навотвіль, наотвіль ’наводмаш’ (ТС), навотляг (стаўбц., Жыв. сл.), навотлях (слонім., Нар. лекс.), na wodlach ’тс’ (Федар. II, 159). Параўн. укр. навідлі, навідлів, навідліг, наодлів ’наводмаш’, польск. naodlew, na odlew ’з левага боку, левай рукой’. Існуе некалькі версій паходжання названага слова: ад ле́вы, параўн. польск. odlew ’з левай рукі, левай рукой; перан. махнуўшы рукой ад сябе, адным замахам’ (Варш. сл.), такой версіі адносна бел. навотліў, навотлю прытрымліваецца Шуба (Прыслоўе, 114), які лічыць іх прыставачна-суфіксальнымі; або ад ліць, як лічыць Брукнер (289), для польск. слова, г. зн. на‑(в)од‑ліў, як на‑(в)од‑маш (ад махаць), на‑(в)од‑шыб (ад шыбаць) і г. д. Не выключае, што тут мы маем справу з узаемаўплывам розных па паходжанні слоў, пра што можа сведчыць спецыфічнае для польск. odlew значэнне ’ад сябе, праз руку’, зафіксаванае ў слоўніку Ольгебранта (у т. зв. Віленскім слоўніку): lać do szklanki na odlew, што, відаць, адлюстроўвае праз т. зв. пальшчызну крэсову ўплыў беларускай мовы. У такім выпадку частка аднесеных сюды слоў можа мець іншае паходжанне: наводлег, навотлях ад легчы, ляжаць (< на‑од‑лег), навотвіль, наотвіль ад віляць і г. д. Улічваючы магічны сэнс розных кірункаў дзеяння (параўн., напрыклад, адліванне, адкідванне хваробы ў знахарскай практыцы), перш за ўсё з мэтай засцярогі («Серпа, косу откідалі от себе, ек грымело», ТС, 3, 280), а таксама недапушчальнасць з пункту погляду народнай этыкі наліваць каму-небудзь ад сябе (што павінна сведчыць пра злыя намеры), можна прыняць для наводліў другую версію. Параўн. таксама Журэк, JP, 57, 1977, 36–38 (польск. na odlew — пра замах шабляй з левага боку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)