Ляле́шчыць ’радасны плач дзіцяці, ціўканне ластаўкі’ (полац., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. лат. lalinātлепятаць па-дзіцячаму’. Гл. таксама лалоўнікі, лалы́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лімінда́ ’балбатлівы чалавек, які гаворыць недарэчна, не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм, утвораны ад літ. lementi лепятаць, мармытаць’ і суф. ‑да (як ў віц. лапанда ’балбатун’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла-ла-ла́ — пра балбатню (Нар. лекс.), драг. ля‑ля‑ля ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Рус. лала ’балбатун’, лалы ’балбатня, жарт’, лалкатьлепятаць’, лалыкать ’гаварыць незразумела’, ст.-польск. lalać, славац. lalolaťлепятаць’, серб.-харв. лалати ’балбатаць’. Гукапераймальнае. Параўн. і.-е. паралелі: літ. laluoti ’балбатаць, laleti ’гаманіць, галасаваць’, ням. lallen ’балбатаць, запінацца’, лац. lallāre ’баюкаць’, ст.-грэч. λάλος ’балбатлівы’, λαλεω ’гавару’, ст.-інд. lalallä — пра балбатанне (Бернекер, 1, 688; Праабражэнскі, I. 432; Скок, 2, 255; Фасмер, 2, 453–454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лепяста́ць ’хлюпаць, булькаць’ (Ян.). Рус. паўн.-дзвін. лепестать ’балбатаць, пляткарыць’. Утворана ў выніку пашырэння асновы інфіксам ‑с‑ (< прасл. ‑s‑) для перадачы гукапераймальнасці і экспрэсіі. Ад лепятаць (гл.). Іншае пашырэнне асновы ў лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.). Ад асновы leре ўтворана і стол. лёпець ’слота, снег з дажджом’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лалы́ (мн.) ’выгада, пажыва’, ’раскоша, добрае жыццё’ (Нас., Нас. Сб.), смал. лальі ’тс’, ’балбатня, жарты’, ’добра жыць, не працуючы, за чужы кошт’. Рус. лала, лаліі ’балбатун’, ’балбатня, лухта, бяссэнсіца, глупства’, рус. лалить ’вярзці лухту’, ’балбатаць’, лалкатьлепятаць, балбатаць’, польск. lalać, серб.-харв. лапаты ’тс’ (< ням. lallen), лалакати ’замест слоў пры спяванні паўтараць ла-ла’ і інш. Гукапераймальнае. Ад ла-ла-ла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́пет ’няскладная, невыразная мова дзіцяці’ (ТСБМ), укр., рус. лепет. Другая ступень чаргавання з лопат (гл.). І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд. lapati ’балбоча, шэпча, гаворыць’, памір. lōwam, lewam ’гавару, размаўляю’, кімр. llêf ’голас’, алб. lapërdi ’брыдкая мова’. Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–4 з літаратурай). Сюды ж лепята́ць, ліпіта́ць ’хутка і невыразна гаварыць, балбатаць’, ’хлусіць, паклёпнічаць’, ’хутка лаяцца і гаварыць брыдоту’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат.; ст.-дар., Ант. бел. песні, КЭС, лаг., паўдн.-усх., КЭС), лепену́ць ’балбатнуць’ (Нас.) (з *лепятнуць), лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Каката́ць, какыта́ць ’сакатаць’ (Бяльк.). У якасці адпаведнікаў можна прывесці ўкр. кокотітилепятаць, балбатаць’, верагодна, рус. ярасл., наўг. кокотать ’сакатаць’, польск. kokotać ’пра голас фазана ў час гульні (паляўнічы тэрмін)’, в.-луж. kokotać ’сакатаць’, н.-луж. kokotaś ’сакатаць і інш.’, славен. kokotáti ’тс’, серб.-харв. коко̀тати ’тс’, балг. дыял. кокоча ’выдаваць голасам ко‑ко’. Ёсць і формы з іншым суфіксам: польск. дыял. koktati, чэш. kokiati і наогул без суфікса: польск. і інш. kokać у розных блізкіх значэннях. Паралелі да бел. лексемы быццам бы дазваляюць рэканструяваць праслав. kokotati, аднак спосаб утварэння слова не вельмі ясны. Слаўскі (2, 332) мяркуе, што ад kokać (< *kokati, якое ад гукапераймальнага koko) з пашырэннем суфіксаў ‑ot‑: ‑ъt‑ або, магчыма, ад асновы kok‑ з тыповай для гукапераймальных дзеясловаў структурай ‑ъt‑ati, ‑ot‑ati. Параўн. і кокат (гл.). Да адзначанага польск. слова параўн. і літ. дыял. kakóti (пра пеўня).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Жабанець, жэбоніты ’бубнець, ціха і невыразна гаварыць’ (пін., Нар. лекс., 107). Укр. жебоні́ти, дыял. жубоні́ти, жубе́лити ’бубнець, манатонна гучаць, гусці’. Параўн. рус. кур. жабта́ться, жебта́ться ’наракаць, скардзіцца’, паўн. жу́борить, жу́брить ’жаваць’, ’есці марудна, няясна гаварыць’, укр. бубоні́ти, залебоні́ти ’бубнець, лепятаць, гусці’, серб.-харв. жу̏борити, жубо́рити, жа̑морити, славен. žuboriti, žamóriti ’мармытаць, вурчаць, гусці’, серб.-харв. жа̑мор ’шэпт’, балг. жабу̀ркам, жубо̀ря, макед. жуборка, жуберка ’цурчаць’, н.-луж. žeboriś ’наракаць, скардзіцца’, чэш. мар. žemořit ’жабрачыць’. Грынчанка (1, 469) дае хутчэй за ўсё народна-этымалагічнае тлумачэнне ўкр. дзеяслова ў форме жабоні́ти: «размаўляць… падобна да няяснага шуму, які ствараюць часам жабы (без гучнага квакання)». Фасмер (2, 32) лічыць, што рус. жабтаться, жебтаться не трэба аддзяляць ад жабо́та ’клопат’. Аднак іх, верагодна, не трэба аддзяляць і ад шептаться. Зубаты (1, 2, 126) непераканаўча параўноўваў рус. словы з літ. gėbė́ti ’магчы’. Сувязь палес. слова з рус. няпэўная. Наяўнасць бел. забабоны, бубнець, укр. бубоніти, залебоніти, забобони ўказвае на магчымасць кораня ‑бон‑ (‑бън‑) са значэннем гаварэння, аднак існуюць і ўкр. варыянты лебедіти, жубелити, а таксама іншыя слав. варыянты тыпу жубор‑, жабор‑, жамор‑. Гэта дае падставу для параўнання з непалаталізаванымі словамі блізкіх значэнняў: гоман (гамана, гам), гаманіць (гл.), рус. гомон, гомонить, укр. гомін (гамір, гам), гомонити ’тс’, польск. gomon, gomonić ’тс’, чэш. hamoniti, дыял. hobořit, мар.-славац. hamár (чэш. і славац. homoniti Махэк₂, 159, лічыць русізмам). Не выключаецца і сувязь з гаварыць (гл.). У чэш. і славац. пашыраны дзеяслоў žebroniti, žabroniti, žobronit ’настырна выпрошваць, жабрачыць’, які ўзводзіцца да žebrati (Голуб-Копечны, 443; Махэк₂, 724), гл. жабрак; гэта слова магло (са стратай ‑r‑) быць запазычана ва ўкр. або ўзаемадзейнічаць з усх.-слав. словам тыпу *жуборѣти. Для слав. слоў гэтага тыпу існуе балт. паралель: літ. žaberiúoti, žabaruoti, žèbelioti, žebeliúoti ’балбатаць’, žiaũberoti ’жаваць, як конь’, ziõburoti ’злёгку зяваць’, лат. zabelêt ’слюнявіць’, zabene ’хто многа і невыразна гаворыць’, zabelet ’высмейваць’, літ. žaberêt ’скардзіцца’, žabelêt, žabinât ’гаварыць лухту’, žebinât ’марудна есці, жаваць’. Фрэнкель (1283, 1293) для першых чатырох слоў дапускаў магчымасць запазычання з ням. sabbeln‑ ’слінявіць, балбатаць’, што ў святле слав. паралелей мала верагодна. Буга (1, 495; З, 695) параўноўваў перадапошняе з рус. жуборить, жубрить ’есці цяжка, жаваць марудна’. Лічыць названыя слав. паралелі запазычанымі з балт. цяжка, хутчэй тут агульныя словы, а пачатковае ж — варыянт да з (як зябры‑жабры і інш.). Тады трэба суадносіць жуборить з рус. зубарить, зуборить ’кпіць, часаць зубы, балбатаць’, а таксама ўлічыць рус. дыял. зубанить, зубенить, зубаниться, зубониться ’марудна есці, спрачацца, кпіць’ для этымалогіі жабанець як балта-слав. слова. Для серб.-харв. жу̏борити ’цурчаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 25) устанавіў і.-е. праформу *gʼheu‑b(h)‑or; у Покарнага (1, 447–449) gʼheu‑ ’ліць’, але няма варыянта гэтага кораня з ‑b(h)‑, а gʼhēu‑: gʼho(u)‑: gʼhəu‑ са значэннем ’зяваць’ з падаўжэннем gʼheubh выступае ў словах са значэннямі ’жменя; прорва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаварыць, казаць, гаманіць / ціха, невыразна: мармытаць, муркаць, гугнець, гугнявіць / абменьваючыся думкамі: гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць; баіць, балбатаць, балабоніць, балабаніць, прастарэкаваць, лепятаць, лапатаць, ляпаць, пляскаць, бурчаць, плявузгаць, вякаць, чаўпці, вярзці (разм.); красамоўнічаць (разм. іран.) / абменьваючыся думкамі: зюзюкаць, дудукаць, тарабарыць, балакаць, сакрэтнічаць / на незразумелай мове: гергетаць (разм.); гуторыць, талкаваць, дзейкаць (абл.); выступаць, спяваць, трашчаць, барабаніць, бубніць, трубіць, гусці, рэзаць, сыпаць, плесці, несці, гарадзіць, малоць (перан.); брахаць, гаўкаць (перан., груб.) □ весці размову, весці гутарку, мець гутарку, весці гамонку, трымаць гаворку, перакідвацца словамі, трубіць у вушы, званіць ва ўсе званы, біць у бубен, распускаць язык, часаць язык, мазоліць язык, малоць языком, трапаць языком, мянціць языком, мянташыць языком, пераліваць з пустога ў парожняе, тачыць лясы, тачыць балясы, разводзіць балясы, разводзіць балачкі, разводзіць тары-бары

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)