Пшэ-пшэ — выгукі, якімі падзываюць кароў (ТС), авечак (ДАБМ, камент., 896), пшэйка ’падзыўное слова для кароў; ласк. кароўка’ (ТС, Маш.; жытк., ельск., петрык., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з падзыўнымі словамі для парасят і авечак, параўн. чэш. pušim, якое Махэк₂ (501) параўноўвае з рум. pus — падзыўное слова для кароў, або paš‑paš, pašu‑pašu (там жа, 67). Гл. таксама кускус, псе‑псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кусюга́н ’вялікі кусок’ (З нар. сл.). Да кус (гл.). Канглютынацыя эксгірэсіўных суфіксаў: юг‑ан. Гл. аб ‑юг Сцяцко, Афікс. наз., 177–178, аб ‑ан — там жа, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кусо́к1 ’частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сержп. Ск., Яруш.). Укр. кусок, рус. кусок ’тс’. Да кус (гл.). Наяўнасць серб.-харв. ку́сак ’тс’ сведчыць аб прасл. kǫsъkъ (SP, 1, 93).

Кусо́к2 ’шклянка’ (Жд. 2). Да кусок1 у сэнсе ’порцыя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́цы1 ’кароткі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Бяльк.). Укр. куций, рус. куцый ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Экспрэсіўны варыянт да *кусы (укр. кусий ’куцы’, балг. къс, серб.-харв. ку̑с, польск. kęsy, чэш. kusý, в.-луж. kuši, н.-луж. kušy ’тс’) (Бернекер, 601; Міклашыч, 128). Гэта версія даволі надзейная, бо дапамагае зразумець абмежаванае распаўсюджанне куцы і тое, што кусы і куцы знаходзяцца, за выключэннем укр. кусий, у дадатковай дыстрыбуцыі.

Ку́цы2 ’чорт’ (Сержп. Грам.). Гл. куцы1. Параўн. куртаты2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кава́лак ’кусок’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Выг., Гарэц., Грыг., Касп., Нас., Сержп. Грам., Сержп. Прымхі, Шат., Яруш.), кавалак ’кусок вымешанай гліны’ (палес., Вярэн.), ’зямельны надзел квадратнай формы’ (палес., Выг.), ’тоўстае бервяно’ (БРС), у выразе кавалак дурня (Сцяц.), кавалачак (ТСБМ, Нас.). Больш шырока, чым кавал (гл.), распаўсюлжаны паланізм. Гэта можа тлумачыцца або больш раннім пранікненнем яго ў бел. гаворкі, або тымі ж чыста моўнымі семантычнымі асаблівасцямі, паводле якіх кусок больш ужывальнае, чым кус. Неабходна адзначыць, што, як і ў выпадку са словам кавал, пашыралася менавіта значэнне ’частка цэлага’. Аб этымалогіі гл. кавал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чвя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі, забалочаным месцы і пад. Ехалі [эскадроны] па лесе доўгім, вузкім ланцугом, чвякала пад конскімі нагамі гразь. Навуменка. Хоць дажджоў даўно не было, конь раз-пораз чвякаў у чорным балотным кісялі, груз да калень. Мележ. / у безас. ужыв. У кабінеце было светла, цёпла, і пасля вуліцы, дзе пад нагамі чвякала і хлюпала, .. Лёдзі здалося тут вельмі ўтульна. Карпаў.

2. Ісці па чым‑н. мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі. Тады ён [Юрка] пачуў, што ў яго недзе збоку нехта чвякае па гразі. Ходзіць... Пташнікаў.

3. Тое, што і чаўкаць (у 1 знач.). Булка тырчыць [у немца] з рота, рукі завязваюць торбу, перахопіць, ізноў адхваціў кус, жарэ, чвякае, цягне, нясе... Гарэцкі.

4. Падаць, утвараючы глухі, мяккі шум. Ускідваліся і ўскідваліся рыдлёўкі, чвякала і чвякала, падаючы, мокрая твань. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавалак, кусок, дроб, драбок, крошка, крыха, крышан, абломак, ашчэпак, адшчэпак, уцінак, друзачка / чатырохкантовы: брус, брусок / ад разбітага посуду: чэрап / звычайна пра хлеб: луста, скіба / засохлы: асушак / з краю бохана: акраец; кус, аскабалак, скрыль, друзалак, ашкалёпак / звычайна пра сала: аполец, полаць, скрыгаль, дзялянка, штыглік / пра хлеб: карвега, гамёлка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)