махна́ты, -ая, -ае.

1. Аброслы поўсцю, валасамі; касматы.

М. звер.

2. Пра тканіну: з густым ворсам.

М. ручнік.

3. перан. 3 густой ігліцай, з густымі галінамі.

Махнатыя лапы ялін.

|| наз. махна́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бахма́тыкасматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́ты ’пышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус. бахме́т ’той, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калма́ты, -ая, -ае.

1. Пакрыты густымі скудлачанымі валасамі, поўсцю; кудлаты, касматы.

Калматыя бровы.

2. перан. 3 няроўнымі, як бы пашматанымі на кавалкі краямі (пра хмары, клубы пары, туману і пад.).

Калматыя хмары.

|| наз. калма́тасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замшэ́лы і заімшэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Аброслы, пакрыты мохам. Замшэлая страха. Замшэлы камень. □ Замшэлая яліна выцягнула, як руку, вялізны касматы сук на поўдзень. Лынькоў. У ззянні песцяцца бярозы,.. І роняць сокі — шчасця слёзы — На заімшэлыя камлі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мышэка (дзіц.) ’мыш і іншы невялікі касматы звярок’ (Нас.). Да мыш (гл.). Параўн. таксама машэка, мысека©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мшыць1 ’закладваць мох між бярвенняў’ (красл., Сл. ПЗБ; ТС), мшы́ты ’перасцілаць і запакоўваць посуд на возе’ (Вярэн.), зах.-укр. мшити ’канапаціць мохам’, рус. мшить ’тс’, кастрам. ’перасцілаць і пакаваць посуд на возе’. Да імшыць1.

Мшыць2, мшы́ты, мшы́цца ’пакрывацца тонкімі валаскамі (пры тканні), касмаціцца’, мшы́сты ’калматы, касматы’ (ТС; драг., жытк., лельч., Уладз.), рус. валаг. мши́ться ’зношвацца, рабіцца анучай, акраўкамі’. Да мох ’пух, пушок (на целе), воўна, валокны’, махнатыкасматы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бухма́ты ’пухлы’ (БРС), ’тоўсты ў твары’ (КЭС, лаг.), ’раскідзісты, шырокі’ (ко́пы зрабі́лісі бухма́тыя; Сцяшк. МГ). Здаецца, таго ж паходжання, што і бахма́тыкасматы, пушысты’ (гл.), укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’, г. зн. вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (гл.). Гэта апошняе выводзяць і ад мусульманскага імя Mähmäd, Mähmät. Гэту версію, здаецца, падтрымліваюць такія рус. дыял. формы, як бахмет ’непаваротлівы; касматы, махнаты’, бухме́т ’тоўсты, здаровы чалавек або жывёла’ (параўн. варыянтнасць вакалізму ва ўсх.-слав. мовах: бахма́тбухма́тбахме́тбухме́т). Рус. бухме́т ’тоўсты, здаровы чалавек’ пацвярджае вывядзенне бел. слова ад бахма́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расама́ты ’лахматы, касматы, калматы’, ’з мноствам каранёў (пра буракі, моркву)’ (Янк. 3.), ’лахматы’ (Мат. Гом.). Прыметнік ад раса́2 (гл.) з суфіксам ‑ма‑, параўн. таўсматы (ад то́ўсты), гл. У аснове семантыкі прызнак ’махрыстасць, растрапанасць’. Параўн. балг. дыял. реса́т ’з абтрапанымі краямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махна́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Аброслы густой поўсцю, валасамі; касматы. Махнатыя лапы. □ Цокаюць па бруку падковамі вялізныя, махнатыя біцюгі. Навуменка.

2. З густым ворсам (пра тканіны). Махнаты ручнік.

3. З густымі пасмамі валасоў ці шэрсці. Рудольфавы рукі ляглі на махнатай, непрычэсанай галаве. Гартны.

4. перан. З густою ігліцай; з густымі галінамі і г. д. З усіх бакоў цягнуцца да .. [падарожнікаў] махнатыя лапы ялін. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валаха́тыкасматы’ (БРС, Клім., Крачк., Кольб.); валахаты ’тс’ (Федар., 7). Рус. волохатый, укр. волохатий, волохи ’валасы’, польск. włochaty ’тс’. Да волас. Паводле Брукнера, 627, х < с у зневажальных формах, як Moch < Moskal. Іншы пункт гледжання Фасмер (1, 345). Гл. таксама Рудніцкі, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)