подка́пыватьI несов. (к подка́пать) падка́пваць;
подка́пывать ка́пель падка́пваць кро́пель.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сталагмі́т, ‑а, М ‑міце, м.
Вапняковае ўтварэнне на дне пячор, якое ўзнікае пры падзенні капель вады, насычанай кальцыем і вуглякіслым газам.
[Ад грэч. stalagma — капля.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́пельніца, ‑ы, ж.
1. Бутэлечка з прыстасаваннем у горлачку для адлічвання капель (пры пераліванні крыві, увядзенні лякарстваў і пад.). Кап... Кап... Капае, ў капельніцы ў шкляначку кроў. Пташнікаў.
2. Тое, што і піпетка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крап, ‑у, м.
1. Дробныя плямкі другога колеру на чым‑н.; крапіны. Белы мармур з чорным крапам.
2. Расфарбоўка ў выглядзе дробных капель (на рубашцы ігральнай карты, абрэзе кнігі і пад.). Кніга з чырвоным крапам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Прыстасаванне для ўключэння электрапрыбораў у электрычны ланцуг.
2. Маленькі сподачак для варэння.
3. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго-н.
4. Кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.
5. Архітэктурнае або мастацкае ўпрыгожанне ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі.
6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.
|| прым. разе́тачны, -ая, -ае (да 1, 2, 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
капе́ж, капяжу і капяжа, м.
1. ‑у. Каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх. Трымаўся мароз, хоць сярод дня капяжы са стрэх выбівалі ў снезе на прызбах конаўкі. Шамякін. // Падзенне капель талага снегу. Учора і ўначы была адліга — з туманам і капяжамі, але на золку ўдарыў мароз. Карпаў. // Абл. Ледзяшы на стрэхах. Як весткі вясны, на стрэхах хат павіслі сіняватыя капяжы. Навуменка.
2. ‑а. Ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной. У вокны дождж буйны зазвоніць І з капяжоў руччом сцякае І снег жыўцом ён паядае. Колас.
3. ‑а. Месца падзення капель са стрэх. Сціх дождж, чуваць было, як ск[оч]ваюцца са страхі марудныя кроплі, звонка падаюць у капяжы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Каплаву́хі ’віславухі’ (паўд.-мін., З нар. сл.; Бір. Дзярж.; слуц., Працы, 6; Растарг.), укр. капловухий, каплоухий ’тс’, рус. н.-рас., кубан. каплоухий ’тс’, ’тупы’, ’дурнаваты’, пск., цвяр. каплоух ’разявака’, свярдл. ’з малымі вушамі’. Фасмер (2, 186) суадносіць з дзеясловам клепать, балг. клепне ’звісае (ляпаючы)’, чэш. klepiti, укр. клшгати ’ляпаць’ (параўн. укр. клапоўхий. клапкий ’віславухі’). ЕСУМ (2, 374) разглядае гэту лексему як складзеную з капель ’навушнік у шапцы’ і вухо ’вуха’. Магчымы, аднак, варыянт этымалогіі з кантамінацыяй лексем віславухі (або аблавухі) і лапавухі > *лаплавухі з наступным распадабненнем л…л > к…л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дождж, дажджу, м.
1. Атмасферныя асадкі ў выглядзе капель вады, якія падаюць з хмар. Асенні дождж. Праліўны дождж. □ З самага рання.. ішоў дождж перагонамі. Чорны. У паветры была страшэнная духата — нібыта збіралася на дождж. Чарот. З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі. Лынькоў. Раніцай прайшоў спорны дождж, дрэвы абапал дарогі яшчэ не абсохлі. Ваданосаў. З вялікага грому дажджу не бывае. Прыказка.
2. перан.; які або чаго. Мноства, вялікая колькасць чаго‑н., што падае, сыплецца. Метэарытны дождж. □ З абодвух бакоў няспынна грукатала зенітная артылерыя, на зямлю сыпаўся жалезны дождж асколкаў. Дудо.
3. у знач. прысл. дажджо́м. У дождж, у дажджлівае надвор’е. Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць. Прыказка.
4. у знач. прысл. дажджо́м. Падобна дажджу; у мностве. Іскры сыпаліся дажджом.
•••
Зорны дождж — вялікае падзенне метэораў; зарапад.
Сляпы (цыганскі) дождж — дождж, які ідзе пры сонцы.
Залаты дождж — вялікія грошы, прыбыткі.
Як грыбоў пасля дажджу гл. грыб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́пля, ‑і; Р мн. ‑пель; ж.
1. Невялічкая акруглая часцінка якой‑н. вадкасці; кропля. Капля расы. Каплі поту на твары. □ З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі. Лынькоў. Капля слёз на зрэбнай кашулі Здавалася капляй крыві. Чарот.
2. толькі мн. (ка́плі, ‑пель). Разведзенае на чым‑н. лякарства, якое прымаецца па пэўнай колькасці такіх часцінак. Сардэчныя каплі. Мятныя каплі: Выпіць капель.
3. перан.; толькі адз., чаго. Разм. Самая нязначная колькасць чаго‑н. Газы ў лямпе засталася адна капля. // у знач. прысл. ка́плю. Зусім нямнога, чуць-чуць. Удзяліць каплю ўвагі.
•••
Да (апошняй) каплі — усё без астатку (выпіць, расходаваць і пад.).
Да апошняй каплі крыві — ахвяруючы ўсім, не шкадуючы жыцця (змагацца, біцца, абараняцца і пад.).
Капля за капляй — паступова, патрошку.
Капля ў каплю — абсалютна, поўнасцю (падобен, супадае і пад.).
Капля ў моры — вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым‑н. вялікім.
Ні каплі — ніколькі, ані.
Ні каплі ў рот не браць гл. браць.
Як дзве каплі вады — абсалютна, поўнасцю (падобен, супадае і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Капаць некаторы час (пра дождж). Пакапаў дождж і сціх.
2. што і чаго. Разм. Наліць некалькі капель якой‑н. вадкасці; накапаць трохі. — А божа ж мой! — спалохалася маці. — Вуха баліць, а ты маўчыш... — Ці ж крычаць? — На камфару, пакапай у вуха — памагае. Бядуля.
пакапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
1. і без дап. Капаць некаторы час. Пакапаць бульбу да вечара. □ У лесе пакружыў крыху [Якуш], выбраў мясціну, згроб зверху лісце і пачаў капаць яму. Пакапае, пакапае, дый азірнецца, прыслухаецца. Скрыган.
2. Перакапаць канавамі, барознамі і пад. усё, многае. Пакапаць дарогу.
3. Выкапаць, накапаць вялікую колькасць якіх‑н. паглыбленняў. [Хутарок] меў досыць убогі і пустэльны выгляд, бо нават не было ніводнага дрэўца каля хаткі, хоць ямкі для іх і пакапаў дзядзька Марцін. Колас. Вылі ў лесе і акопы, але іх пакапалі пазней, у жніўні: кавалерыйская часць займала тут абарону. Навуменка.
4. Капаючы, выбраць (пра бульбу, буракі і пад.). Бульбу ў калгасе пакапалі, лён і каноплі падабралі і во-во пачнуць вазіць на завод. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)