разе́тка, -і,
1. Прыстасаванне для ўключэння электрапрыбораў у электрычны ланцуг.
2. Маленькі сподачак для варэння.
3. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур
4. Кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску
5. Архітэктурнае або мастацкае ўпрыгожанне ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі.
6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)