Стыка́ццазачыняцца’, ‘сутыкацца’ (Нас.), ‘бываць, знаходзіцца’ (Сцяшк.; навагр., З нар. сл.; ТС; віл., Жыв. сл.; Юрч., Варл.; бялын.; Янк. 3.), звычайна ў спалучэннях з не: не стыкацца дома (у хаце) ‘затрымлівацца, пабыць; вандраваць, бадзяцца, блукаць’, ‘паказвацца, мала бываць’ (Барад., Ян.): дома не стыкаецца (Нар. Гом.), ‘межаваць, судакранацца’ (Ласт., ТС), ‘злучацца’ (Варл.). Гл. тыкаць. Значэнне ‘зачыняцца’ Мяркулава (Этимология–1979, 12) тлумачыць у сувязі з дзеясловам ткаць, параўн. заткала ‘затычка’ (Нас.), рус. пск., цвяр. заткать ‘заткнуць, схаваць’, заткаться ‘знікнуць’; значэнне ‘быць, знаходзіцца’ узнікла, магчыма, у выніку эліпсіса слова-злучэння стыкацца з кім‑небудзь ‘сустракацца’. Да значэння ‘з’яўляцца, паказвацца’ параўн. ст.-слав. сътъкати, стъкати ‘абвясціць, паведаміць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закрыва́ться

1. зачыня́цца;

2. закрыва́цца; засланя́цца;

3. закрыва́цца;

4. заго́ртвацца, зго́ртвацца, склада́цца, скла́двацца;

5. закрыва́цца, заплю́шчвацца, плю́шчыцца; см. закры́ться;

6. страд. зачыня́цца; закрыва́цца, засланя́цца; заго́ртвацца, зго́ртвацца, склада́цца, скла́двацца; см. закрыва́ть 1—4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заве́са, ‑ы, ж.

1. Адна з дзвюх металічных пласцін, створкавых ці суцэльных, якімі прымацоўваюць да вушака дзверы, аконныя рамы і пад., даючы ім магчымасць адчыняцца і зачыняцца. Перакручаныя дзверы віселі ўпоперак на адной завесе. Пальчэўскі. У адным канцы гаўкнуў Патапчыкаў сабака, і нібы ў адказ яму ў другім канцы загаласілі дзікім голасам вароты на іржавых завесах у гумне Мікалая Леўчыка. Чарнышэвіч.

2. Тое, што засцілае, закрывае сабой што‑н. Завеса туману. □ Уставала сонейка з-за лесу, Скрозь тонкіх хмарачак завесу Усюды косы раскідала. Колас. Граната разарвалася побач, ахутала нерухомае цела завесай дыму. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вярэ́цея, усх.-палес. ’нізкае балоцістае, амаль непраходнае месца’, веретье́ ’расчышчаная паляна ў лесе’, цэнтр.-палес. вэрэ́тія ’ўзвышанае сухое месца сярод балота’, зах.-палес. вэрэ́тыя ’невялікі астравок сушы сярод балота’, вэрэ́тыйка ’падмыты край берагу’ (Талстой, Геагр.), беш. верацея ’узгорак сярод балота з асіннікам’ (Касп.), паўн.-рус. вере́те́я, вере́ти́я, вере́тья́ ’сухое месца на балоце, ля рачной абалоны, зарослае лесам, кустамі’; ’паляна ў лесе’; ’стромы бераг’; ’узгорак у лесе’ і інш., разан. веретье ’высокае месца’; ’бальшак’, дан. ’лясная плошча паміж двума азёрамі’, славен. vrétje, rétje ’крыніца’; ’месца, дзе знаходзіцца некалькі крыніц’. Прасл. vertьje ’тое, што заключаецца; хавацца, зачыняцца’ (Голуб-Копечны, 424). Талстой (Геагр., 134) прапануе наступны семантычны пераход: ’крыніца (месца пад зямлёй, дзе «зачынена» вада’; параўн. рус. ключ ’крыніца’)’ → ’нізкае месца на балоце’ → ’высокае, сухое месца сярод балота’. Гл. таксама верацея. Параўн. Фасмер, 1, 297, 299.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць кароткі, глухі гук, стукаючы чым‑н. Пасля ў бярэзніку — шмат дзе — доўга хлопалі крыламі спалоханыя птушкі, як бы хто ў рукавіцах біў у далоні — далёка, аж на імшары. Пташнікаў. // З грукатам зачыняцца (пра дзверы, вокны і пад.). Хлопаюць дзверы вестыбюля, заціхаюць лёгкія Галіны крокі, і зноў цішыня, як у скляпенні. Парахневіч. // Разрываючыся, страляючы і пад., утвараць кароткі рэзкі гук. Несціхана хлопалі піўныя бутэлькі. Гартны. Маторчык страляе, хлопае, а потым заходзіцца ў частых пошчаках. Даніленка.

2. каго. Стукаць па чым‑н., звычайна з шумам. [Перагуд:] Эх, друг! (Хлопае Дубаўца па палене). Харошы ты хлопец. Давай мы з табой пацалуемся. Крапіва. — Ох ты, Валянцін! — усміхаецца, выходзіць з-за стала і хлопае мяне па плечуку Мікалай Назаравіч. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)