сто́парыцца, ‑рыцца; незак.
1. Спыняцца, спыняць сваю дзейнасць (пра машыну, механізм). // перан. Разм. Затрымлівацца ў сваім руху, развіцці. Работа стопарыцца.
2. Зал. да стопарыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Неастырка́цца, ныостыркатыся ’не бываць, рэдка паказвацца’ (кобр., Нар. лекс.). Да агоркнуць (гл.), остбркнуты ’спыніцца, пасяліцца, знайсці дах’ (Клім.), параўн. таксама нызасторкнуты ’не затрымлівацца’ (кобр., Нар. лекс.); паводле Мяркулавай (Этимология–1979, 175), узыходзіць да этымалагічнага гнязда з коранем *tbrk‑/*stbrk‑ ’тыкаць, піхаць’, параўн. семантычна падобнае не стыкацца ’не бываць, не затрымлівацца’: Днямі не стыкаецца дома (ТС), экспрэсіўнае значэнне ў рус. торчить ’доўга знаходзіцца, затрымлівацца дзе-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замедля́ться
1. (о чём-л.) замару́джвацца, запаво́львацца; прыціша́цца, прыці́швацца; (задерживаться) затры́млівацца;
2. (наступать с промедлением) заця́гвацца, замару́джвацца; (запаздывать) пазні́цца;
3. страд. замару́джвацца, запаво́львацца; прыціша́цца, прыці́швацца; затры́млівацца; замару́джвацца; см. замедля́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вэ́ндзіцца ’вэндзіцца; марудзіць, затрымлівацца’ (Сцяшк. МГ). Значэнне ’марудзіць, затрымлівацца’ другаснае. Аналагічнае развіццё і ў рус. мове (рус. копти́ться ’сядзець, нічога не рабіць’). Магчыма, сюды адносіцца і вэ́ндзацца ’бадзяцца, сланяцца без работы’ (Шат.), якое, відаць, утворана ад вэ́ндзаць ’вэндзіць’ (так жа, як вэ́ндзіцца ’марудзіць’ < вэ́ндзіцца, вэ́ндзіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Става́ць ‘з’яўляцца’ (Ласт., Сл. ПЗБ), ‘быць дастатковым, хапаць’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. става́ти(ся) ‘станавіцца, рабіцца; хапаць’, рус. дыял. става́ть ‘тс’, ц.-слав. ставати ‘станавіцца’, польск. stawać ‘уставаць, падымацца на ногі; затрымлівацца’, чэш. stávat se ‘станавіцца, рабіцца, здарацца’. Паводле Борыся (576), прасл. *stavati ‘затрымлівацца; падымацца’, шматкратны дзеяслоў ад *stati (гл. стаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́кальства ’недахоп вольнага часу; мітусня’ (Нас., Гарэц., Ян., Юрч.). Ад некалі ’няма калі’, параўн. таксама дзеяслоў нёкаліцца ’затрымлівацца, марудзіць’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спыні́ць ‘затрымаць’, ‘прыпыніць, перарваць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), спыні́ти ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), спыня́ць, спыня́цца ‘затрымліваць, затрымлівацца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спі́на ‘меры стрымлівання’ (драг., З нар. сл.). Гл. прыпыніць, пыніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́віцца, баўлюся, бавішся, бавіцца; незак.
Разм.
1. Доўга затрымлівацца дзе‑н., марудзіць. — Ты не баўся, дачушка, — папрасіла маці, калі Ганна выйшла. Гартны.
2. Знаходзіцца дзе‑н., праводзіць час. Улетку цэлымі днямі бавіўся на рэчцы. Бачыла. // Гуляць, забаўляцца. І ўсюды — ці дзядзька працуе, ці бавіцца з дзецьмі — ён бясконца добры і ласкавы. Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замедля́ть несов.
1. (что-л.) запаво́льваць, замару́джваць; прыціша́ць, прыці́шваць; (задерживать) затры́мліваць;
2. (проявлять неторопливость) замару́джваць; (опаздывать) пазні́цца; (задерживаться) затры́млівацца, ба́віцца; см. заме́длить;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Перасяда́ць ’захрасаць, засяляць пры глытанні’ (Некр.), перэседа́ць ’тс’ (ТС), пірасе́сці ’затрымлівацца ў страваводзе пры глытанні (пра страву)’ (Варл.). Рус. арх. пересе́сть ’перасядаць у горле’, перасежа́ть ’засядаць ад перасыхання’, балг. пресе́дна, зася́дам ’засядаць у горле’, преся́да ми ’мне не шанцуе’, серб.-харв. за̀сести ’захрасаць’. Да пера- і се́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)