утеша́ть несов.

1. (успокаивать) уцяша́ць, суцяша́ць; заспако́йваць;

2. (радовать) це́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заспако́йвацца несов.

1. успока́иваться; см. заспако́іцца;

2. страд. успока́иваться; утеша́ться; см. заспако́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малдзіць ’гаварыць адно і тое ж, бубніць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 23), з літ. maldýti ’паломнічаць’, ’заспакойваць немаўля’, ’вельмі прасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

успока́ивать несов.

1. супако́йваць, заспако́йваць;

2. (смягчать) сці́шваць, сціша́ць, суціша́ць, суці́шваць, суніма́ць;

3. (укрощать) разг. уціхамі́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мадэрава́ць ’уладкоўвацца’, ’дагаджаць’, ’імкнуцца ўцячы’ шальч., швянч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. модеровати ’атрымліваць’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. moderować ’тс’, ’размяркоўваць, заспакойваць’ (Булыка, Запазыч., 205), якое з лац. moderāri ’кіраваць, стрымліваць, рэгуляваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ліць ’прасці вельмі тонкай ніткай, высакаякасна’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Гл. талька.

*Талі́ць1, толы́ты ’насычаць, карміць’ (драг., Бел.-укр. ізал.), часцей у прыставачных утварэннях наталіць (гл.): яго нічым ні наталіш (Сержп. Прымхі), утолі́ць ’задаволіць, насыціць’ (ТС). Параўн. укр. толи́тизаспакойваць’, палес. толи́ть ’раскормліваць, пічкаць’, рус. толи́ть ’тс’, ст.-польск. tolić ’тс’, славац. táliť sa ’добра харчавацца’, серб.-харв. то̀литизаспакойваць’, славен. toliti ’сунімаць, супакойваць’. Прасл. *toliti/*taliti, каўзатыў ад *tьlěti (гл. тлець), параўн. літ. tìlti ’стаяць моўчкі’, лат. tilinât ’распешчваць (дзіця)’, ст.-ірл. tuiti ’спаць’, магчыма, ст.-в.-ням. stilli ’ціхі’ (Фасмер, 4, 71; Бязлай, 4, 194; Варбат, Этимология–1970, 59; ЕСУМ, 5, 593). Гл. таксама уталяць.

*Талі́ць2, толі́ць ’збіраць, хаваць’: толіць тые грошы (ТС), та́лыты ’сцягваць у адно месца; траціць’ (Арх. Вяр.), сюды ж дзеяслоў шматкратнага дзеяння талаваць, гл. Лічыцца адаптаваным запазычаннем з цюркскіх моў, у якасці крыніцы прапануецца крым.-тат. тала ’дзерці, рабаваць’, роднаснае манг. tala ’рабаваць’ і пад. (Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 509).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадырава́цца1, мадэравацца ’ўбірацца’, ’важнічаць’, ’манернічаць, крыўляцца’ (паст., шчуч., шальч., швянч., Сл. ПЗБ). З польск. moderować (się) ’тс’, у якім зліліся дзве лексемы: 1) moderować (się) ’стрымліваць, лагодзіць, заспакойваць’, а таксама ’майстраваць, будаваць, перарабляць, халтурыць’ < лац. moderāri, 2) moderować (się) ’элегантна апранацца’, ’прыхарошвацца’, ’манернічаць, крыўляцца’, ’зацягвацца ў карсет’ < miderak, midorak, minderak < нем. mieder ’гарсэцік, жакетка’.

Мадырава́цца2 ’дурэць’ (віл. Нар. сл.) утварылася ў выніку збліжэння лексем мадырава́цца і *мадрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ліць ‘вадзіць у гульні ў хованкі’: у хованкі гулялі, адзін ту́ліць, а ўсе хаваліса (гродз., Нар. словатв.). Магчыма, да тулі́ць (гл.) у значэнні ‘закрываць вочы’.

Тулі́ць ‘прыхіляць, гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай, шчыльна прыціскаць, гладзіць, прытульваць’ (ТСБМ, Гарэц.), ‘прымаць каго-небудзь пад заступніцтва, ахову (напр., сірату)’ (Нас.), ‘закрываць, затуляць’ (Яруш.), ‘утойваць, хаваць’ (ТС, Байк. і Некр., ТСБМ, Нас.), ‘служыць прытулкам для каго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт.), перан. ‘гаварыць праўду ў вочы’: ён вока ня ту́ліць (Шат.); тулі́цца ‘хавацца, затойвацца’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘размяшчацца дзе-небудзь у зацішным месцы, пад аховай чаго-небудзь’ (ТСБМ, Касп.), ‘гарнуцца, з любасцю прыхінацца’ (Некр. і Байк., Варл.), ‘хінуцца, прыязна адносіцца, песціцца, прыхіляцца’ (Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Яруш.), тулі́тисʼе ‘прыціскацца, хавацца’ (Вруб.), тулэ́тысь ‘тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. тули́ти, тули́тися ‘туліць, абдымаць’, рус. тули́ть ‘хаваць, закрываць’, тули́ться ‘хавацца, затойвацца’, польск. tulić (się) ‘чулліва прыціскаць, -цца’, ст.-польск. tulić ‘хаваць’, н.-луж. tuliś ‘гнуць’, ‘утаймоўваць’, ‘хаваць’, в.-луж. tuleć, tulić ‘прыціскаць, гнуць’, чэш. tuliti se ‘сціскаць’, ‘туліцца, прыціскацца’, славац. túliť sa ‘тс’, славен. дыял. tuliti ‘загортваць, звіваць у рулон’, ‘мяць’, túliti se ‘сціскаць’, ‘прыціскаць’, серб. дыял. ту́лʼит ‘гасіць полымя’, ‘згортваць, згібаць’, ‘схіляць галаву’, макед. тули ‘хаваць, прыкрываць’, тули се ‘хавацца’, балг. ту́ля (се) ‘тс’, ц.-слав. затулити ‘схаваць’. Прасл. *tuliti (sę) ‘прыціскаць, туліць, хаваць, утаймоўваць; заспакойваць’ суадносяць з *tulъ ‘калчан’ (гл. тул2), што сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі, гл. Фасмер, 4, 117. Трубачоў (Дополн., 4, 118) услед за Якабсонам (IJSLP, 1/2, 1959, 273) звязвае рус. тули́ть з тул, туловище, тулья (гл. тулава). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 671–672; Арол, 4, 115–116. Борысь (653) бачыць у прасл. *tuliti (sę) адыменны дзеяслоў, утвораны ад прасл. *tulъ/*tulo ‘труба, трубка, калчан’, першасным значэннем якога было б ‘навіваць на трубку’. Значэннем і формай лексема *tuliti злілася з блізкім прасл. *tolitiзаспакойваць, утаймоўваць’: ст.-польск. tolić ‘ахопліваць рукамі, гарнуць да сябе’, ст.-рус. толити ‘прысаромліваць, сарамаціць’, рус. толитьзаспакойваць’, укр. толи́ти ‘стрымліваць, заглушаць, уціхамірваць’, серб. то̀лити, харв. tòlitiзаспакойваць, суцяшаць, спатольваць’, бел. напато́ліць, пато́ля (гл.), якое ад і.-е. асновы *tel‑/*tol‑/*tl̥‑. Меркаванні аб запазычанні з польск. tulić się (Сл. ПЗБ, 5, 145) не маюць падстаў. Гл. таксама туляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напатоліць ’задаволіць’: Цэлага быка зарезаў… то ўсʼих напатолʼиў на вʼасʼелʼлʼи (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад патоля (гл.), якое ў беларускіх гаворках мае розныя значэнні; тут найбольш падыходзячым з’яўляецца значэнне ’воля’, параўн. задаволіць. Няясна, ці звязана з польск. (мальборк.) napatolić sie ’прыйсці ў госці без запрашэння, нечакана’, якое Непакупны звязвае з назвай прускага бога Patollus, Patols (Potols), што літаральна значыла ’падземны’ (г. зн. чорт), параўн. як з пад зʼямлі чорт прынёс ’пра нечаканага наведвальніка’ (Непакупны, Связи, 138–139; Лаўчутэ, Балтизмы, 81), да апошняга параўн. патоля ’непрыемнасць, скруха’ (гродз., Сцяшк.). Бел. напатоліць, калі яно нейкім чынам і звязана з указанымі словамі, выразна дэманструе уплыў семантыкі славянскага *tolitiзаспакойваць, задавальняць’, параўн. рус. утолить голод і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скро́мны ‘неганарысты’, ‘стрыманы, умераны, сціплы’ (ТСБМ), ‘скнарлівы’ (навагр., З нар. сл.), скрамі́цьзаспакойваць’ (Нас.), скрэ́мнічаць ‘быць сціплым’ (Ян.). Паходжанне слова не вызначанае. Як мяркуе Крукоўскі (Уплыў, 74), з рус. скро́мный, аднак у рускай мове слова фіксуецца адносна позна і лічыцца паланізмам (Брукнер, 496; Віткоўскі, Słownik 174 і інш.). Паводле Тапарова (Этимология–1994–1996, 158), значэнне слова можа трактавацца падвойным чынам — як ‘той, хто трымаецца ў пэўных рамках’ і ‘той, хто трымаецца з краю’, г. зн. знае сваё месца і не прэтэндуе на большае. У залежнасці ад гэтага прасл. *skromьnъ, рэфлексы якога яшчэ ў польск. дыял. skromny ‘скупы’, каш. skromn ‘скупы; бедны, худы’, в.-луж. skromny ‘тс’, чэш. skromný, славен. skrómen, серб.-харв. скроман (< з чэш., Скок 3, 271), балг. скром ‘тс’, скро́мен ‘тс’, выводзіцца ад кораня *krom‑, параўн. рус. кро́мы ‘кросны; рама ў кроснах’, першапачаткова ‘той, хто трымаецца ў рамках’; гл. Сабалеўскі, РФВ, 70, 87; Фасмер, 3, 658; Бернекер, 1, 622. Аднак больш прымальным падаецца другое значэнне, захаванае ў рус. кро́мы ‘ўскраіна’, в.-луж. skromny, přikromny ‘які знаходзіцца з краю, крайні’, што дазваляе звязаць слова з скроміць, кром1 (гл.). Урбанчык (JP, 26, 6 і наст.) рускае слова лічыць запазычаннем з польск. skromny; ён мяркуе, што польскае з ст.-чэш. skrovný ‘тс’, якое да крыць (гл.), што адмаўляюць Басай і Сяткоўскі (Słownik, 317). Гл. таксама Глухак, 555 (першасна адносілася да жывёлы, якую вылегчалі, абрэзалі, “скрамілі”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)