Памоўка ’гаворка (у прымаўцы: Пра воўка памоўка, а воўк і тут)’ (ТСБМ, Янк.), ’пагалоска; прымаўка; заручыны’ (Нас.), ’прымаўка’ (Мат. Гом.), ’пагалоска, паклёп’ (Мал.), помо́ўка ’гаворка, нагавор’ (ТС). Рус. помо́лвка ’чуткі, пагалоска; пагаворка, прымаўка; заручыны’, таксама ў фраз.: О волке помолвка, а волк и тут; укр. помо́вка ’прымаўка, пагаворка; размова, гаворка’. Суфіксальны дэрыват ад памовіць < мовіць < мова (гл.). Памаві́ска ’вымоўе, пагаворка, прымаўка’ (Сцяшк.), лічачы па суфіксацыі, відаць, з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сго́вор м.

1. згаво́р, -ру м.; згаво́рванне, -ння ср.; неодобр. змо́ва, -вы ж.;

2. уст. (помолвка) зару́чыны, -чын ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́згляды ’звычай знаёміцца з нявестай і яе маёмасцю’ (Юрч. Вытв., Сцяшк.; пух., Сл. ПЗБ; Растарг.). Укр. ро́зглядини ’агледзіны’, валынск. розгля́динизаручыны’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разгляда́ць < раз- (роз-) і глядзе́ць (гл.). Такую ж прэфіксацыю маюць н.-луж. rozglěd, в.-луж. rozhlad, чэш. rozhled, славац. rozhľad ’агляд’, ’від’, ’перспектыва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жані́х, ‑а, м.

Мужчына, які мае нявесту; будучы муж нявесты; суджаны. Спраўляюцца заручыны Вясельніцы засмучанай З вясёлым жаніхом. Купала. // Мужчына, які ўступае ў шлюб, у час шлюбных абрадаў і ўрачыстасцей. І Вось Жаніх той і Нявеста Сваё ў царкве занялі месца, Каб шлюбны выканаць закон. Крапіва. // Халасты мужчына, які думае жаніцца і шукае нявесту. Да яе колькі жаніхоў сваталася. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угавары́цца, ‑вару́ся, ‑во́рышся, ‑во́рыцца; зак.

1. Загадзя дамовіцца, згаварыцца аб чым‑н. Аленка чакала Сцёпку, як яны і ўгаварыліся, на сцежцы каля Дзям’янавай клуні. Колас. // Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дамовіцца. Гаварылі сваты ды і ўгаварыліся: сказалі... што цераз тыдзень зробяць заручыны. Калюга.

2. Разм. Сказаць лішняе; прагаварыцца. Пошта скеміў, што ён тут трохі ўгаварыўся, і стараўся паправіцца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярэ́звы ’ўзаемнае запрашэнне ў госці; запрашэнне ўсёй бяседнай кампаніі ў другі дом на пачастунак’ (ашм., Стан.; Хрэст. дыял.), ’заключны этап вяселля — прыезд бацькоў маладой у госці да яе мужа або наведванне нявесты з мужам яе бацькоў пасля вяселля’ (Шат., Ян., Жд., Сцяц., Янк. 2). Ад перазыва́ць, параўн. пярэ́звы ’перазыванне гасцей для пачастункаў’ (Некр.), што ад зваць ’клікаць, запрашаць’ (гл.). Множналікавая форма характэрна для называння абрадаў і іншых этапаў вяселля, гл. сваты́ ’сватанне’, агле́дзіны, зару́чыны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заручы́цца 1, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак., чым.

Загадзя забяспечыць сабе чыю‑н. падтрымку, дапамогу, згоду і пад. Сёмка заручыўся згодаю аднаго рамізніка, а сам з Рыгорам пайшоў на станцыю. Гартны.

заручы́цца 2, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑рушыцца; зак., з кім і без дап.

Дамовіцца аб шлюбе, назвацца жаніхом і нявестай. — Спраўляй, хлопец засмучаны, з дзяўчынат заручыны, Спраўляй!.. Яна заручыцца, Спраўляй! Куляшоў. [Фельчарка] расказала мне, што ўвосень вось гэтага года заручылася з хлопцам, які жыве там, на сваёй і яе радзіме. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапіва́ць (пырыпыва́ты, пырыпыва́тэ) ’дарыць маладым (на вяселлі)’ (кам., драг., ЖНС), сюды ж мазыр. перапойнік ’той, хто ўручае маладым падарунак’ (Шн. 3). Укр. перепива́ти ’на вяселлі: выпіваючы келішак (гарэлкі), дарыць што-небудзь маладым’, ’выпіваць, жадаючы шчасця’. З польск. przepić ’тс’. Як і серб.-харв. прѐпити ’абпаіць’, ’перапіць (гарэлкі), выпіць яе вельмі многа’, макед. препие, балг. препия ’тс’, славен. prepiti ’прамарнатравіць, прапіваючы’, бел. перапі́ць ’справіць заручыны’ (Нар. Гом.), рус. перепива́ть — вясельны абрад: ’перапіваць ялаўку’ маюць іншую семантыку (гл. СРНГ, 26, 186). Да пера- і піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іспы́т ’праверка ведаў, экзамен’, ’выпрабаванне, праверка’ (ТСБМ, Гарэц.). Рус. испыта́ние ’праверка, даследаванне’, ’экзамен’, ’цяжкае перажыванне, няшчасце, жыццёвая нягода’, дыял. испы́т ’спроба, проба’, испы́тка ’выпрабаванне, праверка’, ’спроба’, укр. і́спит ’выпрабаванне’, ’экзамен’, іспіта́ння ’выпрабаванне’, серб.-харв. ѝспит ’экзамен’, ’допыт’, ’заручыны’, балг. и́зпит ’экзамен’, ’выпрабаванне’, макед. испит ’тс’. Ст.-рус. испытъ ’расследаванне, дазнанне’, ’проба, праверка’ < ст.-слав. испытъ ’выпрабаванне, даследаванне’ поруч з испытание ’выпрабаванне, даследаванне, расследаванне’. Бязафікснае ўтварэнне ад испытати (відаць, калька ст.-грэч. ἐξ‑ετάξω ’даследаваць, выпрабоўваць’ з ἐξ‑ ‑ис, ἐτάξω‑ пытаю), гл. Шанскі, 2, I, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зве́дкі ’адведзіны’ (Нас.). Параўн. у Даля свѣдать ’праведаць’, укр. звіди, звідини ’разведка’, польск. zwiady ’адведзіны’, дыял.заручыны’, чэш. zvéd(y) ’разведка’, славац. zvedy ’тс’. У бел., рус., польск. значэнне візіту, у той час як іншыя прыклады хутчэй пра атрыманне інфармацыі. Як і адведкі, вячоркі (гл.), утворана ад дзеяслова зведваць з суф. ‑к‑і (параўн. зажынкі, дасеўкі, памінкі, Сцяцко, Афікс. наз., 48). Дзеясловы з ‑ведаць у значэнні ’нанесці візіт’ шырока вядомы ва ўсх.-слав. мовах (рус. проведать, наведать, укр. відвідати, звідати, навідати), таму няма падставы лічыць іх запазычанымі з польск. (гл. адведаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)