зару́чыны, -чын.

Абрад аб’яўлення каго-н. жаніхом і нявестай.

Спраўляць з.

|| прым. зару́чынны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зару́чыны

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. зару́чыны
Р. зару́чын
Д. зару́чынам
В. зару́чыны
Т. зару́чынамі
М. зару́чынах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зару́чыны, -чын ед. нет обруче́ние ср.; помо́лвка ж., сго́вор м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зару́чыны, ‑чын; адз. няма.

Абрад аб’яўлення каго‑н. жаніхом і нявестай. Спраўляюцца заручыны Вясельніцы засмучанай З вясёлым жаніхом. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заручыны 3/272; 4/502; 9/435

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРУ́ЧЫНЫ,

у беларусаў традыцыйны абрад падрыхтоўчага этапу вяселля, на якім канчаткова замацоўвалася згода сваякоў на шлюб маладых. Адбываліся праз тыдзень пасля запоін, калі нявеста і яе бацькі афіцыйна давалі згоду на шлюб. На З. дамаўляліся пра ўсе дэталі вяселля (пасаг, час і парадак вяселля, колькасць гасцей і г.д.). Жаніх і нявеста абменьваліся пярсцёнкамі і абрадавымі падарункамі, а іх рукі звязвалі ручніком; падарункамі абменьваліся і іх бацькі, якія пасля ўдзельнічалі ў сумесным пачастунку, што замацоўваў заключаны дагавор. Вяселле з гэтага часу абвяшчалася афіцыйна, а жаніха і нявесту называлі малады і маладая.

Л.А.Малаш.

т. 6, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зару́чыны мн. Verlbung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заручыны

Том: 11, старонка: 136.

img/11/11-136_0802_Заручыны.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

betrothal [bɪˈtrəʊðl] n. fml зару́чыны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

обруче́ние ср. зару́чыны, -чын ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)