*Ачэ́пка, очы́пка ’чэпчык’ (Шпіл. Моз.), очыпочка ’каптур, чэпчык’ (стол., Дзіц. фальк., 596), укр. очіпок ’галаўны ўбор замужняй жанчыны накшталт чэпчыка’, рус. оче́пок, очи́пок ’від жаночай шапачкі’, польск. oczepek ’від жаночай шапачкі, ужыванай пры ачэпінах’, чэш. očepek ’шапачка, дэталь у цэпе’. Утворана ад ачапі́ць (очэпіць) ’надзець, накласці зверху, павесіць’, гл. чапа́ць; адносіны да польск. і чэш. слоў застаюцца няяснымі; параўн. Фасмер, 3, 178, які выводзіць рус. і ўкр. формы ад чепец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)