*Перадры́нне, пэрэдры́ньне, пэрэды́ньне ’загарадзь перад хлявом’, пэрэды́нне ’хлеў для жывёлы’ (Нар. сл., Сл. Брэс.). Да пе́рад і адры́на (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перады́лле (пэрэды́лье) ’загарадзь перад хлявом’ (лун., Нар. сл.). Зыходнае, відаць, перадынне, перадрынне (гл.); слова змянілася пад уплывам лексемы дыль ’бервяно, тоўстая дошка’, якое было матэрыялам для прасла ’шчыльнай агароджы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
буч, ‑а, м.
Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша; нерат. У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спо́гадзь ‘спагада’ (ТСБМ, Гарэц., Чач.; слуц., Дасл. бел.-рус., 1960, 111). З польск. spogodź ‘тс’; аднак магчыма і самастойнае ўтварэнне паводле характэрнай мадэлі тыпу загарадзь, пожадзь і пад., гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 200.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лайда́к, ‑а, м.
Разм. неадабр. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай. — Лёс .. [Гузоўскай] склаўся не зусім удала: муж — п’яніца, лайдак і дармаед. Скрыган. [Кустрэй:] — Ты глядзі, лайдак, калі яшчэ пусціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу! Колас. — Ах ты, лайдак! Ах, вуж печаны! — на ўсю загарадзь грозіць баба Алімпа. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальварко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фальварка, належыць яму. Фальварковыя пабудовы. □ — Вашы намаганні — справа тэрміновая, — глуха басіў .. [Бусыга], пералазячы загарадзь, якою абнесены фальварковыя пасевы. Бажко. // Які жыве, служыць у фальварку. Народ там [у Палікараўскім сельсавеце] усё засцянковы, фальварковы, хутаранцы, — ні аднае вёскі такое, як пры горадзе, там не ўбачыш. Мурашка. Калі Казімір прыязджаў з Масквы на лета ў свой фальварак, то сустракаў паблажлівую ўсмешку дзядзькі і паслухмянасць усёй фальварковай службы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкапа́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
1. Капаючы зямлю пад чым‑н., зрабіць падкоп, праход. Рукамі не вельмі ўздзярэш зямлю, вострай жалязякай больш зручна падкапацца пад загарадзь. С. Александровіч. // Зрабіўшы падкоп, улезці куды‑н.
2. перан. Разм. Інтрыгуючы, знайсці недахопы, каб нашкодзіць каму‑н. — Мама, ты нічога не разумееш. Алесь злуе на Петруся, а хоча падкапацца пад Булая. Шыцік. // (звычайна з адмоўем). Выявіць недахопы, парушэнні. [Порхаўка:] — Выведзе [Шпакоўскі] баланс і не падкапаешся, двайная бухгалтэрыя... Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́за 1 ’база’. Рус., укр. ба́за. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Base або франц. base < лац. basis < грэч. βάσις). Фасмер, 1, 105; Шанскі, 1, Б, 9 (апошні не ўлічвае магчымасць запазычання рус. мовай гэтага слова ў розныя часы). Параўн. таксама Кохман, Kontakty, 36, які прымае польскае пасрэдніцтва пры запазычанні ўсх.-слав. мовамі, і Гютль–Ворт, For. Words, 51.
Ба́за 2 ’зборачны пункт для жывёлы і г. д.’ (Яшкін), ’калгаснае памяшканне для збожжа; калгасны двор’ (Лысенка, ССП). Можна думаць, што падабенства з ба́за 1 (гл.) толькі выпадковае. Зыходзячы з семантыкі слова, можна прыцягваць для параўнання бел. баз ’жывёлагадоўчая калгасная ферма’ (Яшкін), рус. дыял. баз, базо́к ’загарадзь, скацінны двор; месца, дзе робяцца кізякі; двор’, укр. баз загарадзь для жывёлы’, база ’хлеў’, якія, відавочна, запазычаны з цюрк. моў (каз.-тат., караім. baz яма, склеп’ > калм. bas ’скацінцы двор’). Гл. Фасмер, 1, 105. Параўн. таксама Булатаў, I, 225. Агляд іншых версій гл. Фасмер, там жа. Трубачоў (Этимология 1965, 41) не пераканаўча выводзіць гэтыя словы з гіпатэтычнага іранскага *baza.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заго́н м.
1. (действие) заго́н, -ну м.;
2. (огороженное место для скота) за́гарадзь, -дзі ж., пастаўні́к, -ка́ м.;
3. (полоса, участок поля) заго́н, -на м.;
◊
быть в заго́не быць у заго́не;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Каша́ры (толькі ў мн. л.) ’казарма’ (ТСБМ, Шат. і інш.). Укр. дыял. коша́ра ’казарма’. Запазычанне з польск. koszary ’тс’. У польск. мове гэта слова з такім значэннем вядома з XVIII ст. Лічыцца, што ў польск. мове koszary ’казарма’ таго ж паходжання, што і польск. koszar, koszara ’загарадзь для авечак’. Значэнне ’казарма’, як думаюць, з’явілася пад уплывам іншага слова — kasarnia, запазычанага таксама ў XVIII ст. з ням. Kaserne (з ад’ідэацыяіі да польскіх слоў на ‑(ar)‑nia). Параўн. Бернекер. 587; Брукнер, 260. Няясным усё ж застаецца, аднак, пытанне, чаму гэта слова ўжывалася іменна ў мн. ліку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)