Перады́лле (пэрэды́лье) ’загарадзь перад хлявом’ (лун., Нар. сл.). Зыходнае, відаць, перадынне, перадрынне (гл.); слова змянілася пад уплывам лексемы дыль ’бервяно, тоўстая дошка’, якое было матэрыялам для прасла ’шчыльнай агароджы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)