фальварковы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фальварка, належыць яму. Фальварковыя пабудовы. ▪ — Вашы намаганні — справа тэрміновая, — глуха басіў .. [Бусыга], пералазячы загарадзь, якою абнесены фальварковыя пасевы. Бажко. // Які жыве, служыць у фальварку. Народ там [у Палікараўскім сельсавеце] усё засцянковы, фальварковы, хутаранцы, — ні аднае вёскі такое, як пры горадзе, там не ўбачыш. Мурашка. Калі Казімір прыязджаў з Масквы на лета ў свой фальварак, то сустракаў паблажлівую ўсмешку дзядзькі і паслухмянасць усёй фальварковай службы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)