за́гарадзь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Тое, што і загарада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́гарадзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. за́гарадзь за́гарадзі
Р. за́гарадзі за́гарадзей
за́гарадзяў
Д. за́гарадзі за́гарадзям
В. за́гарадзь за́гарадзі
Т. за́гараддзю за́гарадзямі
М. за́гарадзі за́гарадзях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́гарадзь ж.

1. (отгороженное место) заго́н м.;

2. и́згородь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́гарадзь, ‑і, ж.

1. Агароджа з жэрдак, дроту і пад.; плот. Дзядзька Харытон яшчэ вясной абнёс проса загараддзю з ядлоўцу. Бажко. Уперадзе загарадзь з калючага дроту. Дамашэвіч.

2. Абгароджанае, выгараджанае месца для жывёлы, птушак; загарада. Дзяўчаткі .. паспелі вынесці качанят з хлеўчука на двор і пусціць у загарадзь. Шыловіч. Па баках хлява загарадзі для кожнай паасобна каровы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загаро́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.

1. Штучная перашкода для руху каго-, чаго-н.

Мінныя загароды.

Драцяная з.

2. Агароджа, загарадзь.

Заехаць за загароду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мара́льнік, ‑а, м.

Гадавальнік маралаў (а таксама ізюбраў і плямістых аленяў); загарадзь для іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ізгаро́дазагарадзь’ (Касп.), рус. дыял. изгоро́да ’тс’. Працягваюць ст.-рус. изгорода, утворанае ад дзеяслова изгородити ’загарадзіць’ з суф. ‑а. Шанскі, 2, I, 27. Суфіксальны дублет да изгородь; параўн. загарадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загаро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Штучна зробленая перашкода. Мінная загарода. Аэрастаты паветранай загароды. □ Сапёры размотвалі скруткі калючага дроту, забівалі ў зямлю калы. Будавалі драцяную загароду. Хомчанка.

2. Агароджа, загарадзь (у 1 знач.). Машына, на якой прыехалі Павел Андрэевіч і прафесар, з павароту паціху прайшла за высокую загароду прасторнага.. двара. Галавач.

3. Тое, што і загарадзь (у 2 знач.). Не прывяла Зося ад бацькі каровы, вось і пустуе загарода ў Верамейчыкавым хляве. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азяры́на, ‑ы, ж.

Памянш. да возера; невялікае возера. У іх [дзядзькі і Костуся] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

и́згородь за́гарадзь, -дзі ж., за́гарадка, -кі ж.; (ограда) агаро́джа, -джы ж.;

жива́я и́згородь жыва́я агаро́джа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)