ша́ферка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе. [Люба:] Дык будзь, Надзенька, у мяне за першую шаферку. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Княжы́надружка’ (Мат. Гом.). Гл. князь2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марша́лакдружка, які кіруе вясельнай цырымоніяй’, ’галоўная асоба ў таварыстве’; смарг., гродз. маршалкадружка’, валож. ’шафер у жаніха’, пін., кам., тур. маршалок ’тс’ (ТСБМ, Кольб., ТС, Яруш., КЭС, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк., Назвы; КЭС, лаг.; віл., З нар. сл.), ст.-бел. маршалокъ, маршалко, маршалекъ, моршалокъ ’прыдворны высокага рангу; павятовы кіраўнік дваранства’ (XV ст.), запазычаны са ст.-польск. marszałek, якое з с.-в.-ням. marschalc ’стайнік, канюшы’ (Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 25; Кюнэ, 76). Сюды ж маршалі́цадружка нявесты’ (валож., Жыв. сл.), марша́лка ’старшая дружка’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сва́нка ‘свацця’ (Нас., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ‘дружка на вяселлі’ (Сл. ПЗБ), сва́нька ‘свацця’ (Сл. ПЗБ, Ян., Скарбы), ‘дружка; пасада на вяселлі’ (Сл. ПЗБ, Кольб.), сва́нькі ‘мацеры жонкі і мужа’ (Мат. Гродз.), сва́нечка ‘сваха’ (Сцеп.). Укр. сва́нька, сва́ненька, сва́нечка, польск. дыял. swania, swanka. Памяншальна-ласкальная форма да сваха, свацця (гл.) з суф. ‑ньк(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бая́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Уст. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, З маладымі баяркамі, Як на вяселлі сваім танцавалі. Танк.

2. Разм. Высокая футравая шапка. Антон увайшоў нарэшце, глянуў на жонку і пачаў павольна распранацца. Зняў сваю баярку. Паклаў яе акуратна на палічку вешалкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сва́шка1 ‘свацця’ (Нас., ТС), ‘маладая свацця; малодшая свацця на вяселлі’ (Гарэц.), ‘удзельніца вясельнай дружыны з боку маладога’ (віл., З нар. сл.), ‘дружка (жаніха)’ (мін., Сл. ПЗБ; валож., Жыв. сл.), сва́шкі ‘маладыя дзяўчаты, якія ехалі за маладым’ (З нар. сл.). Укр. сва́шка ‘замужняя сястра жаніха’, польск. дыял. swaszka ‘сваха; малая дзяўчына, якая ўдзельнічае ў вяселлі як дружка’, н.-луж. swašk, swaška ‘пасаджоная маці, старэйшая сваячка жаніха і нявесты’, балг. сва́шка ‘сястра нявесткі’. Памяншальнае да сваха, гл. (БЕР, 6, 536; Шустар-Шэўц, 1483–1484).

Сва́шка2 ‘назва грыба’ (ПСл). Няясна; магчыма да папярэдняга (“беленькая пудо дном, а зверху красная”, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Свяцілка, свеці́лка, свецёлкадружка; дзяўчына з боку маладога, якая несла вясельны хлеб з свечкамі’ (ТС, Ян.), свяці́ліца ‘дзяўчына, што трымае запалёную свечку, калі ўбіраюць нявесту’ (Нар. Гом.), укр. світилка ‘дзяўчына, што выконвае абрад трымання шаблі з прывязанай да яе свечкай’. Падрабязна аб семантыцы гл. Гура, С і БФ, 1995, 318–321. Да свяціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сват ‘асоба, якая сватае жаніху нявесту ці нявесце жаніха’, ‘бацька мужа ў адносінах да жончыных бацькоў ці наадварот’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Сцяшк., З нар. сл., Бір. дыс., Сл. ПЗБ, ТС, Байк. і Некр.), ‘на вяселлі родзіч з боку маладога’ (Сл. ПЗБ), ‘адзін з удзельнікаў вясельнай дружыны’ (віл., З нар. сл.), сваты́ ‘бацькі маладых і ўсе родныя госці’ (“якіх называюць сватамі”, Сержп. Прымхі), свато́ве ‘тс’ (Нас., Касп.). Укр., рус. сват, ст.-рус. сватъ, польск. swat, н.-луж. svat ‘шафер, дружка’, ‘усякі сваяк заручанай пары’, чэш. svat, славац. svat ‘бацька зяця або нявесткі’, серб.-харв. сва̏т ‘сват’, славен. svȃt ‘сват, дружка’, балг., макед. сват ‘сват’, дыял. ‘сваяк’. Прасл. *svatъ, дэрыват ад кораня *swo‑ ‘свой’, з і.-е. *su̯a‑tō (*swō‑t‑), дзе ‑t‑ вытворнае ад займеннікавага кораня (гл. той), першапачаткова ‘свой, блізкі чалавек, суродзіч’; значэнне ‘чалавек, які сватае’ з’явілася пазней пад уплывам дзеяслова *svatati (гл. Трубачоў, История терм., 142–143). Паралелі ў літ. svẽcias, svẽtis ‘госць (чужынец)’, грэч. (Ϝ)έτης ‘родзіч, прыяцель’, гоц. swēs ‘уласны’, ст.-інд. svás ‘свой’. Махэк₂ (594) на аснове чэш. svatví * < *svatvьji адносіць слова да асновы на ‑u‑ і параўноўвае з авест. xvaētu‑, што адвяргаецца па фанетычных прычынах. Гл. Фасмер, 3, 570; Борысь, 589; Шустар-Шэўц, 1384; БЕР, 6, 534–535; Сной₂, 713; Глухак, 597 (збліжае з *xvatati, гл. хватаць); Шаўр, Etymologie, 45 (дапускае незалежнае ад славянскіх развіццё балтыйскіх і грэчаскай формаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серёжка ж.

1. (украшение) завушні́ца, -цы ж.;

2. (на деревьях) каташо́к, -шка́ м., ко́цік, -ка м.;

3. спец. за́шчапка, -кі ж.;

для ми́лого дружка́ и серёжка из ушка́ посл. для мі́лага дру́га і завушні́чка з ву́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перазоў ’трэці або адзін з наступных дзён вяселля, калі бацькі маладой едуць да яе і прывозяць пасаг і блаславёную ікону’ (Нас.); івац. пэрэзов, рас. перазыўкі, лаг. пярэзаўкі, мін. пярэзвіны, кам. пырызвэ́, лун. пэрэзовы, пін. пырызоў, віл. пярэ́заўкі ’заключны этап вяселля — прыезд бацькоў маладой у госці да сватоў праз тыдзень пасля вяселля’ (Сл. ПЗБ, Жыв. НС. Сл. Брэс., З нар. сл., лун., Шатал.); мін. пярэзвіны, віц. перазоўкі госці ў бацькоў маладых праз тыдзень пасля вяселля (Касп., Хрэст. дыял.), мазыр. перазоў ’узаемнае наведванне пасля вяселля’ (Нар. Гом., Шн. 3); лаг. перазовыя ’калі бацькі маладой запрашаюць у госці дачку, зяця і бацькоў маладога’ (Варл.), стол. пэрэзов ’пачастунак у бацькоў маладой’ (Сл. Брэс.), пярэзвы ’тс’ (Шат.), паст. перазыў, перазыўнікі ’паездка гасцей нявесты да жаніха’, красл. перазыўкі ’паездка гасцей да нявесты праз тыдзень’ (Сл. ПЗБ); пярэзвы ’запрашэнне’, перазвя́нка ’запрошаная зяцем маці маладой’ (Зянк.); пярэзвы ’ўзаемныя запрашэнні ў госці на запускі ўсёй вёскі да кожнага гаспадара’ (Стан.); перэзя́нкадружка маладой на вяселлі’ (ТС); укр. перезва́ ’ў панядзелак пасля першай шлюбнай ночы родныя маладой ідуць на пачастунак да бацькоў жаніха’ (П. Чубінскі, Труды ЭЭ, 4, 56; чарніг., Грынч.), пере́зивкп ’пачастункі ў чацвер і пятніцу ў хаце маладога, потым у дружка, затым у брата, дзядзькі, сястры’ (Чубінскі, Труды ЭЭ, 4, 580); рус. кур. перезва́ ’другі дзень вяселля’, пере́звы ’апошняе гулянне на вяселлі’, вілен. перезов ’пераезд нявесты (у суботу) у дом жаніха’. Прасл. паўн. рэгіяналізм *per‑zovъ. Да пера- і зваць (гл.). Сюды ж мсцісл. пірізваць ’запрасіць да сябе ў адказ’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)