Пасіла́йка ’пасялуха’ (круп., Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі выразу (хадзіць, лётаць) па сялу. Суфікс, як у гультайка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лотаўка ’балбатуха, лапатуха’ (Касп.). Утворана ад ⁺лот, якое з’яўляецца ўсечаным варыянтам лексемы лотр (гл.). Іншы варыянт — латроўка ’гультайка’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Латры́на ’гультайка’ (Бяльк.). Запазычана з польск. totryni ’бессаромніца, подлая’ (Слаўскі, 5, 225). У ст.-бел. мове для назоўнікаў жаночага роду, якія абазначалі асобу, ужываўся суф. -ина (напр. охмистрина, гл. Булыка, Запазыч., 233).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Путні́на ’гультайка’ (чач., Мат. Гом.), ’свавольнік’ (Юрч. Фраз. 1), пу́тніца ’тс’ (там жа), рус. путница ’распутная жанчына’. Ад путны ’спраўны, здольны’ (гл.) з супрацьлеглым значэннем, параўн. смал. путнина ’штосьці добрае, прыдатнае для працы’, магчыма, у выніку збліжэння з путацца ’бадзяцца’, гл. путаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́йка ‘пудзіла’, ‘гультайка’ (Касп.). Няясна; магчыма, ад выклічніка туй, варыянтнага да ту (гл. папярэдняе слова), параўн. ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць, пакуль не накрычаць на яго’ (Нас.), гл. ту́каць ‘лаяць, крычаць’, польск. дыял. tuknǫć ‘крыкнуць на ваўка звыклым спосабам: tu! (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тура́я ‘здаровая, дзябёлая жанчына або дзяўчына’ (Стома Сл.). Няясна. Нагадвае словаўтваральны варыянт туры́ца 1 ‘дзябёлая, мажная жанчына’ (Нас.), гл. Меркаванні пра ўтварэнне ад літ. turė́ti ‘мець, валодаць, трымаць, заключаць у сабе’ пры дапамозе суф. ‑a‑ja‑, параўн. туляя́ ‘гультайка’, меляя́ ‘пустамеля’, цера́я ‘тая, хто трэ лён’, верзяя́ ‘пляткарка’, гл. Саўка, Запісы, 23, патрабуюць дадатковай аргументацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапе́за ’аляпаваты, нязграбны, непрыгожы чалавек з расплясканымі тварам і носам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.), ’непаваротлівы, нехлямяжы’, лапе́зны ’тс’ (Бяльк.), лапе́зішча ’морда’ (Нас.), лапе́за ’неахайны чалавек’ (Мат. Маг.), ’гультайка, беларучка’, лапе́зіна ’тс’ (Яўс.), ’непаседа’ (Мат. Гом.), ’тоўстая, непаваротлівая жанчына’ (Растарг.), смал. лапёза ’тс’, лапёзовый ’непрыгожы’. Балтызм, параўн. літ. lepéža ’непаваротлівы’, ’лапа, лапішча, (шырокая) ступня’. Гл. таксама ляпе́за.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абу́за (БРС, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп.) ’лішняя турбота, распуста, брыда, гультай’, абузны ’непрыемны, прыкры, завадны, што перашкаджае’ (Нас., Гарэц., Касп.), абузніца ’распусніца, гультайка’ (Нас. Сб.) < ob‑vǫza (параўн. абвязаць). Ст.-рус. обузъ ’завязка’, ст.-слав. обѧзъ ’тс’. Семантычны зрух у напрамку ’павязка’ > ’прывязаны груз’ > ’усё, што гняце’ (Баханькоў, Бел. мова, 163; Фасмер, 3, 109). Параўн. в.-луж. wóbuza, н.-луж. hobuza ’прыкрасць, цяжар’ (Махэк, Slavia, 28, 270).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́хта 1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лахтаць < лахаць 1 (гл.).
Ла́хта 2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахтовина (і ластовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск. larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац. lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц. larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)