Пагадзі́цца ’выказаць сваю думку з кім-, чым-н.; згадзіцца; прыйсці да згоды, сысціся на чым-н.; памірыцца з кім-н.’ (ТСБМ, Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад гадзіцца < год (гл. таксама годны). Сюды ж вытворныя пага́дліва ’памяркоўна, паблажліва’ (Др.-Падб., Гарэц.), пага́дны ’паблажлівы, спачувальны’ (Федар. VII, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варт, варта ’адпаведны, каштоўны, належны і да т. п.’ (Сцяшк. МГ); ’каштуе, заслугоўвае’ (Шат., Гарэц.); ’годны’ (Яруш., Булг.). У тым самым сэнсе ўжываецца і ва́рта ’належыць; трэба’ (КЭС, лаг.; БРС, Гарэц., Шпіл., Мядзв., Касп., Шат., Нас., Бяльк.). Укр. варт, ва́рто. З польск. warto, wart (nie wart). Параўн. ва́рты (Кюнэ, Poln., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гато́вы, -ая, -ае; гато́ў, гато́ва.

1. да чаго і з інф. Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.

Г. да ад’езду.

2. на што або з інф. Які схільны зрабіць што-н., з якім можа што-н. адбыцца.

Г. памагаць садзіць бульбу.

Бульба гатова зацвісці.

3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.

Абед г.

Гатовыя дэталі.

На ўсім гатовым (наз.).

4. толькі кар. ф., у знач. вык. Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжыв. ў знач.:

а) памёр, сканаў;

б) зусім п’яны (разм.).

Ужо гатоў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́таць1 ’прыбіраць’, ’засоўваць, запіхваць (рукі)’ (Нас.), ’прыбіраць, упарадкоўваць, чысціць’, ’даглядаць’, ’хаваць’ (свісл., Сл. ПЗБ; Шатал., Сцяшк. Сл.), ’ачышчаць ад карэнняў, кустоў’ (Стан.). Параўн. рус. пря́тать, пря́чу ’хаваць’, опря́тный ’ахайны, чысты’, пря́танье ’карчаванне зямлі пад ворыва’, опря́тывать ’прыбіраць, упарадкоўваць’, ’адзяваць нябожчыка’, укр. пря́тати ’прыбіраць, упарадкоўваць’, ’хаваць’, ст.-рус. с(ъ)прѧтати; польск. sprątać ’прыбіраць’, sprzęt ’начынне, прыбор’, серб.-харв. прѐтати ’закопваць, засыпаць попелам’, спре̏тан ’лоўкі’, славен. sprétenгодны, лоўкі, жвавы’, балг. опре́там се ’падрыхтоўваюся да працы’, ст.-слав. прѧтати ’ціснуць, прыгнятаць; перашкаджаць’. Прасл. *prętati з першасным значэннем ’рваць, вырываць, расчышчаць зямлю пад сяўбу’ (Мяркулава, Этимология–1974, 70), магчыма, звязанае з *prędati, *pręsti (гл. пратаць2 ’біць’), паводле Куркінай (Балто-слав. иссл., 15, 201), з першаснай семантыкай ’рэзка рухаць, тузаць’. Іншая пашыраная версія — аб роднасці з прут (*prǫtъ); гл. Праабражэнскі 2, 145 і наст.; Брукнер 436; аднак Фасмер (3, 396) указвае на семантычны недахоп гэтай этымалогіі — *prętati не мае значэння ’аплясці, плясці’. Супастаўленне з с.-в.-ням. sprenzen (Мацэнаўэр, LF, 14, 403; Младэнаў, 515) Фасмер (там жа) таксама лічыць сумнеўным, паколькі апошняе звязана са слав. *prędati (гл. пра́даць). Агляд іншых версій гл. ESJSt, 12, 710–711. Гл. таксама апратаць.

Пра́таць2, пря́таць ’біць, лупцаваць’ (Нас., Бяльк., Юрч.), ’біць бялізну’ (Інстр. 1). Этымалагічна тое ж, што і пратаць1; змяненне значэння адбылося ў выніку семантычнай кантамінацыі з дзеясл. праць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свой, свайго́, м.; свая́, сваёй, ж.; сваё, свайго́, н.; мн. свае́, сваі́х.

1. прыналежны займ. Які належыць сабе, уласцівы сабе, які мае адносіны да сябе. Абуць свае туфлі. Зрабіць сваімі рукамі. На сваё здзіўленне. □ Толькі на другі дзень убачыў Кандрат Назарэўскі свой родны гарадок. Чорны. Раману хацелася падзяліцца з кім-небудзь сваімі ўражаннямі, сваімі думкамі. Колас. [Чарнавус:] Дзесяць разоў перадумаў я ўсё сваё жыццё і магу сказаць, палажыўшы руку на сэрца, ні ў чым не вінаваты. Крапіва. // Які выконваецца, робіцца, здабываецца і пад. самім, самастойна, без чыёй‑н. дапамогі. Чытаць свае вершы. □ Шчабечуць песню сваю мітуслівыя ластаўкі: над акном іх гняздо. Брыль. // Які з’яўляецца асабістай маёмасцю, набыткам; уласны. Пабудаваць сваю хату. Палоць свой агарод. □ Мартын Рыль таксама думаў аб сваім доме, аб жонцы і дзецях, аб сваёй гаспадарцы. Колас.

2. у знач. наз. сваё, свайго́, н. Тое, што належыць сабе, а не каму іншаму, з’яўляецца ўласцівым сабе (рэчы, справы, думкі, жаданні, імкненні і пад.). Забраць сваё. □ [Дзядзька Якуб:] — Дваццаць год з царом ваявалі, а свайго дабіліся. Якімовіч. Адзін [чалавек] аж свеціцца шчасцем, другі, наадварот, сумуе крыху, трэці проста стомлены... У кожнага сваё... Шыцік.

3. Уласцівы толькі дадзенай асобе або прадмету; своеасаблівы. Але ў жыцці ўсяму свая адведзена мера. Старэў сівы бондар Гарась, старэлі яго рукі. Ракітны. / у знач. наз. сваё, свайго́, н. Спакваля рабілі сваё атмасферныя ападкі, а найчасцей будынкі гінулі ад шматлікіх пажараў. «Помнікі». // Не чужы, не запазычаны, родны. [Салдаты] ішлі па адной з галоўных вуліц горада, аб нечым надта ўжо горача спрачаліся і крычалі на сваёй мове. Дамашэвіч.

4. Прызначаны для каго‑, чаго‑н.; адпаведны, належны. Усе яны былі яшчэ маладыя людзі, але ўжо абстраляныя сувязісты, якія добра ведалі сваю справу. Машара. // у знач. наз. сваё, свайго́, н. Тое, што прызначана каму‑н., тое, што патрэбна для каго‑н. [Іван:] Думаю, з вамі ісці мне не варта. Каб і было што... Я сваё выканаў... Танк.

5. Які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх або іншых блізкіх адносінах, звязаны месцам жыхарства, сумеснай працай, агульнымі інтарэсамі і пад. Па голасу і па гаворцы дзед Талаш дазнаўся, што гэта чалавек свой, тутэйшы. Колас. [Лясніцкі:] — Адначасова нам трэба паспрабаваць закінуць у гэты атрад свайго чалавека. Шамякін. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годны. Купала. Свой бацька пасварыцца і пашкадуе. З нар. // у знач. наз. свой, свайго́, м.; свая́, сваёй ж.; мн. свае́, сваі́х. Той, хто знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх або іншых блізкіх адносінах. Ледзь павячэрала ў поцемках са сваімі, [Ганна] выйшла на двор. Мележ. Можа хто з сваіх? Калі не маці, то можа хто з суседзяў. Якімовіч. Свае каля мяне крадком хадзілі — хоць бы не разбудзіць раней часу. Гурскі.

6. у знач. наз. свая́, сваёй, ж. Прыручаная, свойская жывёла. — Правільна рашылі, — загулі партызаны. — Хто б.. [дактарам] дараваў такую жорсткасць? Тут дзікіх шкада крануць, а то на сваю [лісіцу] руку падымаць? Няхай.

•••

Аддаць свой (апошні) доўг гл. аддаць.

Берагчы сваю шкуру гл. берагчы.

Браць (узяць) сваё гл. браць.

Быць на сваім беразе гл. быць.

Варыцца ў сваім (уласным) саку гл. варыцца.

Ва ўсёй сваёй красе гл. краса.

Ведаць сваё месца гл. ведаць.

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Весці сваё гл. весці.

Весці свой род (сваю генеалогію) ад каго гл. весці.

Вывезці на сабе (на сваіх плячах, спіне) гл. вывезці.

Вынесці на сваіх плячах гл. вынесці.

Гаспадар свайго слова гл. гаспадар.

Глядзець са сваёй званіцы гл. глядзець.

Гнуць на свой капыл гл. гнуць.

Гнуць сваё гл. гнуць.

Гнуць (весці) сваю лінію гл. гнуць.

Дайсці сваёй галавой (розумам) гл. дайсці.

Дайсці свайго гл. дайсці.

Даказаць сваё гл. даказаць.

Да канца дзён сваіх гл. канец.

Далей свайго носа не бачыць гл. бачыць.

Жыць сваім розумам гл. жыць.

Забраць у свае рукі гл. забраць.

Ісці на свой хлеб гл. ісці.

Ісці сваёй дарогай гл. ісці.

Лезці не ў сваё карыта гл. лезці.

Мераць на свой аршын гл. мераць.

Мераць усё (усіх) сваёй меркай гл. мераць.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Навесці свае парадкі гл. навесці.

Называць рэчы сваімі імёнамі гл. называць.

На свае (ўласныя) вочы бачыць гл. бачыць.

На свае (ўласныя) вушы чуць; сваімі вушамі чуць гл. чуць.

На сваім вяку гл. век.

На сваім месцы гл. месца.

На сваіх дваіх (жарт.) гл. двое.

На сваю галаву гл. галава.

На сваю рызыку (страх) гл. рызыка.

На свой лад гл. лад.

На свой манер гл. манер.

Не бачыць як сваіх вушэй гл. бачыць.

Не верыць сваім вушам (вачам) гл. верыць.

Не сваім голасам гл. голас.

Не ў сваёй талерцы гл. талерка.

Не ў (пры) сваім розуме гл. розум.

Паказаць сваё я гл. паказаць.

Паставіць на сваё месца каго гл. паставіць.

Пры сваіх інтарэсах гл. інтэрас.

Сам не свой; сама не свая гл. сам.

Сваё права правіць гл. правіць.

Сваёй чаргой гл. чарга.

Сваім гарбом гл. горб.

Сваім парадкам гл. парадак.

Сваім ходам гл. ход.

Сваімі словамі гл. слова.

Свой акраец хлеба гл. акраец.

Свой брат гл. брат.

Свой у дошку — зусім, па-сапраўднаму блізкі (у поглядах, меркаваннях і пад.).

Свой хлопец гл. хлопец.

Свой чалавек гл. чалавек.

Сесці на свайго канька гл. сесці.

Сесці не ў свае сані гл. сесці.

Сказаць сваё слова гл. сказаць.

Спаліць свае караблі гл. спаліць.

Ставіць на сваім гл. ставіць.

Стаць на свой хлеб гл. стаць.

Стаяць на сваім гл. стаяць.

Трымацца свайго слова гл. трымацца.

Трымаць у сваіх руках гл. трымаць.

Увайсці ў свае берагі гл. увайсці.

У (пры) сваім розуме гл. розум.

У сваю чаргу гл. чарга.

У свой час гл. час.

Уткнуць (уваткнуць, усунуць, уставіць) свае тры грошы гл. уткнуць.

Уткнуць (уваткнуць, усунуць) свой нос (язык) гл. уткнуць.

Як у сваёй хаце гл. хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)