Пцель ’струхнелыя, напаўгнілыя дровы, якія тлеюць пры гарэнні’, пцелы ’струхнелы, напаўгнілы (пра лесаматэрыялы)’, пцецьгніць, трухлець’ (Нік., Оч.). Гл. псель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тля́на (тля́но) ’сыра, мокра, туманна’ (бяроз., Шатал.), тлатля́но ’вельмі мокра, сыра’ (там жа). Прыслоўе ад тлецьгніць’ (гл.), магчыма, з экспрэсіўным падваеннем першага складу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупе́шлы ‘спарахнелы, струхлелы’ (Сцяшк. Сл.; навагр., З нар. сл.), трупе́шка, трупе́шына ‘гнілое спарахнелае дрэва’ (Юрч. СНЛ, Сцяшк. Сл.), трупе́шыцца ‘трупехнуць, гніць’ (Юрч. СНЛ). Укр. зах. тру́пішати ‘тс’, ‘нішчыцца’, якое, паводле ЕСУМ, 5, 657–658, запазычана з польскай мовы, параўн. ст.-польск. trupieszeć ‘моршчыцца, парахнець, не рассыпаючыся’, і выводзіцца з trupiećгніць, трухлець (аб дрэве)’ < trup ‘труп’, параўн. strupieszały ‘трухлявы, спарахнелы; змярцвелы’. Пра магчымую ўсходнеславянскую крыніцу ўтварэння сведчыць укр. тру́пеші ‘від сліў’ (там жа, 5, 454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аду́лаваты ’сутулаваты, азызлы’ (Нас.). Кантамінацыйная форма, гл. адутлаватасць і сутулаваты. Не выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. dulė́ti, dùltiгніць, парахнець’, dū́lis, dūlỹs, dū́lià ’стары чалавек, спарахнелае дрэва’ (Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папуры́ ’музычны твор з урыўкаў розных агульнавядо мых песень, мелодый’ (ТСБМ). З рус. попурри́ ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе з франц. potpourri, літаральна ’гнілы гаршчок’ < pot ’гаршчок’, pourrirгніць’, потым ’змешаная страва’ (гл. Фасмер, 3, 328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́хлы ‘трухлявы’ (Мат. Гом.). Мажліва, кантамінацыя тру́хлы і дра́хлы (гл.), параўн. рус.-ц.-слав. друхлый ‘прыгнечаны’, звязанае чаргаваннем з дряхлый ‘стары, трухлявы’ (Фасмер, 1, 544). Магчыма аддаленая сувязь з літ. trèšti ‘псавацца, гніць, трухлявець, рабіцца мяккім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́хнуць ’спаць сапучы ці задаючы храпака’ (Нас.), ’гніць ад недахопу паветра’ (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. то́хлый ’тухлы’, то́хнуть ’здыхаць, дохнуць’. З *тъх‑, генетычна звязанага з тхнуць (< *dъxnǫti) ’патыхаць’, ту́хнуць ’пратухаць’, тхлі́на ’падла’, гл. (Фасмер, 4, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіць з рус. мозглый < мо́згнутьгніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав. мъждивъ, измъждити ’аслабець’, рус. мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ. truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат. trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ. tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіль ‘месца на дрэве з хвалепадобным размяшчэннем валокнаў’ (ТСБМ), сьвіль ‘нарост на дрэве ў месцы пашкоджання’ (Ласт.). Да віць, звіць; утворана падобна да гніль < гніць з суф. *‑lь‑. Гл. Праабражэнскі, 2, 259; Фасмер, 3, 577. У выніку дээтымалагізацыі прыстаўка злілася з коранем, параўн. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)