Тытулёвы ‘карункавы, цюлевы’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; відавочна, ад туль, тулі (гл.), у тым ліку ‘вэлюм’, магчыма, пад уплывам тытул2 ‘вясельны чын’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туль ‘цюль’ (Некр. і Байк., Касп.; в.-дзв., петрык., Шатал.) ‘вэлюм, лёгкае белае пакрывала з тонкага паркалю, марлі, якое спускалася па плячах і спіне’ (Бел. нар. адзенне, 32). Гл. тулі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэль ’вуаль, вэлюм у маладой’ (Малчанава, Мат. культ., 167). Гэтага слова няма ні ў польск., ні ў рус., ні ва ўкр. мовах, і ў зах.-еўрап. мовах не знаходзіцца нічога, што б магло быць крыніцай бел. слова. Таму можна меркаваць, што яно ўтворана на беларускай глебе: відавочна, гэта скарачэнне або слова вэ́люм або ж вэ́лян (можа, не без уплыву ідэнтычнай па семантыцы лексемы вуа́ль). Толькі выпадкова бел. слова супадае з серб.-харв. ве̏о (род. ве̏ла) і славен. vel ’пакрывала, вуаль’ (паўдн.-слав. лексемы ўзяты з іт. velo < лац. vēlum), таму што аб запазычанні бел. мовай з серб.-харв., славен. або іт. не можа быць размовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лі ‘гардзіны з прыгожай парусінавай тканіны’ (Сцяц.; баран., Сл. Брэс.), ‘карункі (у маладой на галаве)’ (Федар., 6, Сцяшк. Сл.); тульвэлюм маладой’ (петрык., Шатал.), ‘цюль’ (Касп.; капыл., Жыв. сл.). Запазычана праз польск. дыял. tul ‘цюль’, параўн. чэш., славац. tyl, паўд.-чэш. tul ‘тс’, якое з франц. tulle — ад назвы горада ў Францыі Tulle, дзе вырабляліся баваўняныя або шаўковыя лёгкія ажурныя тканіны (SWO, 1980, 762; Махэк₂, 664). Сюды ж тулёўка ‘хустка, абшытая карункамі’ (капыл., Сл. ПЗБ). Гл. туль, цюль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

му́шка 1, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Памянш. да муха.

2. перан. Наклееная або намаляваная чорная крапінка на твары ў выглядзе радзімкі.

3. Упрыгожванне ў выглядзе круглага вузялка, кропкі на празрыстай тканіне. Твар госці хаваў цёмны, з мушкамі, вельмі густы вэлюм. Караткевіч.

•••

Шпанская мушка — тое, што і шпанская муха (гл. муха).

му́шка 2, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Частка прыцэльнага прыстасавання ў ручной агнястрэльнай зброі, размешчаная на пярэдняй частцы ствала. Чыстай марлечкай [салдат] старанна выцер шкло прыцэла, мушку. Шамякін. Чыжык прыцэліўся, але рукі дрыжалі і ўвесь час неспакойна скакала мушка. Лупсякоў. [Партызан] ужо даўно сачыў за .. эсэсаўцам, і пры кожным яго руху пераносіў мушку то ўлева, то ўправа. Шчарбатаў.

•••

Браць (узяць) на мушку гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пузы́р1 ’пухір’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; ТС; міёр., З нар. сл.), ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1), ’пухір у свінні’ (Маш.), ’вадыр, пухір на скуры’ (ЛА, 3), ’бурбалка’ (маг., гом., ЛА, 2; Сл. ПЗБ) ’паветраны шар’ (Сл. рэг. лекс.), ’асінае гняздо’ (Сл. ПЗБ) ’пасудзіна для газы ў лямпе’ (Сіг., Шат.), пузы́рь ’тс’ (Бяльк., Растарг.), ’чэрава, пуза’ (Нас.), пузы́р ’тоўсты хлопчык’ (міёр., З нар. сл.), пузыро́к ’агурочак’ (Мат. Гом.), ’шкло ў лямпе’ (Мат. Маг.; Бяльк.), ’ніжняя шырокая частка збанка’ (бяроз., Шатал.), укр. пузи́р ’пухір’, рус. пузы́рь ’тс’. Паводле Бузука (Асн. пыт., 49), пузы́р < *пусы́рь (< і.-е. peus‑) у выніку дыстантнай асіміляцыі (“глухое с пад уплывам наступнага р перайшло ў звонкае з”), або дысіміляцыя з пачатковым n, параўн. літ. pusti ’дуць’, pùsti ’надувацца’; іншыя версіі (гл. Фасмер, 3, 403, з літ-рай) — ад пуза (так яшчэ Міклашыч, Праабражэнскі) або ад пухі́р (Патабня). Адносна апошняга (гл.) Бузук (Асн. пыт., 49) мяркуе пра паралелізм с/х яшчэ ў праславянскай мове. В.-луж. puzor ’бурбалка на вадзе’ дазваляе рэканструкцыю прасл. *puzytъ (Шустар-Шэўц, 2, 1196; ЕСУМ, 4, 628).

Пузы́р2 ’воблака; хмара’ (бялын., ЛА, 2, Нар. сл.; Жд. 2), пузыро́к ’невялікая хмарка, з якой ідзе дождж’ (круп., бялын., ЛА, 2) ’белая кучавая або дажджавая хмара’ (бялын., Нар. сл.), ’похмарак, хмарка’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, да пузыр1 (гл.) у выніку вобразнага пераносу, параўн. іншыя назвы: бу́лава (небо ў бу́лавах; ці няма тут сувязі з балг. буловэлюм’: небето се забулва ’неба зацягваецца хмарамі’?), бугры́, бугракі́ і пад. (ЛА, 2).

Пузы́р3 ’ногаць, пазногаць’ (Сцяшк. Сл.). З пазу́р (гл.) з частковай метатэзай, параўн. пувак ’павук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)