цывіліза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Звычайна іран. Які мае адносіны да цывілізатара, цывілізатараў. Каланізатарам было выгадна аб’явіць афрыканцаў «варварамі», каб абгрунтаваць сваю «цывілізатарскую» місію. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаўка́ч ’пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкаваць асабістыя справы’ (ТСБМ), ’дзялок, махляр’ (Яўс.). Да лоўкі (гл.). Параўн. лаўчак ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́тна, пла́тно ’з плацяжу’, ’шчодра, багата’ (Нас.), ’выгадна’ (ТС; гродз., Сл. ПЗБ), пла́тны ’верны ў плацяжы, плацежны, шчодры’ (Нас.). З польск. płatno (з XV ст.) ’варта, выгадна, аплочваецца’ < płatny ’цэнны, дарагі, карысны, вартасны’, ст.-чэш. platný, якія з прасл. *plat‑ьnъ < *platiti ’плаціць’ (Банькоўскі, 2, 620). Варш. сл. (4) выводзіць значэнне польск. płatno з ням. giltig ’варта, каштуе, мае цану’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латновыгадна, зручна, вельмі добра’ (докш., Янк. Мат.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прасл. кораня lat‑ (гл. ла́тацца). Не выключана магчымасць кантамінацыі ла́тва і лацно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уве́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., у што.

Разм. Канчаткова паверыць у што‑н. І цяпер Адама Блецьку раз’ядалі самыя супярэчлівыя думкі. Гэта не быў чалавек, які ўпарта, як фанатык, мог верыць у тое, у што яму выгадна было б увераваць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́рвар, ‑а, м.

1. Гіст. пагард. Назва, якая давалася старажытнымі грэкамі і рымлянамі суседнім з імі народам, якія стаялі на ніжэйшай ступені культурнага развіцця.

2. Некультурны, неадукаваны чалавек. Каланізатарам было выгадна аб’явіць афрыканцаў «варварамі», каб абгрунтаваць сваю «цывілізатарскую» місію. «ЛіМ». // Жорсткі, бязлітасны чалавек. Фашысцкія варвары.

[Грэч. barbaros — не грэк, чужаземец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняпа́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыйшоў ва ўпадак; збяднелы. Лабановіч кожны раз, праходзячы тут, мімаволі зварачаў увагу на гэта месца і на гэту заняпалую карчму з пакрыўленымі сценамі і пагнутым дахам. Колас.

2. Хваравіты, слабы здароўем. Высокі, бялявы тварам, [Алесь] выгадна адрозніваўся ад заняпалага Казюка. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́гадна,

1. Прысл. да нявыгадны.

2. безас. у знач. вык. Не прыносіць прыбытку, выгады, карысці. Гэтыя гандляры клапоцяцца перш за ўсё аб тым, выгадна ім або нявыгадна браць нейкую старую паношаную рэч. Прокша. Завязваць бой нават з невялікай групай пасля такога рэйду нам было нявыгадна: мала патронаў, людзі і коні падалі ад стомленасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перава́га ’асаблівасць, якая выгадна адрознівае адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Нас.), сюды ж у перавагу — гульня (гродз., Нар. словатв.). Ст.-бел. превага (XV ст.) запазычана са ст.-польск. przewaga ’кошт, затраты, перамога’. У выглядзе перавага аформілася, відаць, пазней; формы з пера- зафіксаваны толькі ў вытворных: переваженье, переважити(ся), переважоный (Булыка, Запазыч., 54). Гл. таксама вага́. Сюды ж пераважыць, пераважны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сна́дна ‘зручна, выгадна’, сна́дны ‘выгодны’ (Нас.), сюды ж сна́дні ‘добра’ (Мат. Маг.), ст.-бел. снадный ‘зручны, выгадны, лёгкі’, дыял. укр. сна́дний ‘лёгкі, падатлівы, шчодры’, рус. смал. сна́дный ‘выкананы старанна і дакладна; акуратны’. З польск. snadny ‘лёгкі’, snadnie ‘зручна, лёгка’ (Карскі, Белорусы, 149). Борысь (SEK, 4, 336) заходнеславянскія формы ўзводзіць да прасл. *snadьno, з якога *snadьnъ ад назоўніка або прыслоўя *snadь, гл. снадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)