бу́лькнуць, ‑не; зак.
1. Аднакр. да булькаць.
2. Разм. Упасці ў ваду, утварыўшы характэрны гук. Камень булькнуў і пайшоў на дно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
балбата́ць, -бачу́, -бо́чаш, -бо́ча; -бачы́; незак. (разм.).
1. што і без дап. Гаварыць несупынна, невыразна, а таксама займацца пустымі размовамі.
Б. лягчэй, чым рабіць.
2. перан. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць.
|| аднакр. балбатну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -ня́це, -ну́ць; -ні́.
|| наз. балбата́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бурбо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. Узнімаць, пускаць бурбалкі; булькаць. Шаройка ўскочыў у пакой з вялікай патэльняй у руках, на якой злосна сіпела і бурболіла яешня. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Клёўкаць ’булькаць унутры арганізма’ (Шат.). Гл. клєка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лепяста́ць ’хлюпаць, булькаць’ (Ян.). Рус. паўн.-дзвін. лепестать ’балбатаць, пляткарыць’. Утворана ў выніку пашырэння асновы інфіксам ‑с‑ (< прасл. ‑s‑) для перадачы гукапераймальнасці і экспрэсіі. Ад лепятаць (гл.). Іншае пашырэнне асновы ў лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.). Ад асновы leре ўтворана і стол. лёпець ’слота, снег з дажджом’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клеката́ць ’крычаць падобна некаторым птушкам’, ’бурліць, кіпець, булькаць’ (ТСБМ, Сержп. Грам., ТС, Мат. Гом.), ’смяяцца’ (Нар. лекс.). Гл. клакатаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лёхавіна ’топкае балота’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Паводлеутварэння звязана з лёхаць ’булькаць’ (гл. папярэдняе лёх- лёх‑лёхя), семантычна, аднак, гэту лексему можна звязаць з лёх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клокота́ть несов.
1. (бурлить) бурлі́ць, бульката́ць, клеката́ць;
2. безл. (в груди, горле) бу́лькаць, хрыпе́ць;
3. перен. (о чувствах, страстях) кіпе́ць, бушава́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Брузда́цца ’аблівацца ў час яды, неахайна есці’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае. Параўн. рус. бру́здить ’бурчаць’ (да апошняга гл. Фасмер, 1, 219, які прыводзіць і літ. bruzduliúoti). Да семантыкі параўн. бурбо́ліць ’булькаць; старанна есці, спяшацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)