колю́чка ж. калю́чка, -кі ж., обл. бадзя́к, -ку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Будзя́к. Гл. бадзя́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пажуры́ чортавы ’расл. бадзяк палявы, Cirsium arvense (L.), Scop.’ (брэсц. Кіс.). Гл. пазур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́ракбадзяк, пустазелле’ (Сцяшк.), сюды ж, магчыма, тата́рнік ’Garduus tomentasus’ (?) (“близ дорог”, Меер Крыч.). Укр. тата́рни́к ’чартапалох’, дыял.бадзяк палявы’, рус. тата́рин, тата́рник ’чартапалох; асот’. Ад тата́рын, тата́ры (гл.) з матывацыяй ’небяспечны’, ’шкодны’, ’непрыемны’, што адлюстроўвае калючасць раслін. У аснове намінацыі этнонім з пераносным значэннем ’не свой, чужы’, гл. Беразовіч, Язык и трад. культура, 409. Параўн. таксама ЕСУМ, 5, 527.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бада́к ’асот; вазон — сталетнік’ (Сцяц.). Ад *бодак да *bod‑ ’калоць’. Параўн. бадзяк і ўкр. назвы для асота (Cirsium arvense): бодак, бодяк, будяк і г. д. Гл. Мяркулава, Очерки, 94–95.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзякі ’ежа з палявога маладога асоту; яго сякуць і вараць з квасам’ (Шн. 3, Малчанава, Мат. культ.). Да бадзя́к ’Cirsium’ (расліна Cirsium называецца і бадзяком і асотам). Наўрад ці можна думаць пра сувязь з іншай назвай ежы — бадзыго́н (гл.), укр. бадзьоні, бадзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́га1 ’вадзяная расліна, бадзяга’ (Касп., Бяльк.), бадзя́жны (Нас.). Рус. бадя́га, бодя́га, укр. бадя́га ’рачная губка, Spongilla’. Да *bosti, *bodati ’калоць’ (гл. пад бада́ць). Першапачаткова ’калючая, пякучая расліна’ (параўн. уласцівасць бадзягі выклікаць на целе апёкі).

Бадзя́га2 ’расліна Cirsium oleraceum Scop., бадзяк агародны’ (Кіс.). Утварэнне суфіксам ‑яга ад *bod‑ ’калоць’ (гл. бада́ць), такое ж самае, што і бадзя́га ’губка, бадзяга’. Параўн. іншыя назвы бадзяку, чартапалоху і асоту: бадзяк, бадак, будзяк і г. д.

Бадзя́га3 ’выдаўбаная калода для вадапою’ (Гарэц.), ’карыта з выдаўбанага пня ля калодзежа’ (Др.-Падб.). Відаць, вытворнае (суф. ‑яга) ад *баддзя (параўн. бадзе́йка, гл.). Адносна семантыкі параўн. укр. дыял. бадя́ ’драўлянае вядро ля калодзежа; калодзежны журавель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булдоўнік1 ’расліна Cirsium arvense, бадзяк палявы’ (гл. Кіс.). Напэўна, расліна так названа паводле сваіх круглых кветак-галовак. Параўн., напр., яе назвы ва ўкр. мове, якія адлюстроўваюць гэту прыкмету: головатник, наголоватень, наголоватка (Макавецкі, Sł. botan., 99). У бел. мове тут выступае тая ж аснова булд-, што азначае круглыя, пузатыя прадметы (гл. булд-, булдава́, булды́р, булды́га і г. д.) і ’сустракаецца ў іншых назвах раслін (гл. булдоўка). Менш верагоднай здаецца здагадка, што булд‑(оўнік) < *будл‑(оўнік) < *бодл‑(оўнік); параўн. укр. назвы для Cirsium arvense тыпу бодлак (ад бод‑ ’калоць’).

Булдоўнік2 ’расліна Pulsatilla patens L., сон раскрыты’ (Кіс.). Назва (аснова булд- ’штосьці круглае, збанкаватае, выпуклае’; гл. булд-, булдава́, булды́р, булды́га, а таксама іншыя назвы раслін: булдоўка гарлачык жоўты’ і булдоўнікбадзяк палявы’) паводле збан-кападобнай, як у цюльпана, кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лягджа́й, ляґджа́й, ляжджа́й, лежджай ’від асакі, Carex L.’ (свісл., маст., КЭС; Сл. ПЗБ), ляжа́й ’тс’ (асіп., рагач., бярэз., Сл. ПЗБ); ’рагоз, Typha L.’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lagėsčiai, lagesčiai, legė̃stas ’дзядоўнік, бадзяк, Cirsium oleraceum Scop.’ Для гэтай назвы ў бел. гаворках існуе і глухі варыянт, характэрны для балтызмаў: ляшч ’тс’ (там жа), плюшчэй ’тс’ (Кіс.), падпраўлены народнай этымалогіяй ад плюшч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяды́ 1, ‑оў; адз. няма.

1. Людзі, якія жылі раней; продкі. Дзяды і прадзеды. □ Дзяды нашы білі драпежнікаў прускіх, Не даўшы надзець на сябе кайданы. Броўка.

2. Абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад. Апошняе [ворыва] скончым на гэтым тыдні, і ў суботу, на дзяды, якраз можна будзе грэчку сеяць. Гартны.

дзяды́ 2, ‑оў; адз. дзед, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Пустазелле з калючым лісцем і сцяблом, з лілавата-чырвоным суквеццем; бадзяк. Густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну, дзядоў ды крапівы. Мележ.

2. Пустазелле з шырокім лісцем і ўчэпістымі суквеццямі-шышкамі; лопух. // Учэпістыя суквецці-шышкі гэтай расліны. [У Паўліка] пяты парэпаныя, шапка дзіравая, штаны ўсе ў дзядах. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)