кудзе́ля, ‑і, ж.

Валакно лёну, канапель, апрацаванае для прыгатавання пражы. Прасці кудзелю. □ На лаве стаяць тры прасніцы. Дзве з кудзеляю, адна з воўнаю. Чорны. // Ачоскі лёну, пянькі. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярхо́чысьце ’трэція ачоскі льну’ (Касп.). Да верх (гл.) і ‑чысьце, якое ў выніку распадабнення паходзіць з чэсьсе (< česьje < česati). Народная этымалогія атаесамлівае апошняе з čistiti > чысціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́чески мн. вы́часкі, -каў ед. нет, па́часкі, -каў ед. нет, па́чассе, -сся собир., ср., ачо́скі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патрэ́п’е, патрэпле, патрапце, патріпʼя, патрэпʼя, питрупяпачассе, ачоскі, горшы гатунак ільну, канапель, які адыходзіць пры трапанні’ (Янк. 2, Юрч., Бяльк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг.; КЭС, лаг.; ушац., КЭС; паўн.-усх., КЭС, бялын., Янк. 3.), ’першы ачос ільну’ (Касп.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьje ад патрапаць (Борысь, Prefiks., 33). Параўн. таксама патрапкі (гл.). Сюды ж патрапляй (пра нітку), ’недабраякасны’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палоць ’ачышчаць ад пустазелля’. Агульнаслав.: рус. поло́ть, укр. поло́ти, ст.-слав. плѣти, плѣтѫ, польск. pleć, в.-луж. plěć, н.-луж. plas, чэш. plíti, славац. pleť, серб.-харв. пље̏ти, славен. pléti, балг. плевя́ ’тс’. Прасл. pelti. Роднаснымі лічаць літ. spãliaiачоскі льну’, лат. spil̃va ’шалупінне’, лац. spolium ’садраная шкура звера; здабыча’, ст.-інд. phälati ’трэскаецца, лопаецца’, sphäläti ’ён разрывае’, ст.-в.-ням. spáltan, нов.-в.-ням. spalten ’расколваць’ (Фасмер, 3, 317 з аглядам літ-ры). Далей гл. пало́ва2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пільсць1, пілсць ’поўсць, падшэрстак, валасяное покрыва жывёл’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Шатал.), пільсьць ’шчацінне (у кабана)’ (лаг., Шатал.), ’воўна горшай якасці’ (Варл.; Бір. Дзярж.), ’поўсць, якая вылезла пры ліньцы’ (Мядзв.), ’ачоскі ад воўны з пылам’ (Шат.), ’вельмі тонкі лямец, які вырабляўся з рознай шэрсці’ (Нас.). Запазычана з польскай pilść ’тканіна з шэрсці ці з воўны, атрыманая шляхам збівання (валяння) яе, лямец’ (Цвяткоў, 59; Кюнэ, Poln., 87). Узыходзіць да прасл. *pьlstь > бел. поўсць (гл.).

Пільсць2 ’пілавінне’ (капыл., Сл. ПЗБ; слаўг., капыл., ЛА, 1), пільшч ’тс’ (круп., б.-каш., тамсама). Да піліць1 (гл.). Суф. ‑сць са зборна-рэчыўным значэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыканды́чыць ’цягаць за валасы’ (Нас.); параўн. таксама прыкундо́сіць ’пабіць’ (Нас., Рамз.). Да зафіксаванага там жа канды́чыць з той самай семантыкай. Апошняе з’яўляецца фанематычным карэлятам (які, магчыма, разумеўся як “антыэкспрэсіўная” форма) да незафіксаванага *кунды́чыць/*кундо́чыць, чаргаваннем у фіналі асновы звязаным з кундо́сіць ’цягаць за валасы’ (гл.) < у́нды < ку́дла/‑ы ’валасы’ (гл.) < прасл. *kǫdьla/‑o (ЭССЯ, 12, 53–54). Безумоўна, не самым абгрунтаваным месцам з’яўляецца тут сувязь рэканструяванага у́нды з ку́длы, таму ЕСУМ (3, 142) прапануе іншую, даволі арыгінальную і несупярэчлівую ў семантычным плане версію — бачыць ва ўкр. кундо́сити, бел. кундо́сіць “зваротнае запазычанне” з якой-небудзь балтыйскай мовы, што можа быць зведзена да балт. *kundas ’кудзеля; валасы’ (параўн. літ. kuõdas ’чуб’) як адлюстравання прасл. *kǫda (‑у) ’кудзеля’, параўн. ко̀нди, ко̀нда ’кудзеля, ачоскі льну, канапель’. Пачатковае значэнне дзеяслова было, такім чынам, ’трапаць, церці (лён, кудзелю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́валака ’пакулле’ (Нас., Касп., Юрч.), ’вяроўка’ (Нар. Гом.), ’маніцы’ (Гарэц.), су́волока ’пырнік, Agropyron repens L.’ (іван., пін., ЛА, 1). Параўн. рус. су́волока ’зброд’, ’пустазелле; дрэнныя каноплі, якія пакідаюцца на полі’. Ад су- і валачыць, валаку; параўн. су́валач ’адыходы пры апрацоўцы лёну мяліцай’ (барыс., Жд. 1). Насуперак Фасмеру (3, 793) цяжка аддзяліць ад формаў з сінкопай су́валка ’рэшткі валакна пасля трапання льну, канапель’, ’блытанае валакно’ (Бяльк.; ушац., Шатал.), ’пакулле’ (Яруш.), ’сухія карэнні, пырнік’ (паст., ЛА, 4), ’высахлыя расліны, якія зграбаюць восенню з агародаў’ (Растарг.), сува́лка ’рэшткі льну, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго ў церніцы’ (докш., Гіл.), су́волка ’вельмі тоўстыя ніткі’ (ТС). Параўн. рус. су́валкаачоскі (льна, канапель)’, паводле Фасмера (там жа), ад валитъ (гл. валіць2). Борысь (Prefiks., 95) на аснове балцкіх адпаведнікаў, параўн. літ. są́valkos ’тое, што разам сцягнулі; галота, зброд’, узнаўляе прасл. дыял. *sǫvolka: *sъvelkti ’звалачы, сцягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхо́ўе1 ’частка ракі ля яе вытокаў’ (БРС, КТС), укр. верхівʼя, рус. верховье ’тс’. Усходнеславянская лексема (на астатняй слав. тэрыторыі слова мае іншыя значэнні; параўн. славен. vrhóvje ’горы’), утвораная ад vьrx‑ъ, дзе ‑ъ паходзіць з й < *‑ой; яго рэфлекс мы назіраем у пазнейшым суф. ‑ov‑ (Экерт, ВСЯ, 4, 104). Спачатку vьrxovьje абазначала ’верх чаго-небудзь’; ’вяршыня гары’, потым (ва ўсходніх славян) — ’месца на вяршыні, адкуль рака выцякае’ (Шанскі, 1, В, 69).

Вярхо́ўе2 ’першы ачос ільну’ (Касп.); ’нізкагатунковая пража з пачасся льну’ (Уладз.), вярхо́ўя ’горшы гатунак ільнянога валакна’ (Бяльк.); ’зрэб’е, ачоскі з атрапанага льну’ (Янк. II, III, барыс., Янк. Мат.), пін. вэрхо́вʼе ’зрэб’е’ (Шатал.). Рус. верховье: йонаўск. (ЛітССР), прэйл. (ЛатССР), пск., смал. ’першыя вычаскі’, таксама с.-урал. ’слой ільновалакна’, пск., йонаўск., прэйл. ’пража з першых вычасак’, йонаўск. ’палатно з гэтай пражы’. Бел. інавацыя. Да вярхоўе1 < прасл. vьrxovьje ’вярхі чаго-небудзь’.

*Вярхо́ўе3, вярхо́ўя (зборн.) ’вярхі дрэў’ (Бяльк.), укр. верхівʼя, польск. wierzchowie, славен. vrhǫ̑vje ’тс’, якое магло б быць другасным. Да вярхо́ўе1 < прасл. vьrxovьje ’вярхі, верхнія часткі чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)