Труці́знаатрута’ (Нас., Байк. і Некр., Жд. 3, ТС; шальч., Сл. ПЗБ), ‘шкодная для здароўя ежа, выпіўка, лякарства’ (полац., Нар. сл.); ‘ядахімікат’ (Сл. ПЗБ). труты́знаатрута’ (стол., Нар. лекс.), труты́зно ‘тс’ (Клім.; кам., Жыв. НС), турці́зна ‘тс’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. трутизна ‘тс’ (1578 г.) запазычана са ст.-польск. trucizna ‘тс’ (Жураўскі, SOr, X (1), 40; Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́ткаатрута’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. trutka ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 133), у мове паляўнічых ‘прынада, запраўленая атрутай’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туняя́д (тунея́дъ) ‘дармаед’, ‘ненадзейны член сям’і’ (Нас.). Утворана на базе рус. тунея́дец ‘лайдак’ шляхам адсячэння суф. ‑ец або непасрэдна ад ту́не ‘дарма’ (гл. тунна) і ст.-слав. ꙗдь ‘ежа’ < ꙗстн ‘есці’ (КЭСРЯ); канец слова, магчыма, пад уплывам ядатрута’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ная́дна (наядно) ’дакучліва, надрыўна’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, суадносіцца з недаесці, надаядаць ’дакучаць, назаляць’ (гл.), што да есці, яда, параўн. пераядаць душу ’надакучаць’ рус. наядный ’надаедлівы’. Магчыма сувязь з ядатрута’, параўн. асабліва балг. яд ’смутак, пакута; злосць’, макед. яд ’тс’, серб. najaduTu ’апрыкраць, раззлаваць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заро́дак, ‑дка, м.

1. У жывёл і чалавека: арганізм у першы перыяд свайго развіцця, які жывіцца за кошт матчынага арганізма або пажыўнымі рэчывамі, назапашанымі ў яйцы. Зародак кураняці. // У вышэйшых насенных раслін: зачатак новай расліны, які развіваецца з аплодненай яйцаклеткі ўнутры семені. Зародак семя пшаніцы.

2. перан. Пачатковы стан, першае праяўленне чаго‑н. Зародкі культуры. □ Містыцызм.. — атрута, якая забівала і забівае ўсе творчыя зародкі духоўнай дзейнасці чалавека. Лойка.

•••

У зародку — у самым пачатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тфу, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння гуку, які ўтвараецца пры пляванні. — Тфу! — плюнуў Шырокі і акінуў фельчара зняважлівым вокам. Колас.

2. Ужываецца для выказвання незадаволенасці, прыкрасці, злосці, расчаравання і пад., а таксама пагардлівых адносін да каго‑, чаго‑н. [Лазавік:] — Тфу, атрута. І як ты, Стась, смокчаш сваю люльку? Хомчанка. — Тфу! — зазлаваўся Міхалап. — Галоднай куме хлеб наўме. Алешка.

3. у знач. вык. Ужываецца для характарыстыкі каго‑, чаго‑н. нязначнага, дробязнага, нікчэмнага. Абрэзкі тыя — тфу! — метровыя шматкі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Труць1, труц ‘труціць’ (воран., ашм., смарг., гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. трути, струти ‘атручваць’ (Гарб.). З польск. truć ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 134). Аналагічна тру́цца ‘атручвацца’ < польск. truć się ‘тс’, ‘мучыцца, пакутаваць’. Польск. truć (się) узыходзіць да прасл. *truti, 1 ас. trovǫ ‘спажываць, вытрачаць, ператраўліваць’, звязанага чаргаваннем галосных асновы з ітэратывам *traviti і назоўнікам трава́, трова́ (гл.). Прасл. лексема *truti роднасная літ. trūnýti ‘парахнець, тлець, гнісці’, вал. toraw ‘таўчы’, ‘біць, разбіваць’, ст.-грэч. τρύω ‘быць стомленым, замучаным’, ‘прыціскаю, прыгнятаю, раню’, ст.-англ.-сакс. dˊrōwigean ‘цярпець’, ст.-нарв. þrá ‘сум’, ‘моцнае жаданне’ < і.-е. *treu̯‑ ‘церці, расціраць’ (Борысь, 644; Фасмер, 4, 92; Махэк₂, 650; Чарных, 2, 255; Скок, 3, 507–508; Брукнер, 575, 577; ЕСУМ, 5, 656; Бязлай, 4, 234–235).

Труць2 ‘яд, атрута’ (Некр. і Байк., Ласт.). Магчыма, з польск. truć ‘расліна, сокам якой змазвалі стрэлы, палюючы на аленяў’ (Варш. сл.), параўн. trut, truta, trutkaатрута (як прынада)’ і папярэдняе слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труя́1атрута’ (ТС). Утворана пры дапамозе прасл. суф. *‑ja ад першаснай формы дзеяслова *tru‑ti ‘труціць’, як руя́ ‘гайня’ ад *ru‑ti ‘раўсці’ (Махэк₂, 532). Параўн. труі́зна (гл.).

Труя́2 ‘пацяруха’ (ТС, Альп.). Узыходзіць да прасл. *trouti ‘пераціраць, есці’, у якім ‑ou‑ перад зычным развілося ў ‑ū‑ ў аснове *tru‑ (ст.-слав. трути ‘пераціраць, есці’, рус. дыял. трутить ‘церці’), да якой далучаўся суф. *‑j‑a. Параўн. труха́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паку́та, ‑ы, ДМ ‑куце, ж.

Вялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне. Часам.. дзверы вагона адчыняліся, і людзі маглі ступіць на зямлю, выпіць пэўную порцыю вады, атрымаць кавалачак дрэннага хлеба, глытнуць свежага паветра. А потым зноў бясконцыя пакуты... Маўр. Рэўнасць.. [Сцяпана] нарадзілася разам з каханнем, і гэтыя пачуцці-блізняты па чарзе то натхнялі яго, то прычынялі пакуту. Дуброўскі. // у знач. вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. — Ну ж і балота! вось атрута, То не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся. Колас. // Аб выяўленні пакутлівых адчуванняў. Наталля Пятроўна сядзела, сціскаючы скроні далонямі, і на твары яе была пакута. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суліма́ ’сулема, хларыд ртуці’ (Некр. і Байк.), ’дэзынфекцыйны сродак’ (Сержп. Прымхі), сулі́маатрута, нячыстая сіла, нячысцік (у пагражальных выразах і праклёнах)’ (ПСл), параўн. укр., рус. сулема́. Адаптаванае запазычанне, крыніцай якога лічыцца с.-лац. sublimatum ’сулема’ (< лац. sublimare ’высока ўздымаць, падносіць, узвышаць’, у пазнейшым спецыяльным значэнні ’выпарваючы цвёрдае цела, атрымаць яго ў ачышчаным крышталічным выглядзе’), параўн. польск. sublimat ’прадукт узгонкі’, ’хларыд ртуці’ — з удакладненнем sublimat gryzący, у якасці непасрэднай крыніцы дапускаюць грэч. σουλιμας < тур. sülimen (Фасмер, 3, 800; ЕСУМ, 5, 471–472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)