Туняя́д (тунея́дъ) ‘дармаед’, ‘ненадзейны член сям’і’ (Нас.). Утворана на базе рус.тунея́дец ‘лайдак’ шляхам адсячэння суф. ‑ец або непасрэдна ад ту́не ‘дарма’ (гл. тунна) і ст.-слав.ꙗдь ‘ежа’ < ꙗстн ‘есці’ (КЭСРЯ); канец слова, магчыма, пад уплывам яд ‘атрута’ (гл.).