атру́та, -ы, ДМу́це, ж.

1. Ядавітае рэчыва.

А. для мух.

2. перан. Тое, што шкодна ўплывае на каго-н., што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атру́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. атру́та атру́ты
Р. атру́ты атру́т
Д. атру́це атру́там
В. атру́ту атру́ты
Т. атру́тай
атру́таю
атру́тамі
М. атру́це атру́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

атру́та ж., прям., перен. отра́ва; яд м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атру́та, ‑ы, ДМ ‑руце, ж.

1. Ядавітае рэчыва, якое згубна дзейнічае на жывы арганізм; яд. Атрута для мышэй.

2. перан. Тое, што шкодна ўплывае на каго‑, што‑н. [Пан Зяленскі:] — О-о... пан любіць жарты, але старыя жартаў не любяць, навошта яны, яны атрута старому сэрцу. Лынькоў. [Дзядзька:] — Ну ж і балота! Вось атрута, То не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АТРУ́ТА,

гл. ў арт. Яд.

т. 2, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

атру́та ж тс перан Gift n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Атру́та. Рус. дыял. отру́та, атру́та, укр. отру́та ’тс’. Рускае дыялектнае, відаць, з беларускай, украінскай. Ст.-бел. отрута (Анічэнка, Праблемы філал., 11). Утворана як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад дзеяслова атруціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

атрута, яд

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

яд м.

1. (отрава) атру́та, -ты ж.; яд, род. я́ду м.;

2. перен. атру́та, -ты ж.;

яд сомне́ний атру́та сумне́нняў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отра́ва прям., перен. атру́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)