бабо́ўнік, ‑у, м.

1. Тое, што і бабок. Тут былі снітка, асот, бабоўнік, трысцё, сітнік, дуброўка, дзядоўнік, аер, гарлачыкі жоўтыя, лілея белая, ліпа, дзьмухавец, званочкі, ключыкі. Дубоўка.

2. зб. Сцяблы бобу.

3. Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства ружакветных, з насення якой вырабляецца міндальны алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бада́касот; вазон — сталетнік’ (Сцяц.). Ад *бодак да *bod‑ ’калоць’. Параўн. бадзяк і ўкр. назвы для асота (Cirsium arvense): бодак, бодяк, будяк і г. д. Гл. Мяркулава, Очерки, 94–95.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустазе́лле, ‑я, н.

Дзікарослая расліна, якая засмечвае пасевы культурных раслін. Асот і малачай — пустазелле. □ Вось з таго часу і палюбіла Вера васількі. З яе захаплення часта смяяліся сяброўкі. Жартавалі, што ёй падабаецца пустазелле. Асіпенка. // зб. Такія расліны, сукупнасць такіх раслін. Ад Старыцы засталіся адны папялішчы, жыхары разбрыліся, палі апусцелі, зараслі пустазеллем і хмызнякамі. Хадкевіч. Пустазелле заглушыла ўвесь гарод. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца, абматацца вакол чаго‑н. Пуга заматалася за аглоблю.

2. Абкруціць, абматаць сябе чым‑н. Заматацца шалікам.

3. перан. Разм. Стаміцца, знясілець ад рознай работы, клопатаў. — Так, цяжка табе, Савасцян Змітравіч, даводзіцца, — паспачуваў Асот. — Такіх спецыялістаў у раёне не густа — не дзіва, што заматаешся. Аношкін.

замата́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць матацца ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тата́рак ’бадзяк, пустазелле’ (Сцяшк.), сюды ж, магчыма, тата́рнік ’Garduus tomentasus’ (?) (“близ дорог”, Меер Крыч.). Укр. тата́рни́к ’чартапалох’, дыял. ’бадзяк палявы’, рус. тата́рин, тата́рник ’чартапалох; асот’. Ад тата́рын, тата́ры (гл.) з матывацыяй ’небяспечны’, ’шкодны’, ’непрыемны’, што адлюстроўвае калючасць раслін. У аснове намінацыі этнонім з пераносным значэннем ’не свой, чужы’, гл. Беразовіч, Язык и трад. культура, 409. Параўн. таксама ЕСУМ, 5, 527.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжджа́й1, лежджа́й, магчыма, ’асот, палявы, Sonchus arvensis L. або плюшч звычайны, Hedera helix L.’ (Федар. Дад.), ’асака’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’балотная трава, асака’ (Сцяшк.; маст., свісл., Арашонкава, БЛ, 3), ’рачная трава, Typha angustifolia’ (навагр., БСС–72), ляжджа́йчык ’сена з асакі, Carex L.’ (гродз., Мат. АС). Літуанізм. Параўн. літ. lazdá ’лугавая трава’, lizdáitė ’балотная расліна’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 119–120). Гл. таксама лягджай.

Ляжджа́й2 ’мера ачэсанага льну, роўная 10 жменям’ (шчуч., Бел. хр. дыял.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саба́чкі1 ’расліна ваўчкі паніклыя, Bidens cernuus L.’ (Гарэц., Кіс.), ’ваўчкі трохраздельныя, Bidens tripartia L.’ (Бяльк., Дэмб. 1), ’ваўчкі паніклыя і трохраздзельныя’ (Касп., Дэмб., 1), ’ваўчкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. соба́чкиасот, лопух, дзед’. Да сабачка1; расліна названая па вострых учэпістых пладах. Параўн. Мяркулава, Очерки, 98.

Саба́чкі2 ’кветка львіны зеў’ (Бяльк.), ’кветкі-фіялкі’ (Сцяшк. Сл.), ’зарніца звычайная’ (мазыр., Жыв. сл.). Да сабачка1, відаць па знешняму падабенству кветак да морды сабакі.

Саба́чкі3, сабачукі́ ’невялікія сані’ (Сл. ПЗБ). Да сабачка1. Падрабязна гл. пад сучкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбу́лька ‘скарада, Allium schoenoprasum L.’ (гродз., Кіс.), ‘дробная цыбуля’ (Гарэц.). Параўн. укр. трибу́лька ‘цыбуля-скарада, Allium L.’, трембу́лька ‘тс’, ‘дробная цыбуля для пасадкі’, рус. трибу́лка ‘цыбуля-шалот’. Паводле ЕСУМ (5, 634), назва перанесена з требу́ля ‘маркоўнік цямянечналісты, Anthriscus сеrefolium Hoffm.’, які таксама, як і цыбуля, ужываецца ў кулінарыі ў якасці вострай прыправы. Назва апошняга запазычана праз польскую мову (trzebuła, trzebula, trzebulka, trybulka і з несапраўдным насавым — trębulka), дзе з чэш. třebule (< *čřebule, паводле Бочка (Studia Etym. Brun., 49) < *čerbūlʼa) < італ. cerfoglio, якое ўзыходзіць да лац. cerefolium < ст.-грэч. χαιρέφυλλον (Брукнер, 580; Махэк, Jména, 168–169; Махэк₂, 656). Паводле SWO (1980, 779), узыходзіць да лац. tribulusасот, Sonchus L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапе́й, рапе́нь ’лопух’, ’лісце лопуху, Lappa tomentosa’ (Сцяшк.; шчуч., воран., Сл. ПЗБ), рапе́й, рапе́йнік ’шышка лопуху і расліна’ (Скарбы), рапе́шнік (Мат. Гом.), рапяшні́к (Ян.), рапо́ўнік (Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. репі́й ’тс’, ст.-укр. рѣпѣиасот’, рус. репе́й ’лопух’, ст.-рус. рѣпьи ’рапей, калючка’, ст.-чэш. řépí ’плод лопуху’, славен. repje зборн. ’лопух’, балг. ре́пей ’назва розных раслін, калючыя плады якіх чапляюцца за воўну і адзенне’. Прасл. *rěpьjь, вытворнае ад *rěpъ ’тс’, параўн. польск. rzep ’расліна Arctium lappa’, харв. rijep ’расліны Arctium lappa, Petasites officinalis і інш.’, што выводзяць з прасл. *rěpiti ’схапіць, учапіцца’, захаванага ў польск. дыял. rzepić się ’зліпацца’, славац. дыял. repiť sa ’схопліваць, прычапляцца’, што суадносяцца з літ. ap‑rė́pti ’схапіць’ (Брукнер, 475; Шустар-Шэўц, 2, 1215; БЕР, 6, 226; Бязлай, 3, 172). У беларускай мове названая форма захавалася пераважна ў прыставачных утварэннях, параўн. зрэ́піцца ’счапіцца, схапіцца’ (Скарбы), урэ́піцца ’учапіцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малочнік1 ’мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты’ (ТСБМ), укр. моло́шник, рус. наўг., варон. молочник, польск. mlecznik ’тс’. Відаць, наватвор. Больш старое малочніца, рус. і ст.-рус. моло́чница ’жанчына, якая прадае малако’. У гаворках лексема вядома з іншым значэннем: ахвотнік да малака’ (ТС), ’жанчына, якая любіць усё малочнае’. Параўн. ’тс’ у рус. варон. молочник. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 161, 162.

Малочнік2 ’збаночак, у якім малако падаецца на стол’ (ТСБМ), ігн. ’гарлач (без ручкі)’ (Сл. ПЗБ), польск. mlecznik, славац. mliečnik, чэш. mléčnice ’тс’; чэш. mléčník, серб.-харв. mlièčnica ’памяшканне, дзе знаходзіцца малако’. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 162.

Малочнік3асот агародны, Sonchus oleraceus L.’ (усх.-маг., Кіс.; ушац., Жыв. сл.), асот малочны ’тс’ (гом., Кіс.). Рус. пск., цвяр., маск. молочник ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малочны (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік4 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioseopa L.’ (Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; маг., Кіс.; міёр., Жыв. сл.). Укр. молочник досонечний, рус. молочник, польск. mlecznik, славац. mliečnik. Паўночнаславянскае. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік5 ’адуванчык, Taraxacum officinalis Wigg.’ (Сл. ПЗБ). Укр. моло́чник, моло́шник, рус. моло́чник, чэш. mléčník ’тс’. Да малако (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 163.

Малочнік6 ’грузд перцавы, Lactarius piperatus’ (ушац., Жыв. сл.; уздз., Нар. словатв.), ’грузд жоўты, Lactarius scrobiculatus’ (пруж., Нар. словатв.). Рус. пск., ленінгр., перм. моло́чник ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.).

Малочнік7 ’самец рыбы ў перыяд нерасту’ (полац., З нар. сл.). Укр. зах. молочник ’рыба-самец’, рус. пск., свярдл. молочник ’рыба з малокамі’. Усходнеславянскае. Да малако (гл.).

Малочнік8 ’першы зуб у дзіцяці’ (круж., Мат. Маг.), малочнікі ’малочныя зубы’ (Ян.). Рус. бран., наўг., кастр. молочник, чэш. mléčník, макед. млечник ’малочны зуб’. Прасл. melčnikъ/ molčnikъ ’тс’. Да малако (гл.).

Малочнік9 малошнік ’эпілепсія, Eclampsia’ (Касп.). Да малако (гл.). Названа паводле колеру белай пены-сліны, якая вылучаецца ў час прыпадку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)